ФК Смаргонь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 23:20, 24 лістапада 2018, аўтар Artsiom91 (размовы | уклад) (→‎Цяперашні склад: - Васкабойны, Сакута, Кобрын https://vk.com/fcsmorgon?w=wall-1550167_10399, - Нікулін, Дзенісевіч, Ляхновіч, Макараў, Смунёў, Бальбух, Дубай https://vk.com/fcsmorgon?w=wall-1550167_10399)
Смаргонь
ФК Смаргонь.gif
Заснаваны 1987
Горад Смаргонь, Беларусь
Стадыён «Юнацтва»
Умяшчальнасць: 3500
Прэзідэнт Аляксандр Плюта
Галоўны трэнер Аляксей Дварэцкі (в.а.)
Чэмпіянат Першая ліга
2018 11 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

«Смаргонь»беларускі футбольны клуб з горада Смаргонь, заснаваны ў 1987 годзе. У цяперашні час выступае ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя

Першая каманда ў Смаргоні пабачыла свет у 1978 годзе. Прафесійны футбольны клуб пад назвай «Станкабудаўнік» быў заснаваны ў 1987 годзе.

У чэмпіянатах Беларусі каманда ўдзельнічала ў 1992—1994, але паказвала дрэнныя вынікі. У выніку ў 1994 «Смаргонь» перайшла ў чэмпіянат вобласці.

У 1998 клуб вярнуўся ў чэмпіянат краіны, а ў 2002 выйшаў у Першую лігу. У 2003—2005 «Смаргонь» тройчы заставалася ў адным кроку ад выхаду ў Вышэйшую лігу.

У 2006 каманда пад кіраўніцтвам Георгія Кандрацьева заняла другое месца і выйшла ў Вышэйшую лігу.

У 20072009 «Смаргонь» гуляла ў Вышэйшай лізе, дзе лепшым вынікам стала восьмае месца ў 2008.

У 2009 «Смаргонь» заняла апошняе месца і вярнулася ў Першую лігу. Але і там смаргонцы апынуліся ў ніжняй палове турнірнай табліцы.

Сітуацыя выправілася ў 2013 годзе. «Смаргонь» папоўніла склад шэрагам вопытных ігракоў, якія дапамаглі клубу заняць шостае месца. Адзін з іх, Сяргей Крот, стаў найлепшым бамбардзірам турніру.

У сезоне 2014 пасля правальнага старту каманда стала трывала набіраць ачкі. У другой палове сезону «Смаргонь» актыўна ўмяшалася ў барацьбу за трэцяе месца, але ў выніку не здолела падвінуць адтуль «Віцебск» і скончыла сезон на чацвёртым радку. У 2015 годзе «Смаргонь» стала пятай. У сезоне 2016 амаль поўнасцю абнавіўся склад каманды, і «Смаргонь» спачатку апынулася ў ніжняй палове табліцы, але пазней сітуацыя выправілася, і сезон смаргонцы зноў скончылі на пятым месцы.

У пачатку 2017 года замест Мікалая Рындзюка галоўным трэнерам каманды стаў яго былы памочнік Аляксей Дварэцкі. Пасля перамог у першых двух турах вынікі «Смаргоні» рэзка пагоршыліся, і першую палову чэмпіянату каманда скончыла на апошнім месцы. Аднак, палепшыўшы вынікі ў другой палове сезону, «Смаргонь» выйшла з зоны вылету. Тым не менш, толькі ў апошнім туры каманда забяспечыла захаванне месца ў Першай лізе, заняўшы выніковае 13-е месца.

Сезон 2018 «Смаргонь» пачала пад кіраўніцтвам новага трэнера Мікалая Гергеля. Пасля добрага старту каманда пазней апусцілася ў ніжнюю частку табліцы. У жніўні Гергель быў звольнены, і трэнерам зноў стаў Аляксей Дварэцкі. Каманда скончыла сезон на 11-м месцы з 15.

Папярэднія назвы

  • 1987—1993: «Станкабудаўнік»
  • 1993: «Камунальнік»
  • з 1993: «Смаргонь»

Дасягненні

Цяперашні склад

Станам на лістапад 2018 года[1].

Паз. Імя Нар.
1 Сцяг Беларусі Бр Мацвей Францкевіч 1995
16 Сцяг Беларусі Бр Антон Галгоўскі 1996
30 Сцяг Беларусі Бр Дзмітрый Лапко 1999
Сцяг Беларусі Бр Мацвей Кажарновіч 2001
19 Сцяг Беларусі Аб Аляксей Лазко 1994
25 Сцяг Беларусі Аб Уладзіслаў Лапко 1997
Сцяг Беларусі Аб Руслан Іванчук 2001
5 Сцяг Беларусі ПА Павел Вакуліч 1996
9 Сцяг Беларусі ПА Яўген Смаль 1995
Паз. Імя Нар.
13 Сцяг Беларусі ПА Аляксандр Талканіца 1989
17 Сцяг Беларусі ПА Уладзіслаў Яцкевіч 1998
92 Сцяг Беларусі ПА Уладзімір Казко 1992
Сцяг Беларусі ПА Аляксей Клачкевіч 2000
Сцяг Украіны ПА Андрэй Стрыжэвус 1995
10 Сцяг Беларусі Нап Ягор Піцык 1995
39 Сцяг Беларусі Нап Павел Дзямідчык 1996
77 Сцяг Беларусі Нап Фёдар Сапон 1993

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1992 Другая (Д2) 16 15 3 1 11 13–34 7 1/16 фінала
1992–93 Другая (Д2) 16 30 4 5 21 17–70 13 1/16 фінала Вылет у Трэцюю лігу
1993–94 Трэцяя (Д3) 17 34 4 9 21 27–80 17
4 сезоны на аматарскім узроўні (Д4)
1998 Другая — А (Д3) 12 26 6 6 14 26–51 24
1999 Другая — А (Д3) 5 24 11 8 5 35–23 41
2000 Другая — А (Д3) 4 22 10 5 7 28–23 25 1/16 фінала Выхад у фінальны раўнд
Другая (Д3) 4 141 5 3 6 14–17 18
2001 Другая (Д3) 2 34 25 4 5 63–16 79 1/16 фінала Выхад у Першую лігу
2002 Першая (Д2) 14 30 8 5 17 21–36 29 1/32 фінала
2003 Першая (Д2) 3 30 17 7 6 47–20 58 1/16 фінала
2004 Першая (Д2) 3 30 14 11 5 49–21 53 1/32 фінала
2005 Першая (Д2) 3 30 15 9 6 57–35 54 1/16 фінала
2006 Першая (Д2) 2 26 16 7 3 57–27 55 1/16 фінала Выхад у Вышэйшую лігу
2007 Вышэйшая (Д1) 10 26 6 8 12 15–29 26 1/16 фінала
2008 Вышэйшая (Д1) 8 30 10 9 11 26–39 39 1/8 фінала
2009 Вышэйшая (Д1) 14 26 2 9 15 17–46 15 1/16 фінала Вылет у Першую лігу
2010 Першая (Д2) 12 30 8 8 14 33–43 32 1/16 фінала
2011 Першая (Д2) 11 30 9 7 14 32–45 34 1/16 фінала
2012 Першая (Д2) 10 28 7 10 11 23–32 31 1/16 фінала
2013 Першая (Д2) 6 30 13 7 10 45–35 46 1/8 фінала
2014 Першая (Д2) 4 30 13 7 10 42–32 46 1/16 фінала
2015 Першая (Д2) 5 30 15 8 7 60–41 53 1/8 фінала
2016 Першая (Д2) 5 26 10 8 8 40–39 38 1/8 фінала
2017 Першая (Д2) 13 30 6 11 13 34–50 29 1/16 фінала
2018 Першая (Д2) 11 28 6 10 12 19–44 28 1/16 фінала
  • 1 Уключаючы 6 гульняў, перанесеных з 1-га раўнда.

Галоўныя трэнеры

Зноскі

Спасылкі