Хмяльніцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 23:45, 24 снежня 2018, аўтар D.L.M.I. Bel (размовы | уклад) (Новая старонка: '{{Адміністрацыйная адзінка |Колер1 = {{Колер|Беларусь}} |Колер2 = |Белару...')
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Хмяльніцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Гарадоцкі раён
Уключае 19 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Хмяльнік
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 8 красавіка 2004
Насельніцтва
  • 427 чал. (1999)
Код аўтам. нумароў 2

Хмяльні́цкі сельсаве́т — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Хмяльнік.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Палоўскі сельсавет у складзе Мяжанскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Палова. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Мяжанскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1932 года ў складзе Суражскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года сельсавет перайменаваны ў Хмяльніцкі, цэнтр перанесены ў вёску Хмяльнік[1]. З 20 студзеня 1960 года ў Езярышчанскім раёне, з 25 снежня 1962 года ў Гарадоцкім раёне. 8 красавіка 2004 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Мяжанскага сельсавета[2].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 19 вёсак: Азёркі, Альхавец, Аляксеева, Баркі, Бярозаўка, Вірок, Двухполле, Забарочча, Зімнік, Карабы, Лыськава, Палавейскае, Савецкая, Свабода, Селязні, Ствалкова, Украішча, Хацейка, Хмяльнік.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Решение Витебского областого Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.