Іван Васільевіч Гутараў
Іван Васільевіч Гутараў | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 красавіка 1906 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 лютага 1967 (60 гадоў) |
Грамадзянства |
![]() ![]() |
Род дзейнасці | фалькларыст, літаратуразнавец, крытык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філалагічных навук |
Навуковае званне | прафесар, член-карэспандэнт АН БССР |
Альма-матар | |
Партыя | |
Узнагароды і прэміі |
Іван Васільевіч Гутараў (нар. 15 красавіка 1906, в. Ваўкаўцы, Ходасаўскі сельсавет, Мсціслаўскі раён, Магілёўская вобласць — 8 лютага 1967) — беларускі літаратуразнавец і фалькларыст. Член-карэспандэнт Акадэміі Навук БССР (1953), доктар філалагічных навук (1949), прафесар (1949). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 15 красавіка 1906 года ў вёсцы Ваўкаўцы (зараз у Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі) ў сялянскай сям’і. Выхаванец Леменскай школы-камуны на Магілёўшчыне. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1928). Выкладаў рускую літаратуру ў Магілёўскім палітыка-асветніцкім і педагагічным інстытутах, у БДУ. У час Вялікай Айчыннай вайны служыў у Чырвонай Арміі, прымаў удзел у партызанскім руху. У 1945—1947 гг. — сакратар партыйнага бюро Саюза пісьменнікаў СССР. У 1947 г. скончыў дактарантуру пры Інстытуце сусветнай літаратуры. Працаваў у ЦК КПБ загадчыкам аддзела літаратуры і мастацтва Ўпраўлення прапаганды і агітацыі, а пасля рэарганізацыі намеснікам загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі. У 1951—1957 гг. — загадчык кафедры беларускай літаратуры ў БДУ, У 1957—1967 гг. — загадчык сектара фальклору Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. Член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1953), доктар філалагічных навук(1949), прафесар(1949). Член СП СССР з 1946 г.
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
У друку выступаў з 1930 г. Літаратурна-навуковую дзейнасць пачаў у 1932 г., выдаўшы ў Магілёве працу «Бальшавізм і літаратуразнаўства». Аўтар даследаванняў «К. Маркс і Ф. Энгельс аб сутнасці і спецыфіцы мастацкай літаратуры» (Магілёў, 1933), «Барацьба і творчасць народных мсціўцаў» (1949), «Паэтычнае майстэрства В. В. Маякоўскага» (Масква, 1950), «Эстэтычныя асновы савецкай літаратуры»(1950), «Увядзенне у літаратуразнаўства»(1954), «Філасофска-эстэтычныя погляды А. С. Пушкіна»(1957), «Пытанні літаратуразнаўства»(метадычны дапаможнік для студэнтаў-завочнікаў, 1958), «Асновы савецкага літаратуразнаўства»(1967). Вывучаў пытанні марксісцка-ленінскай эстэтыкі, тэорыі і гісторыі рускай і беларускай літаратуры. Унёс велізарны ўклад у станаўленне гісторыі і тэорыі эстэтыкі як самастойнага навуковага напрамка на тэрыторыі Беларусі. У 1940—1960-я гады займаўся праблемамі беларускай фалькларыстыкі. Склаў хрэстаматыю «Вусна-паэтычная творчасць беларускага народа» (1959, сумесна з С. І. Васіленкам), зборнікі «Беларускі эпас» (1959, сумесна з П. Ф. Глебкам), зборнік «Сучасны беларускі фальклор» (1963). І. Гутараў з’яўляецца аўтарам больш за 150 навуковых прац (у тым ліку 5 манаграфій і 7 брашур).
Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]
- Барацьба і творчасць народных мсціўцаў. — Мн.: Дзярж. выд. БССР, 1949.
- Эстэтычныя асновы савецкай літаратуры. — Мн.: Выд-ва Акад. навук БССР, 1950.
- Філасофска-эстэтычныя погляды А. С. Пушкіна. — Мн.: Выд-ва БДУ, 1957.
- Асновы савецкага літаратуразнаўства. 3 выд. — Мн.: Вышэйшая школа, 1967.
- Беларуская народная вусна-паэтычная творчасць. — Мн.: Навука і тэхніка, 1967 (у сааўт.).
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
І. Гутараў быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга (1942), ордэнам Леніна (1943), медалём «Партызану Айчыннай вайны» I ступені (1943).
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Рэспубліка Беларусь : энцыклапедыя. [В 7 т.]. Т. 3. — Мінск, 2006.
- Беларускі фальклор : энцыклапедыя. У 2 т. Т. 1. ― Мінск, 2006.
- Весці АН БССР. Серыя грамадскіх навук. 1966. № 2.
- Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. Т. 2. Мн.: БелЭн, 1993.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 15 красавіка
- Нарадзіліся ў 1906 годзе
- Нарадзіліся ў Чэрыкаўскім павеце
- Памерлі 8 лютага
- Памерлі ў 1967 годзе
- Супрацоўнікі ІМЭФ НАНБ
- Выкладчыкі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
- Выкладчыкі БДУ
- Дактары філалагічных навук
- Члены-карэспандэнты АН БССР
- Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
- Члены КПСС
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Выпускнікі БДУ
- Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Літаратуразнаўцы СССР
- Літаратуразнаўцы Беларусі
- Фалькларысты СССР
- Фалькларысты Беларусі
- Нарадзіліся ў Мсціслаўскім раёне