Іосіф Ігнатавіч Валодзька
Іосіф Ігнатавіч Валодзька | ||
| ||
---|---|---|
1933 — 37 | ||
| ||
1928 — 29 | ||
| ||
1920 — 21 | ||
Партыя | КПСС | |
Дзейнасць | палітык | |
Нараджэнне | 1887 | |
Смерць | 20 снежня 1937 | |
Жонка | Валодзька Яўгенія Мікалаеўна | |
Ваенная служба | ||
Бітвы | Грамадзянская вайна ў Расіі |
Іосіф Ігнатавіч Валодзька[1] (Валадзько[2]) (лістапад 1887, г. п. Гарадзея — 20 снежня 1937, НКУС) — адзін з арганізатараў камуністычнага падполля і партызанскага руху ў Беларусі ў гады Грамадзянскай вайны, дзяржаўны дзеяч БССР[1].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Член КПСС з 1917 года. У 1918 г. сакратар Замір'еўскага падпольнага падрайкама РКП(б). У 1919 памочнік ваенкама ў Навагрудку, ваенкам і член рэвалюцыйнага камітэта Рагачоўскага павета, у 1920-21 ваенкам Гомельскай губерні. З 1922 старшыня выканкама Магілёўскага павятовага, Бабруйскага раённага Саветаў[1].
З 1928 года намеснік наркама земляробства БССР. У 1929—1930 гг. старшыня Віцебскага акруговага, з 1931 г. Мінскага гарадскога выканкамаў. У 1933—1937 гг. начальнік Упраўлення сувязі БССР, упаўнаважаны Наркамата сувязі СССР па БССР. Член ЦК КП(б)Б у 1929—1937 гг. Член ЦВК СССР і ЦВК БССР. У 1937 годзе адпраўлены ў Казахстан на пасаду ўпаўнаважанага наркамата сувязі СССР[1].
Арышт[правіць | правіць зыходнік]
Неўзабаве арыштаваны. Абвінавачваўся ў прыналежнасці да «контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай дыверсійна-шкодніцкай арганізацыі правых» і «антысавецкай арганізацыі ва ўпраўленні сувязі БССР». Асуджаны да ВМП. Расстраляны ў адну ноч з Якавам Афанасьевым, Васілём Дружчыцам, Аркадзіем Ляшчынскім, Маркам Матусевічам, Фёдарам Сулкоўскім, Іванам Суртам, Дорай Турбовіч і іншымі (усяго больш за 200 чалавек). Рэабілітаваны 12.10.1957[2].