Віраўлянскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віраўлянскі раён
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Гарадоцкі раён
Уключае 44 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Віраўля
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 1 026
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Віраўля́нскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Віраўля.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Гарадоцкім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе новаўтворанага Мехаўскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Обальскага сельсавета[1]. З 18 сакавіка 1958 года ў Езярышчанскім раёне. 16 верасня 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Мехаўскага сельсавета. З 25 снежня 1962 года ў Гарадоцкім раёне. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Халамерскага сельсавета (28 вёсак: Антоненкі, Восмата, Воўкава, Вусце, Вязаўкі, Вялікае Цешалава, Дзеравушка, Дударава, Ерахі, Жалудова, Канавалава, Ключ, Ключагорская, Ламаносава, Лапцёўка, Маісеева, Малое Цешалава, Мішуціна, Обаль, Плігаўкі, Пляханава, Пруд, Прусаўкі, Пустэльнікі, Халамер'е, Чухіліна, Шарына, Ярыгіна)[2].

29 верасня 2017 года скасаваны вёскі Вязаўкі, Жалудова, Прусаўкі і Слабада[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1026 чалавек[4], з іх 90,7 % — беларусы, 8,2 % — рускія[5].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.