Дамачаўскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дамачаўскі раён
Краіна
Статус Раён
Уваходзіць у Беларуская ССР
Адміністрацыйны цэнтр Дамачава
Дата ўтварэння 15 студзеня 1940
Дата скасавання 17 снежня 1956

Дамачаўскі раён. Існаваў у 19401956 гг. Утвораны 15 студзеня 1940 г. у Брэсцкай вобласці. Цэнтр — г.п. Дамачава. Плошча 0,5 тыс. га. 1 мая 1940 г. на тэрыторыі раёна ўтвораны г. п. Тамашоўка. 12 кастрычніка 1940 г. раён падзелены на 7 сельсаветаў: Дубіцкі, Камароўскі, Ляплёўскі, Меднаўскі, Падлужскі, Прыбараўскі і Чэрскі, гарадскі пасёлак Тамашоўка набыў статус рабочага пасёлка. 10 сакавіка 1954 года рабочы пасёлак Тамашоўка скасаваны.

16 ліпеня 1954 г. да раёна далучаны Страдзецкі сельсавет Брэсцкага раёна, скасаваны Дубіцкі сельсавет, утвораны Ліпінскі сельсавет, Старадзецкі сельсавет перайменаваны ў Дурыцкі, Камароўскі сельсавет — у Тамашоўскі. 17 снежня 1956 г. раён скасаваны, яго тэрыторыя перададзена ў склад Брэсцкага раёна.

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: У 2 т. — Мн., 1985 — 1987.
  • Камінскі, М. Дамачаўскі раён / Мікалай Камінскі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 3. Гімназіі — Кадэнцыя / БелЭн; Рэдкал.: Г.П.Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э.Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. – С. 201. — ISBN 985-11-0041-2.