ФК Орша

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 23:28, 11 лістапада 2018, аўтар Artsiom91 (размовы | уклад) (вынікі сезону 2018)
Орша
ФК Орша (2016).gif
Мянушкі сіня-белыя, раёншчыкі
Заснаваны 1951
Горад Орша, Беларусь
Стадыён ЦСК
Умяшчальнасць: 2582
Галоўны трэнер Сяргей Вехцеў
Капітан Уладзіслаў Знак
Чэмпіянат Першая ліга
2018 12 месца
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

«Орша» — беларускі футбольны клуб з горада Орша, заснаваны ў 1951 годзе[1]. Колеры — сіня-белыя. У цяперашні час выступае ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі.

Адну з мянушак «раёншчыкі» клуб атрымаў з-за таго, што раней у горадзе адбываліся масавыя бойкі паміж жыхарамі розных раёнаў. Больш нейтральная мянушка — «ільняныя» — нарадзілася праз тое, што ў горадзе дзейнічае буйны ільнокамбінат.

Гісторыя

Заснаваны ў 1951 годзе пад назвай «Труд». Найбольшы перыяд сваёй гісторыі выступаў пад назвай «Старт». Выступаў у чэмпіянаце БССР па футболе, пераважна ў вышэйшым дывізіёне. У 1971 годзе дайшоў да фіналу Кубка БССР, але прайграў жодзінскаму «Тарпеда». У тым жа годзе гуляў супраць ленінградскага «Дынама» ў 1/16 фіналу Кубка СССР сярод аматарскіх калектываў і выбіў сапернікаў з яго. Але ў 1/8 фіналу саступіў рыжскаму клубу ВЭФ 1:3.

У 1990-х клуб меў назву «Легмаш» (з 1997 мае сучасную назву), здолеў выйсці ў Другую лігу, дзе правёў некалькі сезонаў да 2001, калі з-за фінансавых праблем зняўся з чэмпіянату.

Праз тры гады клуб вярнуўся ў Другую лігу, але на гэты раз клуб здолеў толькі ў 2005 выйсці ў дывізіён вышэй, пасля чаго зноў апынуўся ў Другой лізе, дзе доўгі час знаходзіўся ў канцы табліцы.

У сярэдзіне сезону 2013 у клуб прыйшлі некалькі дасведчаных гульцоў, якія мелі досвед выступленняў у Вышэйшай лізе і ў замежных чэмпіянатах. У выніку гэта дазволіла «Оршы» ўзняцца на 6-ты радок. У сезоне 2014 каманда ўпэўнена правяла першы этап, дзе атрымала першае месца ў групе, не пацярпеўшы ніводнай паразы. У фінальным этапе «Орша» таксама спачатку ішла на першым месцы, але пазней шэраг няўдач адкінуў каманду на трэці радок. Толькі ў апошнім туры, дзякуючы нічыі з «Крумкачамі», «Орша» засталася на трэцім радку і атрымала месца ў Першай лізе. Станам на 2014 год «Орша» была самым папулярным клубам Другой лігі паводле глядацкага інтарэсу — гэта была адзіная каманда, што збірала ў сярэднім больш за 1000 чалавек на матчы.

У сезоне 2015 каманда ішла ўнізе турнірнай табліцы і заняла 14-е месца з 16. У сезоне 2016 быў павялічаны бюджэт клуба, дзякуючы чаму яго склад папоўніў шэраг вопытных ігракоў, а галоўным трэнерам быў прызначаны Юрый Канаплёў, які доўгі час працаваў з «Віцебскам». «Орша» здолела замацавацца ў сярэдзіне турнірнай табліцы і заняла 7-е месца з 14. У сезоне 2017, нягледзячы на добры пачатак, «Орша» хутка апынулася ў сярэдзіне турнірнай табліцы і заставалася там да канца сезону, заняўшы 10-е месца з 16.

У пачатку 2018 года новым галоўным трэнерам каманды стаў Вячаслаў Акшаеў. «Орша» добра распачала сезон, але потым стала цярпець паражэнне за паражэннем. У жніўні трэнерам замест Акшаева быў прызначаны Сяргей Вехцеў, істотна змяніўся склад каманды, які быў папоўнены віцебскімі ігракамі. Сезон каманда скончыла на 12-м месцы з 15.

Эмблемы

Папярэднія назвы

  • 1951—1956: «Труд»
  • 1956—1959: ЗШМ
  • 1960—1965: «Машынабудаўнік»
  • 1965—1989: «Старт»
  • 1990—1994: «Легмаш»
  • 1995: «Максім-Орша»
  • 1996: «Максім-Легмаш»
  • 1997—2005: «Орша»
  • 2006: «Орша-Белаўтасервіс»
  • з 2007: «Орша»

Дасягненні

БССР

  • Фіналіст Кубка БССР: 1971
  • 4-е месца ў чэмпіянаце БССР (1971)
  • 4-разовы чэмпіён Віцебскай вобласці (1968, 1970, 1972, 1977). 4-разовы ўладальнік Кубка Віцебскай вобласці (1961, 1971, 1972, 1976). 7-разовы сярэбраны прызёр чэмпіянату Віцебскай вобласці (1973, 1980, 1982, 1983, 1984, 1989, 2002). 4-разовы бронзавы прызёр чэмпіянату Віцебскай вобласці (1966, 1974, 1975, 1979).

Рэспубліка Беларусь

Цяперашні склад

Станам на верасень 2018 года, згодна з сайтам клуба[2].

Паз. Імя Нар.
1 Сцяг Беларусі Бр Дзяніс Садоўскі 1997
89 Сцяг Беларусі Бр Яўген Гудзенка 1993
Сцяг Беларусі Бр Уладзімір Усціновіч 1999
2 Сцяг Беларусі Аб Віталь Рузін 1998
3 Сцяг Беларусі Аб Уладзіслаў Казакоў 1998
4 Сцяг Беларусі Аб Аляксей Казарын 1994
5 Сцяг Беларусі Аб Дзмітрый Быкаў 1996
15 Сцяг Беларусі Аб Дзмітрый Суздальцаў 1995
19 Сцяг Беларусі Аб Ілья Вараб’ёў 1997
6 Сцяг Беларусі ПА Мікіта Іваноў 1998
7 Сцяг Беларусі ПА Уладзіслаў Знак 1993
8 Сцяг Беларусі ПА Іван Беразун 1997
Паз. Імя Нар.
9 Сцяг Беларусі ПА Максім Грачыха 1993
11 Сцяг Беларусі ПА Аляксандр Александровіч 1997
12 Сцяг Беларусі ПА Эдуард Чудноўскі 1991
13 Сцяг Беларусі ПА Глеб Жалезнікаў 1997
14 Сцяг Беларусі ПА Аляксандр Дзегцяроў 1986
17 Сцяг Беларусі ПА Яўген Зямко 1996
21 Сцяг Беларусі ПА Дзмітрый Іваноў 1997
35 Сцяг Беларусі Аб Андрэй Салодкін 1998
Сцяг Беларусі ПА Андрэй Раманаў 1998
10 Сцяг Беларусі Нап Мікалай Кітаёў 1984
18 Сцяг Беларусі Нап Уладзіслаў Кабачэўскі 1998
Сцяг Беларусі Нап Аляксандр Кравецкі 1996

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1992 Трэцяя (Д3) 6 15 7 3 5 19–20 17 1/16 фінала
1992/93 Трэцяя (Д3) 4 30 15 8 7 46–29 38 1/16 фінала
1993/94 Трэцяя (Д3) 6 34 16 8 10 49–40 40 1/16 фінала
1994/95 Трэцяя — Б (Д3) 3 22 16 2 4 54–22 34 1/32 фінала
1995 Трэцяя — Б (Д3) 1 12 8 3 1 21–10 27 Выхад у Другую лігу
1996 Другая (Д2) 8 24 10 2 12 33–45 32 1/16 фінала
1997 Другая (Д2) 14 30 7 3 20 34–61 24
1998 Першая (Д2) 14 30 5 8 17 23–59 23 Змена назваў ліг
1999 Першая (Д2) 9 30 10 9 11 46–37 39
2000 Першая (Д2) 9 30 12 8 10 48–44 44 1/32 фінала
2001 Першая (Д2) 12 28 9 1 18 40–74 28 1/32 фінала Пераход на аматарскі ўзровень
2002–2003 Выступленне ў чэмпіянаце Віцебскай вобласці (Д4)
2004 Другая (Д3) 2 24 17 2 5 67–24 53 1/32 фінала Выхад у Першую лігу
2005 Першая (Д2) 15 30 6 6 18 33–74 24 1/16 фінала Вылет у Другую лігу
2006 Другая (Д3) 12 32 10 2 20 44–79 28 1/32 фінала
2007 Другая (Д3) 13 30 7 4 19 34–63 25 1/32 фінала
2008 Другая (Д3) 12 30 10 4 16 45–55 34 1/32 фінала
2009 Другая (Д3) 14 26 3 6 17 17–53 15 1/32 фінала
2010 Другая (Д3) 15 34 10 3 21 40–75 33 1/32 фінала
2011 Другая (Д3) 15 30 6 3 21 31–86 21 1/32 фінала
2012 Другая (Д3) 17 36 9 8 19 30–72 75 1/32 фінала
2013 Другая (Д3) 6 24 10 5 9 41–25 35 1/32 фінала
2014 Другая — А (Д3) 1 22 17 5 0 46–10 56 1/64 фінала Выхад у фінальны этап
Фінальны этап 3 141 7 6 1 25–12 27 Выхад у Першую лігу
2015 Першая (Д2) 14 30 3 8 19 24–70 17 1/16 фінала
2016 Першая (Д2) 7 26 9 10 7 43–34 37 1/16 фінала
2017 Першая (Д2) 10 30 10 7 13 48–48 37 1/8 фінала
2018 Першая (Д2) 12 28 8 3 17 33–53 27 1/16 фінала
  • 1 Улічваючы 6 гульняў, перанесеных з 1-га раўнда. Паказчыкі ўласна ў фінальным этапе: 8 матчаў, 3—4—1, розніца мячоў 13—8.

Галоўныя трэнеры

Зноскі

Спасылкі