Луі дэ Бафрон

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Луі дэ Бафрон Арыгінал імя = Louis de Beaufront
Louis de Beaufront 1.jpg
Дата нараджэння

3 кастрычніка 1855({{padleft:1855|4|0}}-{{padleft:10|2|0}}-{{padleft:3|2|0}})

Месца нараджэння

Парыж Францыя

Дата смерці

8 студзеня 1935({{padleft:1935|4|0}}-{{padleft:1|2|0}}-{{padleft:8|2|0}}) (79 гадоў)

Месца смерці

Тэзі-Глімон, Францыя

Грамадзянства

Францыя

Навуковая сфера

лінгвістыка

Вядомы як

стваральнік іда

Луі дэ Бафрон (Louis de Beaufront), меў таксама імя Луі Эжэн Альберт Шэврэ (Louis Eugène Albert Chevreux), маркіз дэ Бафрон, французскі настаўнік эсперанта, адзін са стваральнікаў іда, нарадзіўся 3 кастрычніка 1855 у Парыжы, памёр у Тэзі-Глімон, на поўдзень ад Амьена 8 студзеня 1935. Імя яго маці было Луіза Арманда Шэврэ, імя бацькі было невядома. Маціпамерла, калі хлопчыку было 12 год і ён жыў разам з родзічамі. Наяўнасць тытула маркіза выклікала сумненні. Аб часах, калі дэ Бафрон быў студэнтам, вядома мала. Расказ пра яго юнацтва з Энцыклапедыі эсперанта быў заснаваны на стацце з выдаваўшагася на іда часопіса Progreso, яго напісаў сам де Бафрон, і расказ утрымлівае шэраг неверагодных фактаў. Пасля цяжкай хавробы на тыф ён становіцца хатнім настаўнікам. Дэ Бафрон пасля гаварыў, што ў той час ён спрабаваў ажыццявіць праект штучнай мовы пад назвай ад'юванта, але рукапіс, аддадзены на захаванне ў натарыят, потым знік (па чутках з-за знішчэння ці з-за крадзяжа). Прозвішчам дэ Бафрон ён стаў карыстацца незадоўга да таго, як стаў эсперантыстам.

Дзейнасць на карысць эсперанта[правіць | правіць зыходнік]

Бафрон стаў эсперантыстам вясною 1888 года, і адразу пачаў прапагандаваць мову ў рэгіёне Тулузы і Альбі. У 1892 годзе ён выдаў першую сваю эсперантамоўную кнігу — падручнік для французаў. Бафрон выдаваў эсперантысцкую газету L'Esperaniste, і да 1908 года кіраваў арганізацыяй французскіэ эсперантытсаў. Ён быў першым чалавекам, які выпрацаваў поўную граматыку эсперанта, раз'ясняючы як трэба добра выражаць у гэтай мове нацыянальныя моўныя звароты, і такім чынам пазбягаць небяспекі з'яўлення дыялектаў у самім эсперанта. Напрацягу некалькіх гадоў, ён выдаў цэлую серыю падручнікаў, зборнікаў практыкаванняў, слоўнікаў. Бафрон прыцягнуў да эсперанта шматлікіх уплывовых і вядомых асоб. За сваю працу ён быў названы «Другі бацька эсперанта». Напрацягу шматлікіх гадоў, Бафрон разглядаўся эсперантыстамі як адзін з самых вялікіх кансерватараў, які напрацягу 20 гадоў не сказаў аніводнага слова на карысць рэформаў мовы. Ён нават палучыў мянушку «вялікі інквізітар» з-за сваёй кансеравтыўнасці. У 1894 Бафронт быў проціў тагачасных рэформ эсперанта, таму шмат хто незразумеў яго зварот да рэформ, якія потым сталі мовай, вядомай пад назвай іда. Рознагалоссі паміж Заменгофам і Бафронам тычыліся не мовы а ідэалогіі, між іншым гамаранізма. Таксама, як каталіку, Бафрону не падабаліся рэлігійныя ідэі Заменгофа. Бафрон хацеў, каб эсперанта заставаўся галоўным чынам мовай камерцыі. Ён прапанаваў Булонскую дэкларацыю, і многім казалася, што Бафрон з'яўляецца адвакатам нейтральнасці і розума супраціў мрояў Заменгофа.

Адэпт іда[правіць | правіць зыходнік]

Луі Куцюра, як суддзя Дэлегацыі за выдвіжэнне міжнароднай мовы не меў права прадстаўляць свой уласны праект; таму ён быў выдадзены пад псеўданімам «Іда». Так як аўтар не мог сам зняць маску, Бафрон згадзіўся стаць падстаўной асобай і аб'явіў: «Іда — гэта я». праўа аб гэтай справе стала вядома толькі пасля Першай сусветнай вайны. Бафрон з'яўляуся кіраўніком рух ідыстаў да студзеня 1917 года. Бафрон памёр у 1935 годзе амаль забыты і яго смерць стала выпадкова вядома толькі прыхільнікам акцыдэнталя, калі яны атрымалі назад адасланы Бафрону экзэмпляр часопіса Kosmoglott з надпісам, што адрасат памёр, і каму трэба перадаць часопіс — невядома. Яго магіла, без пазначэння імя, знаходзіцца на могілках вёскі Марэсмонтье, на поудзень ад Амьена.