(916) Амерыка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
916 АмерыкаM:
Адкрыццё
Першаадкрывальнік Рыгор Нявуймін
Месца выяўлення Сімеізская абсерваторыя[d][1]
Дата выяўлення 7 жніўня 1915
Эпанім ЗША
Альтэрнатыўныя абазначэнні 1915 S1
Катэгорыя Галоўны пояс астэроідаў
Арбітальныя характарыстыкі
Эпоха 23 мая 2014
Эксцэнтрысітэт (e) 0,235
Вялікая паўвось (a) 353,799 млн км
(2,365 а.а.)
Перыгелій (q) 270,656 млн км
(1,809 а.а.)
Афелій (Q) 436,942 млн км
(2,921 а.а.)
Перыяд абарачэння (P) 1 328,45 сут (3,637 г)
Сярэдняя арбітальная скорасць 19,097 км/с
Схіленне (i) 11,094°
Даўгата ўзыходнага вузла (Ω) 329,813°
Аргумент перыгелія (ω) 41,575°
Сярэдняя анамалія (M) 29,092°
Фізічныя характарыстыкі
Дыяметр 33,23 км
Перыяд вярчэння 38,0 гадз
Абсалютная зорная велічыня 11,4m
Альбеда 0,0530

(916) Амерыка (лац.: America) — астэроід галоўнага астэроіднага пояса. Адкрыты 7 жніўня 1915 г. расійскім (савецкім) астраномам Рыгорам Нявуйміным у Сімеізскай абсерваторыі, у Крыме. Астэроід, спачатку які зваўся 916ΣI, 23 сакавіка 1923 г. па ініцыятыве Пулкаўскай абсерваторыі быў пераназваны ў "Амерыку", каб падкрэсліць дружалюбныя адносіны паміж астранамічнымі абсерваторыямі і астраномамі. У 1986 г. вынікі аптычных даследаванняў астэроіда паказалі, што Амерыка мае дыяметр 15 км і перыяд вярчэння каля 38 гадзін. Аднак, даныя, атрыманыя з дапамогай Інфрачырвонай арбітальнай абсерваторыі IRAS, аспрэчылі гэтыя вынікі (у прыватнасці, дыяметр Амерыкі паводле даных IRAS апынуўся большым прыблізна ў два разы).

Арбіта астэроіда Амерыка, і яго становішча ў Сонечнай сістэме на 01.01.2009 г. Малюнак NASA JPL Small Body Orbit Viewer applet

Астэроід не перасякае арбіту Зямлі, і робіць поўны абарот вакол Сонца за 3,63 Юліянскіх гадоў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. JPL Small-Body Database Праверана 24 кастрычніка 2023.