Польская абарончая вайна 1939

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Польская абарончая вайна 1939
Другая сусветная вайна
Second World War Europe.png
Дата 1 верасня6 кастрычніка 1939
Месца Польшча, Данцыг
Вынік Перамога Германіі, Славакіі і СССР. Пачатак Другой сусветнай вайны
Cупраціўнікі
Сцяг Нацысцкай Германіі Германія
Сцяг Першай Славацкай рэспублікі Славакія
Сцяг СССР СССР
Сцяг Польшчы Польшча
Сцяг Данцыга Данцыг
Камандуючыя
Сцяг Нацысцкай Германіі Адольф Гітлер
(галоўнакамандуючы)
Сцяг Нацысцкай Германіі Федар фон Бок
(група армій «Поўнач»)
Сцяг Нацысцкай Германіі Герд фон Рундштедт
(група армій «Поўдзень»)
Сцяг Першай Славацкай рэспублікі Фердынанд Чатлаш
Сцяг СССР Клімент Варашылаў
(наркам абароны СССР)
Сцяг СССР Міхаіл Кавалёў
(Беларускі фронт)
Сцяг СССР Сямён Цімашэнка
(Украінскі фронт)
Сцяг Польшчы Эдвард Рыдз-Сміглы
Сілы бакоў
Сцяг Нацысцкай Германіі 1,5 млн
Сцяг Першай Славацкай рэспублікі 51.306
Сцяг СССР 466.516
950 тыс.
Ваенныя страты
59 тыс. 904 тыс.

Польская абарончая вайна, Польская кампанія 1939 — першая ваенная кампанiя Другой сусветнай вайны, баявыя дзеянні ўзброеных сіл нацысцкай Германіі па акупацыі Польшчы з 1 верасня па 5-6 кастрычніка 1939.

Напярэдадні кампаніі[правіць | правіць зыходнік]

24 кастрычніка 1938 года міністр замежных спраў Трэцяга Рэйху Іаахім фон Рыбентроп прадставіў польскаму амбасадару ў Берліне Юзафу Ліпскаму "патрабаванне" нямецкага ўраду аб перадачы Германіі ўсіх правоў на Гданьск і дазвол на пабудову экстэрытарыяльнай аўтастрады ў польскім "калідоры". Варшава праз свайго амбасадара адказала, што любая спроба ўключэння Гданьска ў склад Рэйху прывядзе да канфлікту. 15 снежня Рыбентроп зноў агучыў нямецкія патрабаванні. У адказ прэм'ер Вялікабрытаніі Нэвіл Чэмберлен у сакавіку 1939 года абвясціў брытанскія гарантыі Польшчы. 28 красавіка 1939 года Адольф Гітлер публічна запатрабаваў ад Польшчы пагадзіцца на будаўніцтва экстэрытарыяльнай аўтастрады да Гданьска і перадачы ўсіх правоў на гэты горад Рэйху. 5 мая падчас выступлення ў Сейме Юзаф Бек адхіліў патрабаванні Трэцяга Рэйху.

План нападу на Польшчу "Вайс" ("Белы") быў распрацаваны германскім вярхоўным камандаваннем у красавіку 1939, зыходзіў са стратэгіі "маланкавай вайны" і меў на мэце раптоўным уварваннем сарваць мабілізацыю і сканцэнтраванне польскай арміі, канцэнтрычнымі ўдарамі з Сілезіі, Памераніі і Усходняй Прусіі разбіць яе галоўныя сілы, што знаходзіліся на захад ад рэк Вісла і Нараў.

Нямецкія сілы ўварвання пад агульным камандаваннем генерала В. фон Браўхіча налічвалі 54 (з рэзервамі 62) дывізіі, з іх 6 танкавых і 4 матарызаваных (усяго 1,6 млн. чал.), каля 10 тыс. артылерыйскіх гармат і мінамётаў, 2,5-2,8 тыс. танкаў, 1,3 тыс. самалётаў, 18 баявых караблёў. Польшча мела каля 30 пяхотных дывізій, 16 брыгад (з іх 11 кавалерыйскіх і 2 бронематарызаваныя, разам каля 1 млн. чал.), 4,3 тыс. гармат і мінамётаў, 870 танкаў і танкетак, каля 400 баяздольных самалётаў, 16 баявых караблёў.

Пачатак вайны[правіць | правіць зыходнік]

Poland2.jpg

Зачэпкай, якую Германiя выкарыстала для нападу на Польшчу 1 верасня 1939, паслужыла правакацыя ў прыгранічным нямецкім горадзе Гляйвiц (цяпер горад Глівіцы, Польшча), калі група службоўцаў СС інсцэніравала напад польскіх вайскоўцаў на мясцовую радыёстанцыю (аперацыя "Гімлер").

У той жа дзень у Польшчы пачалася поўная мабілізацыя, у тым ліку ў Заходняй Беларусі (тут было мабілізавана каля 100 тыс. беларусаў).

Польскае камандаванне на чале з маршалам Э. Рыдз-Сміглым планавала весці абарончыя баі на захад ад Віслы з разлікам на хуткую дапамогу заходніх саюзнікаў - Вялікабрытаніі і Францыі. 3 верасня гэтыя краіны абвясцілі вайну Германіі, але рашучых ваенных дзеянняў супраць яе не разгарнулі. Пад час баявых дзеянняў 1-8 верасня, якія пачаліся з абстрэлу паўвострава Вестэрплятэ (яго гарнізон на чале з маёрам Г.Сухарскім супраціўляўся да 7 верасня) нямецкія войскі прарвалі польскую абарону на рубяжах уздоўж мяжы і хутка наблізіліся да Варшавы. 7 верасня Рыдз-Сміглы са штабам эвакуіраваўся ў крэпасць Брэст. 9-16 верасня нямецкія войскі акружылі польскія часці на ўсход ад Варшавы, ліквідавалі вынікі польскага контрудару паміж рэкамі Вісла і Бзура. 14 верасня немцы захапілі акружаную імі ваенна-марскую базу Гдыня (яе паўночны ўчастак Аксыўе капітуліраваў 18 верасня).

Паход савецкіх войскаў супраць Польшчы[правіць | правіць зыходнік]

Poland1939 after 14 Sep.jpg

Нямецкае кiраўнiцтва падштурхоўвала савецкi бок хутчэй выступiць супраць Польшчы, каб ускласцi адказнасць за вайну i на СССР. Але Сталін, каб стварыць уражанне нейтралiтэту, адцягваў выступленне. Толькi 17 верасня 1939 г., калi польская армiя ў цэлым была разбiта, савецкi ўрад аддаў распараджэнне камандаванню Чырвонай Армii перайсцi гранiцу i "ўзяць пад сваю абарону жыццё i маёмасць насельнiцтва Заходняй Украiны i Заходняй Беларусi".

Гл.далей: Паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Украіну.

Завяршэнне заваявання Польшчы нямецкімі войскамі[правіць | правіць зыходнік]

У ноч на 18 верасня польскі ўрад пакінуў краіну.

Нямецкія войскі завяршылі заваяванне Польшчы. 28 верасня капітуліравалі абаронцы Варшавы, 29 верасня - крэпасці Модлін, 2 кастрычніка - паўвострава Гэль. Пасля абарончых баёў 2-5 кастрычніка пад горадам Коцк 6 кастрычніка капітуліравала самастойная аператыўная група "Палессе" пад камандаваннем генерала Ф.Клееберга, у склад якой уваходзілі маракі польскай Пінскай флатыліі.

Вынікі кампаніі[правіць | правіць зыходнік]

Калі нямецкія і савецкія войскі занялі большую частку тэрыторыі Польшчы, Румынія адкрыла мяжу. Праз яе эмігравалі ўрад, камандаванне і частка польскіх вайскоўцаў.

У ходзе Польскай кампаніі Германія страціла каля 45 тыс. чал. забітымі і параненымі, каля 1 тыс. танкаў і бронемашын, 700 самалётаў і іншую тэхніку. Польшча страціла каля 200 тыс. чал. забітымі і параненымі, каля 700 тыс. палоннымі (з іх было 70 тыс. беларусаў).

Дэкрэтам Гітлера ад 7 кастрычніка 1939 польская дзяржава аб'яўлялася ліквідаванай. Познаньскае, Паморскае, Сілезскае, Лодзінскае, частка Келецкага і Варшаўскага ваяводстваў былі аб'яўлены «нямецкімі землямі» і далучаны да Трэцяга Рэйху. На астатняй тэрыторыі было створана «генерал-губернатарства акупаваных польскіх тэрыторый»[1].

Акупацыя Польшчы не спыніла волю польскага народа да супраціўлення заваёўнікам.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Лебедева, Н. С. Польша между Германией и СССР // Война и политика, 1939-1941 / Рос. акад. наук, Ин-т всеобщей истории, Тель-Авивский ун-т, Центр каммингса по исслед. России и стран Восточной Европы; Отв. ред. А. О. Чубарьян, Г. Городецкий. — М.: , 2000. — 494, [1] с. — С. 81. — ISBN 5-02-008732-7.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Беларусь у Другой сусветнай вайне
Польская абарончая вайна 1939Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССРСавецка-фінляндская вайна 1939-1940Вялікая Айчынная вайна 1941-1945Савецка-японская вайна 1945
Аперацыі: Абарончая аперацыя на Беларусі, 1941Аперацыя Баграціён
Звязаныя тэмы: Нямецкая акупацыя Беларусі 1941-1944Беларуская народная самапомачБеларуская цэнтральная радаСавецкі партызанскі рух, 1941-1944Армія Краёва