Перайсці да зместу

Васіль Феафілавіч Купрэвіч: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Маладосць: ілюстрацыя
дапаўненне
Радок 39: Радок 39:
| commons =
| commons =
}}
}}
'''Васіль Феафілавіч Купрэвіч''' ({{ДН|24|1|1897}}, [[Вёска Кальнікі|Кальнікі]] — {{ДС|17|3|1969}}), беларускі савецкі біёлаг, кандыдат навук ([[1934]]), доктар біялагічных навук ([[1941]]([[1942]]<ref>Паводле звестак НАН РБ</ref>)), прафесар ([[1950]]), акадэмік [[АН БССР]] ([[1952]]), член-карэспандэнт [[АН СССР]] ([[1953]]).
'''Васіль Феафілавіч Купрэвіч''' ({{ДН|24|1|1897}}, [[Вёска Кальнікі|Кальнікі]]<ref>[http://bse.sci-lib.com/article067536.html Купревич Василий Феофилович в БСЭ] {{ref-ru}}</ref> — {{ДС|17|3|1969}}), беларускі савецкі біёлаг, кандыдат навук ([[1934]]), доктар біялагічных навук ([[1941]]([[1942]]<ref>Паводле звестак НАН РБ</ref>)), прафесар ([[1950]]), акадэмік [[АН БССР]] ([[1952]]), член-карэспандэнт [[АН СССР]] ([[1953]]).

== Біяграфія ==
== Біяграфія ==

=== Сям'я і дзяцінства ===
=== Сям'я і дзяцінства ===
[[File:Parents of V. F. Kuprevich.jpg|thumb|250px|left|Бацькі В. Ф. Купрэвіча]]
[[File:Parents of V. F. Kuprevich.jpg|thumb|250px|left|Бацькі В. Ф. Купрэвіча]]
Дзед Васіля Купрэвіча меў невялікі кусок зямлі ў в. Кальнікі, які не мог пракарміць сям'ю, таму бацька Купрэвіча, Феафіл Лявонавіч, быў вымушаны ўладкавацца на працу лясніком да графа Любенскага і пераехаць разам з жонкай Матронай Паўлаўнай і сваімі 4 сынамі<ref name="АВФ">[http://www.geriatricsclub.com/people/user/2/blog/146/ Академик Василий Феофилович Купревич как один из основоположников отечественной геронтологии] {{ref-ru}}</ref><ref name="СБ">[http://persona.rin.ru/view/f/0/34281/kuprevich-vasilij-feofilovich КУПРЕВИЧ Василий Феофилович] {{ref-ru}}</ref> ў в. {{Не перакладзена 3|Вёска Сафіёўка|Сафіёўка|be-x-old|Сафіёўка}} [[Аршанскі раён|Аршанскага раёна]]<ref name="НВК">[http://smaliavichy.by/2010/01/kuprevich/ Нарадзіўся Васіль Купрэвіч] {{ref-ru}}</ref>. Бацька браў сына з сабою ў лес на абходы. Менавіта там хлопчык атрымаў першыя звесткі пра грыбы і расліны<ref name="НВК"/>.

Радок 86: Радок 86:
Купрэвіч удзельнічаў у супрацьпаветранай абароне Батанічнага інстытута і саду, за што быў узнагароджаны медалём за ўдзел у гераічнай абароне Ленінграда<ref>[http://csl.bas-net.by/anews1.asp?id=3299 Василий Феофилович Купревич] {{ref-ru}}</ref>.

Як прадстаўнік мясцкама інстытута, Купрэвіч прадпрымае ўсе меры для выратавання каштоўных калекцый раслін і элітнага насення, напрыклад, ён забраў дамоў цеплалюбівыя мексіканскія кактусы, каб "грэцца разам"<ref name="НВК"/><ref name="ВУ"/>. Супрацоўнікі Батанічнага інстытута, якія засталіся ў жывых, эвакуіруюцца па «дарозе жыцця» 8 лютага 1942. Васіль Феафілавіч пры росце прыкладна метр девяносто важыў усяго 48 кілаграмаў<ref name="ВУ"/>.
Як прадстаўнік мясцкама інстытута, Купрэвіч прадпрымае ўсе меры для выратавання каштоўных калекцый раслін і элітнага насення, напрыклад, ён забраў дамоў цеплалюбівыя мексіканскія кактусы, каб «грэцца разам»<ref name="НВК"/><ref name="ВУ"/>. Супрацоўнікі Батанічнага інстытута, якія засталіся ў жывых, эвакуіруюцца па «дарозе жыцця» 8 лютага 1942. Васіль Феафілавіч пры росце прыкладна метр девяносто важыў усяго 48 кілаграмаў<ref name="ВУ"/>.

Купрэвіч быў эвакуіраваны ў [[Горад Казань|Казань]] ([[Татарстан]]), затым у [[Горад Сыктыўкар|Сыктыўкар]] ([[Комі]]) і [[Таджыкістан]]. Увесь гэты час Купрэвіч не пакідае сваёй навуковай дзейнасці. Падчас эвакуацыі ён працуе над вывучэннем хвароб вінаграда<ref name="НВК"/>.

Радок 96: Радок 96:
З [[1949]] па [[1952]] год працуе дырэктарам Батанічнага інстытут АН СССР. У [[1950]]-ым атрымаў званне [[прафесар]]а. У студзені [[1952]] г. абраны акадэмікам і старшынёю АН БССР, у [[1953]] — членам-карэспандэнтам АН СССР. У час працы ў Інстытуце біялогіі і Аддзеле фізіялогіі і сістэматыкі ніжэйшых раслінаў АН БССР выявіў [[Клетка|пазаклеткавае]] выдзяленне [[фермэнт]]аў у аблігатных паразітаў і кончыкамі каранёў вышэйшых раслінаў, даказаў магчымасць засвойвання вуглекіслаты для фотасінтэзу, што трапляе ў [[корань]] з глебы разам з вадой<ref name="БС"/>.

Па ініцыятыве В. Ф. Купрэвіча ў рамках АН БССР былі створаныя Інстытуты фізікі, матэматыкі, ядзернай энергетыкі, цепла- і масаабмену, тэхнічнай кібернетыкі, генетыкі і цыталогіі. Праўленне Купрэвіча было адзначана бурным ростам Акадэміі Навук. У 1959 г. у ёй працавала 900 чалавек, а літаральна праз некалькі гадоў, калі прэзідэнтам стаў Купрэвіч, супрацоўнікаў стала 12 тысяч<ref>[http://innosfera.org/parfenov Интеллигент первого поколения] {{ref-ru}}</ref>.

З 1958 В. Ф. Купрэвіч стаў начальнікам Аддзялення Фізіялогіі і сістэматыкі ніжэйшых раслін АН БССР.
З 1958 В. Ф. Купрэвіч стаў начальнікам Аддзялення Фізіялогіі і сістэматыкі ніжэйшых раслін АН БССР.
Радок 124: Радок 124:
В. Ф. Купрэвіч быў галоўным рэдактарам наступных выданняў: «Ботанический журнал» (1959—1966), «Микология и фитопатология» (1967—1969), «Доклады АН БССР» (1952-69)<ref name="БС"/>.
В. Ф. Купрэвіч быў галоўным рэдактарам наступных выданняў: «Ботанический журнал» (1959—1966), «Микология и фитопатология» (1967—1969), «Доклады АН БССР» (1952-69)<ref name="БС"/>.

Васілій Феафілавіч Купрэвіч з вялікай цікавасцю ставіўся да фатаграфіі і спрыяў стварэнню фотаклуба «Мінскага таварыства фатографаў-аматараў», з 1927 года ён быў абраны яго ганаровым старшынёй<ref>[http://znyata.com/novosti/album-nfk-minsk.html Альбом фатаграфій НФК «Мінск»]</ref>. Таксама ў рукапісах Купрэвіча захаваліся малюнкі, выкананыя яго рукой<ref>[http://www.21.by/pub/news/2012/01/1327382524377758.jpg Малюнкі В.Ф.Купрэвіча, зробленыя падчас пасяджэння 47-ай канферэнцыі Міжпарламенцкага Саюза. 1958 г.]</ref>.
Васілій Феафілавіч Купрэвіч з вялікай цікавасцю ставіўся да фатаграфіі і спрыяў стварэнню фотаклуба «Мінскага таварыства фатографаў-аматараў», з 1927 года ён быў абраны яго ганаровым старшынёй<ref>[http://znyata.com/novosti/album-nfk-minsk.html Альбом фатаграфій НФК «Мінск»]</ref>. Таксама ў рукапісах Купрэвіча захаваліся малюнкі, выкананыя яго рукой<ref>[http://www.21.by/pub/news/2012/01/1327382524377758.jpg Малюнкі В. Ф. Купрэвіча, зробленыя падчас пасяджэння 47-ай канферэнцыі Міжпарламенцкага Саюза. 1958 г.]</ref>.

Дэпутат ВС БССР (1951—1955) і СССР (1954—1969)<ref name="БС"/>.
Дэпутат ВС БССР (1951—1955) і СССР (1954—1969)<ref name="БС"/>.
Радок 132: Радок 132:
Распавядаючы пра свой фільм «{{Не перакладзена 3|Касмічная адысея 2001 года|Касмічная адысея|ru|Космическая одиссея 2001 года}}» у 1968 годзе, [[Стэнлі Кубрык]] прывёў словы Купрэвіча: «Я перакананы, што мы знойдзем спосаб адключыць механізмы старэння клетак»<ref>[http://www.playboy.co.uk/article/16290/playboy-interview-stanley-kubrick Playboy Interview: Stanley Kubrick (p. 9)] {{ref-en}}</ref>.

{{Не перакладзена 3|Сяргей Цімафеевіч Канёнкаў|С. Ц. Канёнкаў|ru|Конёнков, Сергей Тимофеевич}} стварыў скульптурны партрэт Васіля Феафілавіч, які захоўваецца ў сходзе Смаленскага музея С. Т. Канёнкава<ref name="АВФ"/>. Пад уплывам ідэй В. Ф. Купрэвіча паўстала класічная п'еса «Брама неўміручасці» вядомага беларускага паэта Кандрата Крапівы, у якой закранаецца праблема этыкі ўзаемаадносін паміж людзьмі, якія атрымалі дар неўміручасці<ref name="АВФ"/>.

== Узнагароды ==
== Узнагароды ==
Радок 139: Радок 139:

== Ацэнкі ==
== Ацэнкі ==
Імем В. Ф. Купрэвіча быў названы цеплаход савецкага гандлёвага флоту «Акадэмік Купрэвіч»<ref>[http://ships.at.ua/photo/10-0-919-3 Фатаграфія цеплахода]</ref>, яго імя наданае Інстытуту эксперыментальнай батанікі<ref name="БС"/>, вуліцы ў Мінску, [[гімназія|гімназіі]] ў Смалявічах. У гімназіі створаны мемарыяльны музей акадэміка В. Ф. Купрэвіча. Стужачку пры адкрыцці музея перарэзаў яго сын, генерал-маёр Алег Васільевіч Купрэвіч<ref>[http://www.smaliavichy.by/2009/09/ego-imya-nosit-nasha-gimnaziya/?wpmp_switcher=mobile Его имя носит наша гимназия] {{ref-ru}}</ref>.

Пахаваны на [[Усходнія могілкі|Усходніх могілках]] Мінска<ref name="РНГ"/>. У Мінску на доме, дзе жыў В. Ф. Купрэвіч, усталявана мемарыяльная дошка<ref>[http://pamyat.do.am/index/0-212 Нарадзіліся на Смалявіччыне]</ref><ref>[http://systema-by.com/docs/bitbu/dk-vv16ia.html Постановление Совета Министров Белорусской ССР от 18 июня 1969 г. № 214 Об увековечении памяти В. Ф. Купревича] {{ref-ru}}</ref>.

Радок 166: Радок 166:
* Купревич В. Ф. Приглашение к бессмертию // Техника — молодёжи. — № 1. — 1965.
* Купревич В. Ф. Приглашение к бессмертию // Техника — молодёжи. — № 1. — 1965.
* Купревич В. Ф. Путь к вечной жизни // Огонёк. — № 35. — 1967.
* Купревич В. Ф. Путь к вечной жизни // Огонёк. — № 35. — 1967.
* Ліпскі У. С. Урокі Купрэвіча: Дакум. аповесць. Мн., 1987.
* Ліпскі У. С. Урокі Купрэвіча: Дакум. аповесць. Мн., 1987.

{{DEFAULTSORT:Купрэвіч Васіль Феафілавіч}}
{{DEFAULTSORT:Купрэвіч Васіль Феафілавіч}}

Версія ад 18:37, 27 студзеня 2012

Васіль Феафілавіч Купрэвіч
В. Ф. Купрэвіч у 1917 годзе
В. Ф. Купрэвіч у 1917 годзе
Дата нараджэння 24 студзеня 1897(1897-01-24)
Месца нараджэння в. Кальнікі, Барысаўскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя, цяпер Смалявіцкі раён
Дата смерці 17 сакавіка 1969(1969-03-17) (72 гады)
Месца смерці Масква
Месца пахавання
Грамадзянства Расійская імперыя, СССР
Род дзейнасці батанік, палітык
Навуковая сфера Батаніка
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук
Навуковае званне акадэмік АН БССР,
член-карэспандэнт АН СССР
Альма-матар Інстытут павышэння кваліфікацыі нацыянальных кадраў у Маскве
Вядомыя вучні Эма Пятроўна Камарова і Зоя Якаўлеўна Сярова
Партыя
Член у
  • Акадэмія навук СССР[d]
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы  — 1969
Ордэн Леніна  — 1967 Ордэн Леніна  — 1969 Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга  — 1957 Ордэн «Знак Пашаны»
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сістэматык жывой прыроды
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Kuprev.».
Персанальная старонка на сайце IPNI

Васіль Феафілавіч Купрэвіч (24 студзеня 1897, Кальнікі[1] — 17 сакавіка 1969), беларускі савецкі біёлаг, кандыдат навук (1934), доктар біялагічных навук (1941(1942[2])), прафесар (1950), акадэмік АН БССР (1952), член-карэспандэнт АН СССР (1953).

Біяграфія

Сям'я і дзяцінства

Бацькі В. Ф. Купрэвіча

Дзед Васіля Купрэвіча меў невялікі кусок зямлі ў в. Кальнікі, які не мог пракарміць сям'ю, таму бацька Купрэвіча, Феафіл Лявонавіч, быў вымушаны ўладкавацца на працу лясніком да графа Любенскага і пераехаць разам з жонкай Матронай Паўлаўнай і сваімі 4 сынамі[3][4] ў в. Сафіёўка?! Аршанскага раёна[5]. Бацька браў сына з сабою ў лес на абходы. Менавіта там хлопчык атрымаў першыя звесткі пра грыбы і расліны[5].

Пасля навучання ў вясковай школе в. Дзевіна?! з 1906[5] па 1910 год Купрэвіч паступіў у сельскагаспадарчую вучэльню ў Смалянах (Аршанскі павет, Магілёўская губерня)[6]. Пасля заканчэння школы ён атрымаў спецыяльнасць агранамічнага старасты, але тым часам да юнака прыйшло разуменне, што яго не вабіць праца на пана[5].

В. Ф. Купрэвіч любіў чытаць і шмат часу праводзіў з кнігамі[5], асабліва яму падабаліся расповяды пра падарожжы, мора і далёкія краіны[5], што і вызначыла яго далейшыя жыццёвыя крокі.

Маладосць

Атэстат Купрэвіча
Эсмінец «Самсон» у 1927 годзе

Па сканчэнні Смалянскай вучэльні ў 1913 г. паступае ў школу юнгаў у г. Пецярбургу, потым у матроскую гімназію ў Гельсінгфорсе (Вялікае княства Фінляндскае). Захаваўся выдатны атэстат Купрэвіча і добрыя водгукі пра яго адказнасць і ўважлівасць да вучобы[6]. У канцы навучання з нагоды пачатку імперыялістычнай вайны, юнакі былі накіраваныя на баявыя караблі[5].

Пасля здачы іспыту на артылерыста ў 1915 годзе у званні старшыны Купрэвіч загадваў кармавым плутонгам эскадранага мінаносца «Самсон  (руск.)» пры баях з нямецкім флотам у Рыжскім заліве, удзельнічаў у Маанзундскай абароне (1917), у час кастрычніцкіх падзей быў на баку бальшавікоў, разам з усёй камандай мінаносца «Самсон» прымаў удзел у штурме Зімняга Палаца ў кастрычніку 1917 года[7]. У красавіку 1918 года некалькі караблёў балтыйскага флоту, у тым ліку і «Самсон» знаходзіліся ў лядовым паходзе[5][8].

У гэты час Васіль Феафілавіч Купрэвіч паступіў на першы курс фізіка-матэматычнага факультэта Гельсінгфорскага ўніверсітэта[4].

Калі, па Брэсцкаму міру, Фінляндыя аддзялілася ад Расіі, Васіль Феафілавіч кінуў вучобу і накіраваўся ў Кранштат[4].

Працяглыя паходы па паўночным морах падарвалі здароўе Купрэвіча. Ён быў ранены і пасля лячэння ў шпіталі быў дэмабілізаваны і вярнуўся дахаты[5][4].

У чэрвені 1918 года ўладкаваўся настаўнікам Кляннікаўскай школы, затым выкладнікам прыродазнаўства і хіміі ды загаднікам беларускай 7-гадовай школы ў Смалявічах[8].

Навуковая дзейнасць

Пачатак працы

У 1925 г. атрымаў ганаровы дыплом сельскагаспадарча-рамесніцкай выставы за складанне зёльніка насення пустазелляў Смалявіцкага раёна. З 1926 года ў краязнаўчых часопісах пачынаюць з'яўляцца яго першыя нататкі як педагога і метадыста[5]. Працуючы ў школе, В. Ф. Купрэвіч з 1928 па 1931 год адначасова завочна навучаўся на спецыяльным факультэце аддзялення аграбіялогіі Інстытута павышэння кваліфікацыі кадраў народнай адукацыі ў Маскве і скончыў яго ў 1931 годзе[5].

Купрэвіч праходзіў выкладніцкую перападрыхтоўку ў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, ён таксама стаў адным з першых аспірантаў АН БССР, працаваў у галіне фізіялогіі раслін, аспірантуру праходзіў у Батанічным інстытуце Акадэміі навук СССР ў Ленінградзе ў 1931-1934. Паралельна з аспірантурай В. Ф. Купрэвіч выкладаў у Ленінградскай ваенна-медыцынскай акадэміі. Ён працаваў над фізіялогіяй раслін, сістэматыкай грыбоў. Выставіў гіпотэзу пра прагрэсіўную рэдукцыю і спецыялізаваны энзімны механізм паразітычных грыбоў у час іх эвалюцыі[8]. У 1934 годзе ён абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Да фізіялогіі хворай расліны. Фізіялагічныя дадзеныя аб шкоднасці некаторых грыбных і вірусных захворванняў культываваных раслінаў» і прыехаў ў Мінск.

В. Ф. Купрэвіч працаваў старшым навуковым супрацоўнікам лабараторыі фітапаталогіі, потым загаднікам лабараторыі фізіялогіі раслінаў Біялагічнага інстытута Акадэміі навук БССР. Па сумяшчальніцтву выкладаў фітапаталогію ў Вышэйшай камуністычнай сельскагаспадарчай школе ў г. Мінск, у БДУ, дарвінізм ў Гомельскім педагагічным універсітэце і Беларускім сельскагаспадарчым інстытуце (Горкі).

Умовы для працы былі не вельмі спрыяльнымі і Купрэвіч пераехаў у Ленінград на працу ў Батанічны інстытут АН СССР[5]. У першай палове 1941 года В. Ф. Купрэвіч абараніў доктарскую дысертацыю «Фізіялогія хворай расліны ў сувязі з агульнымі пытаннямі паразітызму»[5].

Вялікая Айчынная вайна

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны і блакады Ленінграда В. Ф. Купрэвіч[5].

Адправіўшы жонку і сына-школьніка ў эвакуацыю, Купрэвіч застаецца ў абложаным горадзе. Ён піша родным: «Я жыву цяпер у поўнай адзіноце. Уначы ў пакоі халодна. Тапіць печку няма чым. Учора перад нашым домам упаў самалёт. Хатка ацалела, толькі вокны і дзверы павыляталі. На шчасце, пажар не паўстаў. Страты панеслі аранжарэі. Ратуем расліны»[9].

Купрэвіч удзельнічаў у супрацьпаветранай абароне Батанічнага інстытута і саду, за што быў узнагароджаны медалём за ўдзел у гераічнай абароне Ленінграда[10].

Як прадстаўнік мясцкама інстытута, Купрэвіч прадпрымае ўсе меры для выратавання каштоўных калекцый раслін і элітнага насення, напрыклад, ён забраў дамоў цеплалюбівыя мексіканскія кактусы, каб «грэцца разам»[5][9]. Супрацоўнікі Батанічнага інстытута, якія засталіся ў жывых, эвакуіруюцца па «дарозе жыцця» 8 лютага 1942. Васіль Феафілавіч пры росце прыкладна метр девяносто важыў усяго 48 кілаграмаў[9].

Купрэвіч быў эвакуіраваны ў Казань (Татарстан), затым у Сыктыўкар (Комі) і Таджыкістан. Увесь гэты час Купрэвіч не пакідае сваёй навуковай дзейнасці. Падчас эвакуацыі ён працуе над вывучэннем хвароб вінаграда[5].

У гады Вялікай Айчыннай вайны фашысты жорстка расправіліся з бацькамі Васіля Феафілавіча. У 1942 годзе бацька быў па-зверску забіты на вачах Матроны Паўлаўны. У 1944 г. ад ран і голаду памерла маці — Матрона Паўлаўна[11].

Пасляваенны час

З 1949 па 1952 год працуе дырэктарам Батанічнага інстытут АН СССР. У 1950-ым атрымаў званне прафесара. У студзені 1952 г. абраны акадэмікам і старшынёю АН БССР, у 1953 — членам-карэспандэнтам АН СССР. У час працы ў Інстытуце біялогіі і Аддзеле фізіялогіі і сістэматыкі ніжэйшых раслінаў АН БССР выявіў пазаклеткавае выдзяленне фермэнтаў у аблігатных паразітаў і кончыкамі каранёў вышэйшых раслінаў, даказаў магчымасць засвойвання вуглекіслаты для фотасінтэзу, што трапляе ў корань з глебы разам з вадой[8].

Па ініцыятыве В. Ф. Купрэвіча ў рамках АН БССР былі створаныя Інстытуты фізікі, матэматыкі, ядзернай энергетыкі, цепла- і масаабмену, тэхнічнай кібернетыкі, генетыкі і цыталогіі. Праўленне Купрэвіча было адзначана бурным ростам Акадэміі Навук. У 1959 г. у ёй працавала 900 чалавек, а літаральна праз некалькі гадоў, калі прэзідэнтам стаў Купрэвіч, супрацоўнікаў стала 12 тысяч[12].

З 1958 В. Ф. Купрэвіч стаў начальнікам Аддзялення Фізіялогіі і сістэматыкі ніжэйшых раслін АН БССР.

Адкрыў існаванне глебавых энзімаў, якімі апартуністычна сілкуюцца вышэйшыя расліны праз свае каранёвыя сістэмы. Абгрунтаваў магчымасць практычнага выкарыстання актыўнасці глебавых энзімаў, заснаваў новы кірунак глебазнаўства — глебавую энзімалогію[8].

У 1966 годзе выйшла кніга «Глебовая энзимология» (бел.: «Глебавая энзімалогія»), якая перабольшыла даследаванні ў гэтай галіне. Гэтая праца В. Ф. Купрэвіча атрымала высокую ацэнку і шырокую падтрымку ў навуковых колах. У сваёй кнізе Купрэвіч дае поўнае вызначэнне прадмета глебавай энзімалогія, як навукі. Гэта дае магчымасць казаць пра Васіля Купрэвіч, як пра заснавальніка новага кірунку ў біялогіі і біяхіміі глебы[5].

Навуковая дзейнасць В. Ф. Купрэвіча была вядомая і за межамі СССР. Ён удзельнічаў у працы Міжнароднага батанічнага кангрэса ў Парыжы ў 1954 годзе. У 1955 годзе Васіль Феафілавіч Купрэвіч ўзначаліў дэлегацыю БССР на міжнароднай канферэнцыі ў Жэневе па мірнаму выкарыстанню атамнай энергіі. Пазней, у 1958—1960 г.г. В. Ф. Купрэвіч ў складзе парламенцкай групы наведаў Англію, Бельгію, Бразілію і Афрыку[5].

Купрэвіч аўтар больш за 100 навуковых прац, у т.л. 7 манаграфій. Падрыхтаваў шэраг кандыдатаў і дактароў навук.

Уклад у геранталогію

В. Ф. Купрэвіч стварыў сектар геранталогіі ў АН БССР, які пачаў актыўную працу па вывучэнні механізмаў старэння[3].

В. Ф. Купрэвіч абгрунтаваў старэнне і смерць як працэс нарастання парушэнняў міжклеткавых узаемадзеянняў, што прыводзіць да дэзінтэграцыі структуры і парушэння функцый біялагічнага аб'екта, што ў канчатковым выніку прыводзіць да смерці. З гэтых пазіцый акадэмік В. Ф. Купрэвіч разглядаў смерць не як агульна-біялагічны працэс, а як свайго роду захворванне, супраць якога можна знайсці лячэнне[3].

Васіль Феафілавіч Купрэвіч спрабаваў даследаваць такую з'яву, як працягласць чалавечага жыцця (пры гэтым ён абапіраўся на працы такіх навукоўцаў як А. Вейсман?! і Іван Паўлаў). Купрэвіч зрабіў выснову, што механізм смерці паўстаў у працэсе эвалюцыі[4].

Філасофскія даследванні

Купрэвіча-філосафа адносяць да прадстаўнікаў рускага касмізма. Філасофскія працы Купрэвіча прысвечаныя праблеме жыцця і яго індывідуальнага канца. Ён прытрымліваўся таго пункту погляду, які праводзіў Фёдараў яшчэ ў канцы XIX стагоддзі: смерць не першапачатковая ў прыродзе, яна з'явілася прыстасоўвальным эфектам, выпрацаваным у працэсе эвалюцыі. Але ў чалавеку гэты найэфектыўнейшы механізм удасканалення роду — праз змену пакаленняў — не проста вычэрпвае сябе, праз яго ўжо не дасягаецца міжвольнага прагрэсу, бо ўступае актыўная сіла, якая пераўтварае свет і сябе — розум, які самой сваёй існасцю патрабуе асабістага і бясконцага ўдасканалення. Бо смерць больш усяго непрымальная менавіта з пункта погляду асобы, надзеленай пачуццямі і свядомасцю. Купрэвіч разумее, што ўсведамленне непазбежнасці смерці, адчуванне бяссілля перад безданню, у якой бясследна знікаюць жывыя, якія адчуваюць, думаючыя істоты, нараджае ўнутраны трагізм свядомасці і існаванні чалавека, які можа і павінен быць пераадолены.

Рэдактарская праца і грамадская дзейнасць

В. Ф. Купрэвіч быў галоўным рэдактарам наступных выданняў: «Ботанический журнал» (1959—1966), «Микология и фитопатология» (1967—1969), «Доклады АН БССР» (1952-69)[8].

Васілій Феафілавіч Купрэвіч з вялікай цікавасцю ставіўся да фатаграфіі і спрыяў стварэнню фотаклуба «Мінскага таварыства фатографаў-аматараў», з 1927 года ён быў абраны яго ганаровым старшынёй[13]. Таксама ў рукапісах Купрэвіча захаваліся малюнкі, выкананыя яго рукой[14].

Дэпутат ВС БССР (1951—1955) і СССР (1954—1969)[8].

Уплыў на масавую культуру

Распавядаючы пра свой фільм «Касмічная адысея?!» у 1968 годзе, Стэнлі Кубрык прывёў словы Купрэвіча: «Я перакананы, што мы знойдзем спосаб адключыць механізмы старэння клетак»[15].

С. Ц. Канёнкаў  (руск.) стварыў скульптурны партрэт Васіля Феафілавіч, які захоўваецца ў сходзе Смаленскага музея С. Т. Канёнкава[3]. Пад уплывам ідэй В. Ф. Купрэвіча паўстала класічная п'еса «Брама неўміручасці» вядомага беларускага паэта Кандрата Крапівы, у якой закранаецца праблема этыкі ўзаемаадносін паміж людзьмі, якія атрымалі дар неўміручасці[3].

Узнагароды

Герой Сацыялістычнай Працы, званне «Заслужаны дзеяч навукі БССР» (1967)[8], два ордэны Леніна (1967, 1969), ордэн Працоўнага Чырвонага Сцягу (1957), «Знак Пашаны» (1953), медалі.

Ацэнкі

Імем В. Ф. Купрэвіча быў названы цеплаход савецкага гандлёвага флоту «Акадэмік Купрэвіч»[16], яго імя наданае Інстытуту эксперыментальнай батанікі[8], вуліцы ў Мінску, гімназіі ў Смалявічах. У гімназіі створаны мемарыяльны музей акадэміка В. Ф. Купрэвіча. Стужачку пры адкрыцці музея перарэзаў яго сын, генерал-маёр Алег Васільевіч Купрэвіч[17].

Пахаваны на Усходніх могілках Мінска[6]. У Мінску на доме, дзе жыў В. Ф. Купрэвіч, усталявана мемарыяльная дошка[18][19].

Сачыненні

  • Научные труды. Т. 1-4. — Мн., 1971-75
  • Физиология больного растения в связи с общими вопросами паразитизма. — М.; Л., 1947
  • Почвенная энзимология. — Мн., 1966 (совм. с Т. А. Щербаковой)
  • Академия наук Белорусской ССР: Очерк истории и деятельности. — 3 изд. — Мн., 1968

Зноскі

  1. Купревич Василий Феофилович в БСЭ (руск.)
  2. Паводле звестак НАН РБ
  3. а б в г д Академик Василий Феофилович Купревич как один из основоположников отечественной геронтологии (руск.)
  4. а б в г д КУПРЕВИЧ Василий Феофилович (руск.)
  5. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с Нарадзіўся Васіль Купрэвіч (руск.)
  6. а б в Рукапісы не гараць. Васіль Купрэвіч
  7. Известные революционеры. КУПРЕВИЧ Василий Феофилович (род. в 1897 году) (руск.)
  8. а б в г д е ё ж з т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
  9. а б в Василий Феофилович Купревич (руск.)
  10. Василий Феофилович Купревич (руск.)
  11. На родине Купревича В. Ф. (руск.)
  12. Интеллигент первого поколения (руск.)
  13. Альбом фатаграфій НФК «Мінск»
  14. Малюнкі В. Ф. Купрэвіча, зробленыя падчас пасяджэння 47-ай канферэнцыі Міжпарламенцкага Саюза. 1958 г.
  15. Playboy Interview: Stanley Kubrick (p. 9) (англ.)
  16. Фатаграфія цеплахода
  17. Его имя носит наша гимназия (руск.)
  18. Нарадзіліся на Смалявіччыне
  19. Постановление Совета Министров Белорусской ССР от 18 июня 1969 г. № 214 Об увековечении памяти В. Ф. Купревича (руск.)

Шаблон:ПА

Літаратура

  • У. Ліпскі. Ад матроса рэвалюцыі да прэзідэнта Акадэміі // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — № 4. — Мн.: Полымя, 1986. — ISSN 0131-2669 С.1—3.
  • М. Касцюковіч. The 7th President — Vasilii F. KUPREVICH // [THE NATIONAL ACADEMY OF SCIENCES OF BELARUS]. — У Сеціве.
  • Купревич В. Ф. Долголетие: реальность мечты // Литературная газета. — 4 декабря 1968. — № 49.
  • Купревич В. Ф. Приглашение к бессмертию // Техника — молодёжи. — № 1. — 1965.
  • Купревич В. Ф. Путь к вечной жизни // Огонёк. — № 35. — 1967.
  • Ліпскі У. С. Урокі Купрэвіча: Дакум. аповесць. Мн., 1987.