Ілья Сяргеевіч Кухарчык

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ілья Кухарчык)
Футбол
Ілья Кухарчык
Поўнае імя Ілья Сяргеевіч Кухарчык
Нарадзіўся 10 сакавіка 1997(1997-03-10)[1][2] (27 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 172 см
Вага 68 кг[1]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Нёман
Нумар 11
Маладзёжныя клубы
Беларусь ДЮСШ-5 (Баранавічы)
Беларусь ПМЦ (Паставы)
Клубная кар’ера[* 1]
2014—2017 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 0 (0)
2017   Беларусь Баранавічы 28 (5)
2018 Беларусь Віцебск 0 (0)
2018   Беларусь Баранавічы 14 (1)
2018—2019 Беларусь Белшына (Бабруйск) 26 (7)
2020—2021 Беларусь Тарпеда-БелАЗ 7 (0)
2021   Беларусь Белшына (Бабруйск) 16 (4)
2022—2023 Беларусь Белшына (Бабруйск) 56 (7)
2024— Беларусь Нёман (Гродна)
Нацыянальная зборная[* 2]
2013 Беларусь Беларусь (да 17) 3 (0)
2015 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 22 студзеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 6 чэрвеня 2020

Ілья Кухарчык (нар. 10 сакавіка 1997, Баранавічы) — беларускі футбаліст, паўабаронца гродзенскага «Нёмана».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец баранавіцкай ДЮСШ-5 і пастаўскай акадэміі ПМЦ, пазней далучыўся да барысаўскага БАТЭ. Выступаў за дубль, гуляў у Юніёрскай лізе УЕФА. У сакавіку 2017 года быў аддадзены ў арэнду ў «Баранавічы»[3], дзе стаў іграком асновы.

У лютым 2018 года перайшоў у «Віцебск»[4], аднак ужо ў сакавіку зноў быў арандаваны «Баранавічамі»[5]. У ліпені 2018 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Віцебскам» і стаў іграком бабруйскай «Белшыны». У сезоне 2018 з-за траўмы нячаста з’яўляўся на полі. У лютым 2019 года падоўжыў кантракт з «Белшынай»[6], ў сезоне 2019 стаў адным з асноўных ігракоў бабруйчан і дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу.

У студзені 2020 года праходзіў прагляд у жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ» і ў выніку падпісаў трохгадовы кантракт[7]. Пачынаў сезон 2020 у стартавым складзе, але хутка атрымаў цяжкую траўму, з-за якой выбыў да канца года. У 2021 годзе зноў стаў з’яўляцца на полі, выходзячы на замену. У жніўні 2021 года быў аддадзены ў арэнду «Белшыне»[8]. Замацаваўся ў стартавым складзе бабаруйскай каманды, дапамог ёй вярнуцца ў Вышэйшую лігу.

У студзені 2022 года па заканчэнні арэнды пачаў трэніравацца з «Тарпеда-БелАЗ»[9], аднак у лютым разарваў кантракт з клубам[10] і хутка стаў іграком «Белшыны» на рэгулярнай аснове. У сезоне 2023 з пяццю галамі стаў найлепшым брамбрадзірам каманды.

У студзені 2024 года стаў трэніравацца з гродзенскім «Нёманам» і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам[11].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У кастрычніку 2013 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.

У кастрычніку 2015 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2015 дубль БАТЭ Беларусь 22 3
2016 дубль БАТЭ Беларусь 21 4
2017 Д2 Баранавічы Беларусь 28 5
2018 (1) Д2 Баранавічы Беларусь 14 1
2018 (2) Д2 Белшына Беларусь 6 1
2019 Д2 Белшына Беларусь 20 6
2020 Д1 Тарпеда-БелАЗ Беларусь 2 0
2021 (1) Д1 Тарпеда-БелАЗ Беларусь 5 0
2021 (2) Д2 Белшына Беларусь 16 4
2022 Д1 Белшына Беларусь 29 2
2023 Д1 Белшына Беларусь 27 5

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в https://fcbate.by/ru/history/players/id8850
  2. Ilia Kucharchyk // Transfermarkt — 2000.
  3. Белый и Кухарчик из БАТЭ отданы в аренду (руск.). football.by (14 сакавіка 2017). Праверана 22 студзеня 2024.
  4. "Витебск" подписал Кухарчика (руск.). football.by (28 лютага 2018). Праверана 22 студзеня 2024.
  5. «Барановичи» арендовали Кухарчика у «Витебска» (руск.). by.tribuna.com.
  6. Кухарчик продлил контракт с "Белшиной" (руск.). football.by (3 лютага 2019). Праверана 22 студзеня 2024.
  7. "Торпедо-БелАЗ" подписал хавбека "Белшины" (руск.). football.by (27 студзеня 2020). Праверана 22 студзеня 2024.
  8. "Белшина" арендовала Кухарчика у "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (1 жніўня 2021). Праверана 22 студзеня 2024.
  9. Згурский вернется в "Гомель", а Кухарчик в Жодино? (руск.). football.by (12 студзеня 2022). Праверана 22 студзеня 2024.
  10. "Торпедо-БелАЗ" расторгло контракт с Кухарчиком (руск.). football.by (2 лютага 2022). Праверана 22 студзеня 2024.
  11. "Неман" подписал лучшего бомбардира "Белшины" (руск.). football.by (19 студзеня 2024). Праверана 22 студзеня 2024.