Павяцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 11:19, 20 красавіка 2020, аўтар D.L.M.I. Bel (размовы | уклад) (Панізнікі - згодна з тэкстам Рашэння Віцебскага аблвыканкома)
Павяцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Мёрскі раён
Уключае 64 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Павяцце
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 1 741
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Павя́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мёрскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Павяцце.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Мёрскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 16 верасня 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Александроўскага сельсавета (5 населеных пунктаў: Каснарэўшчына, Міжрэчча, Паршэлева, Сташулі і Суромшчына)[1]. 14 красавіка 1962 года да сельсавета далучана частка скасаванага Мальцаўскага сельсавета (8 населеных пунктаў: Варанькі, Дабравольшчына, Застарынцы, Панізнікі, Разаліна, Сочнева, Узгон і Чарняўцы), населеныя пункты Паршэлева і Суромшчына перададзены ў падпарадкаванне Друйскага пассавета[2]. 4 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з Даўгінаўскага сельсавета перададзены 11 населеных пунктаў.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1741 чалавек[3], з іх 88,7 % — беларусы, 6,7 % — палякі, 3,3 % — рускія[4].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.