Дамініка
|
Дамініка |
|
| герб | сцяг |
|---|---|
| геаграфічнае месцазнаходжанне | |
| [[image:|280px]] | |
| дзяржаўная мова: | |
| прадстаўнік дзяржавы: | |
| кіраўнік дзяржавы: | |
| плошча: | км² |
| насельніцтва: | |
| шчыльнасць насельніцтва: | жых./км² |
| грашовая адзінка: | |
| часавы пояс: | |
| гімн: | |
| нумарныя знакі аўтамабіляў: | |
| дамен у Інтэрнеце: | |
ДАМІНІКА, Садружнасць Дамінікі — дзяржава на аднайменным востраве з групы Малых Антыльскіх астравоў у Карыбскім моры. Плошча тэрыторыі – 750 кв.км. Колькасць насельніцтва – каля 70 тыс., у асноўным негры і мулаты (каля 90%). Захаваліся рэшткі (каля 3 тыс. чал.) плямёнаў карыбаў. Сталіца – Роза (каля 22 тыс.).
Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне – 10 акруг. Дзяржаўная мова – англійская, распаўсюджаны таксама мясцовы крэольскі дыялект на аснове французскай (г.зв. патуа). Большасць вернікаў – каталікі. Нацыянальнае свята – Дзень незалежнасці – 3 лістапада (1978). Грашовая адзінка - усходнекарыбскі долар.
Уваходзіць у склад Арганізацыі Усходніх Карыбскіх дзяржаў.
[правіць] Гісторыя
Дамініка адкрытая Х. Калумбам у 1493. Неўзабаве да вострава сталі часта заходзіць іспанскія судны, аднак зацяты супраціў карыбскіх індзейцаў не дазволіў іспанцам каланізаваць яго. У 1632 у французаў атрымалася заснаваць першае еўрапейскае паселішча. Барацьба паміж еўрапейскімі дзяржавамі за востраў у 17–18 ст. не прывяла, аднак, да ўсталявання кантролю над Дамінікай з боку якой-небудзь з іх. Па Венскай дамове 1815 Дамініка адышла да Вялікабрытаніі.
1 сакавіка 1967 г. краіна атрымала статус асацыяванай з Вялікабрытаніяй дзяржавы з унутраным самакіраваннем. 3 лістапада 1978 г. абвешчана незалежнасць.
[правіць] Унутраная палітыка
Дамініка – парламенцкая рэспубліка, уваходзіць у склад Брытанскай садружнасці. Дзейсная канстытуцыя прынятая 3 лістапада 1978 г. Кіраўнік дзяржавы – прэзідэнт (з кастрычніка 2003 г. – Н. Ліверпуль), абіраны на 5 гадоў Палатай сходу – аднапалатным парламентам, які складаецца з 21 абіранага дэпутата і 9 прызначаных прэзідэнтам сенатараў.
Кіраўнік ураду – прэм'ер-міністр, са студзеня 2004—Р. Скеррыт.
Асноўныя палітычныя партыі—Лейбарысцкая партыя (заснаваная ў 1955 г., мае 10 месцаў у парламенце, прытрымліваецца ўмерана левай арыентацыі, лідар – Р. Скеррыт, уладная ў 1978 – 1979 гг., а з 2000 г. – ва ўлады ў кааліцыі з Партыяй свабоды), Партыя свабоды Дамінікі (створаная ў 1968 г., 2 месцы ў парламенце, правацэнтрысцкай скіраванасці, уладная ў 1980 – 1995 гг.), Аб'яднаная партыя працаўнікоў (заснаваная ў 1988 г., 9 месцаў у парламенце, прытрымліваецца цэнтрысцкіх пазіцый, падтрымлівае сувязі з прафсаюзным рухам, з 1990 г. – галоўная апазіцыйная партыя, у 1995 – 2000 гг. была ўладнай).
[правіць] Эканоміка
Аснова эканомікі – сельская гаспадарка, якое дае 20% ВУП, у ім працуе да 40% працаздольнага насельніцтва. Асноўныя культуры – бананы (90% сельскагаспадарчай вытворчасці), цытрусавыя, манга, корняплоды, какосавыя арэхі.
Галоўнай крыніцай бюджэтных паступленняў (каля 44 млн. дол. у год) з'яўляецца турызм, у галіне занята 20% працаздольнага насельніцтва. Яго развіццё стрымліваецца адсутнасцю вялікіх гаваняў для швартоўкі суднаў і міжнароднага аэрапорта.
Прамысловасць (8% ВУП) прадстаўлена мылаварнямі, прадпрыемствамі па перапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны. Вырабляюцца сокі, эфірныя алеі, ром, цыгары. Вядзецца здабыча пемзы і вапняку.
Рост ВУП у 2005 г. – 2% (каля 300 млн. дол.). Узровень інфляцыі - каля 3% у год.
У экспарце 75% складаюць бананы; астатнія прадукты – мыла, лаўровы алей, гародніна, грэйпфруты, апельсіны. Асноўныя імпарцёры – Вялікабрытанія, краіны Карыбскай супольнасці, Італія і ЗША. Галоўныя артыкулы імпарту – машыны і абсталяванне, прадукты харчавання, спажывецкія тавары, хімікаты. Асноўныя экспарцёры ў Дамініку – ЗША, краіны Карыбскай супольнасці, Вялікабрытанія, Канада.
| Арганізацыя Усходніх Карыбскіх дзяржаў (OECS) | |
|---|---|
| Члены | Антыгуа і Барбуда • Грэнада • Дамініка • Мантсерат • Сент-Вінсент і Грэнадзіны • Сент-Кітс і Невіс • Сент-Люсія |
| Асацыятыўныя члены | Ангілья • Брытанскія Віргінскія астравы |
