Востраў Кюрасаа
|
|||||
![]() |
|||||
| Гімн: «Himno di Kòrsou» | |||||
| Дата незалежнасці | 10 кастрычніка 2010 (ад Нідэрландскіх Антыльскіх астравоў) | ||||
| Афіцыйная мова | нідэрландская і пап'ямента | ||||
| Сталіца | Вілемстад | ||||
| Найбуйнейшыя гарады | Вілемстад | ||||
| Форма кіравання | Канстытуцыйная манархія | ||||
| Каралева Губернатар Прэм'ер-міністр |
Беатрыкс Фрыц Гудгедраг Герыт Схотэ |
||||
| Плошча • Усяго |
444 км² |
||||
| Насельніцтва • Ацэнка (2009) • Шчыльнасць |
141 766 чал. (195-я) 319 чал./км² |
||||
| Валюта | Нідэрландскі антыльскі гульдэн (ANG) | ||||
| Інтэрнэт-дамен | .an павінен быць адменены; .сw прызначаны, але пакуль не актываваны | ||||
| Тэлефонны код | +599 | ||||
| Часавы пояс | -4 | ||||
Кюрасаа (нідэрл.: Curaçao, пап'ям. Kòrsou) — самы вялікі востраў і аднайменнае дзяржаўнае ўтварэнне, размешчанае на поўдні Карыбскага мора паблізу берагоў Венесуэлы. З'яўляецца суб'ектам федэрацыі ў складзе Каралеўства Нідэрландаў. Плошча сушы - 444 км ². Колькасць насельніцтва - 141,766 тысяч чалавек. Сталіца - горад Вілемстад.
Змест |
Геаграфія [правіць]
Геаграфічнаае становішча [правіць]
Кюрасаа — востраў у Карыбскам моры ў групе Малых Антыльскіх астравоў, у падгрупе Падветраных астравоў у 80 км ад берагоў Венесуэлы. Самы вялікі востраў архіпелага.
Клімат [правіць]
На в. Кюрасаа субэкватарыяльны клімат, сярэднегадавая тэмпература +30ºС. Найменьшыя тэмпературы ў студзені +26…+28 ºС. Дажджлівы перыяд — з верасня да пачатку снежня: кароткія ліўні праходзяць у асноўным ноччу, а днём стаіць сонечнае надвор'е. Ападкаў выпадае каля 500…600 мм. у год.
Насельніцтва [правіць]
Дэмаграфія [правіць]
Насельніцтва вострава складае 142.180 чалавек (2010). Шчыльнасць насельніцтва 319 чалавек/км².
Мовы [правіць]
Пап'ямента 81,2 % (сумесь з іспанскай, нідэрландскай, партугальскай і англійскай моў), нідэрландская 8 % (афіцыйная), іспанская 4 %, англійская 2,9 %, іншыя 3,9 % (па перапісу 2001 года).
Рэлігія [правіць]
80,1 % насельніцтва належаць да Рымска-каталіцкай царквы. Пратэстанты — 5,5 %, пяцідзесятнікі — 3,5 %, адвентысты — 2,2 %, сведкі Іеговы — 1,7 %, іудаісты — 0,8 %, іншыя рэлігіі — 1,3 %, атэісты — 4,6 % (па перапісу 2001 года).
Спасылкі [правіць]
- Урад
- Афіцыйны сайт Урады Кюрасаа
- Афіцыйны сайт Міжнароднага фінансавага цэнтра Кюрасаа
- Афіцыйны сайт Цэнтральнага банка Кюрасаа і Сінт Маартэна
- Афіцыйны сайт Савета па турызме Кюрасаа
| Гэта пачатак артыкула па геаграфіі Нідэрландаў. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
|
Аруба | Банайрэ | Кюрасаа | Саба | Сінт-Мартэн | Сінт-Эстаціус |


