Сар’янскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 17:08, 28 снежня 2019, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (→‎Гісторыя: арфаграфія, перанесена: Прызідыум → Прэзідыум з дапамогай AWB)
Сар’янскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Верхнядзвінскі раён
Уключае 24 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Сар’я
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924,
26 ліпеня 1973
Дата скасавання 16 ліпеня 1954
Насельніцтва (2009) 1 305
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код 2151
Код аўтам. нумароў 2

Сар’я́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Сар’я.

Агульныя звесткі

Знаходзіцца на захадзе Верхнядзвінскага раёна. Праз сельсавет працякае рака Сар’янка.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Дрысенскага раёна Полацкай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Дрысенскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Сардыцкага сельсавета[1].

26 сакавіка 1973 года цэнтр Сардыцкага сельсавета перанесены ў вёску Сар’я, Сардыцкі сельсавет перайменаваны ў Сар’янскі[2]. 8 красавіка 2004 года ў склад сельсавета з Бігосаўскага сельсавета перададзены вёскі Ворзава, Крывасельцы, Ліпаўкі і Росіца[3].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1305 чалавек[4], з іх 89,3 % — беларусы, 7,3 % — рускія[5].

Населеныя пункты

Населеныя пункты ў межах сельсавета (у дужках пазначана колькасць жыхароў па стане на 1.01.2010):

У 2007 г. саўгас «Росіца» быў далучаны да саўгаса «Дрысенскі», што пацягнула змену межаў сельсаветаў. У сувязі з гэтым частка паселішчаў Бігосаўскага с/с перайшла ў Сар’янскі с/с.

Знікшыя пасля Другой Сусветнай вайны вёскі (справа пазначаны год знікнення):

  • Бандзелі – 1997
  • Верхняе Хаміно – 1994
  • Заламы – 2009
  • Зулава – 1989, скасавана ў 2008 годзе[7].
  • Каранікі – 1987
  • Пагулянаўка – 1980
  • Сандары – 1980
  • Фальваркова – 1969

Транспарт

Праз тэрыторыю сельсавета праходзяць чыгунка, рэспубліканская аўтадарога Віцебск — Полацк — граніца Латвійскай Рэспублікі Р20 і абласная аўтадарога Верхнядзвінск — Асвея.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
  3. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).
  7. Решение Верхнедвинского районного Совета депутатов от 27 июня 2008 г. № 59 Об упразднении сельских населенных пунктов Верхнедвинского района

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.