Бычыхінскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бычыхінскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Гарадоцкі раён
Уключае 41 населены пункт
Адміністрацыйны цэнтр Бычыха
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 1 186
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Бычы́хінскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Бычыха.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Кузьмінскі сельсавет у складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Кузьміно. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Гарадоцкім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе новаўтворанага Мехаўскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. З 18 сакавіка 1958 года ў Езярышчанскім раёне. 16 верасня 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Мехаўскага сельсавета, сельсавет перайменаваны ў Бычыхінскі, цэнтр перанесены ў вёску Бычыха. З 25 снежня 1962 года ў Гарадоцкім раёне. 10 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Гуркінскага сельсавета (22 населеныя пункты: аграгарадок Лесагорская, пасёлак Зарніца, вёскі Аўдзейкава, Грыбачы, Гуркі, Жукава, Кавалёва, Каверзіна, Кайкі, Кошкіна, Лахі, Мартыненкі, Мясцечка, Немцава, Панкры, Сіціна, Студзёнка, Сурміно, Ткачы, Хвошна, Церахі, Шаўрова)[1]. 4 верасня 2014 года 8 населеных пунктаў (аграгарадок Лесагорская, вёскі Аўдзейкава, Кайкі, Мясцечка, Панкры, Студзёнка, Сурміно, Ткачы) перададзены ў склад новаўтворанага Езярышчанскага сельсавета[2].

29 верасня 2017 года скасаваны вёскі Гаране і Горнава[3], 31 жніўня 2018 года скасавана вёска Акуні і Немцава[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1186 чалавек[5], з іх 91,7 % — беларусы, 6,7 % — рускія[6].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі