Уладзімір Яўгенавіч Кухараў
Уладзімір Яўгенавіч Кухараў | ||
| ||
---|---|---|
з 3 верасня 2020 | ||
Прэм’ер-міністр | Раман Галоўчанка | |
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | |
Папярэднік | Анатоль Сівак | |
| ||
18 жніўня 2018 — 3 верасня 2020 | ||
Прэм’ер-міністр | Сяргей Румас Раман Галоўчанка | |
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | |
Папярэднік | Анатоль Калінін | |
Пераемнік | Анатоль Сівак | |
Адукацыя | ||
Нараджэнне | 1972 |
Уладзі́мір Яўге́навіч Ку́хараў (нар. 1972, в. Ціманава, Клімавіцкі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта з 3 верасня 2020 г.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1993 годзе скончыў Магілёўскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова, у 1999 годзе — Беларускі недзяржаўны інстытут правазнаўства, у 2012 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Беларусі.
З 1993 года дырэктар Барысавіцкай няпоўнай сярэдняй школы Клімавіцкага раёна, потым сярэдняй школы № 3 Клімавічаў.
У 1999—2009 гг. займаў розныя пасады ў структурах Камітэта дзяржаўнага кантролю.
У 2009—2012 гг. узначальваў адміністрацыю Цэнтральнага раёна Мінска.
У 2012—2016 гг. на пасадзе першага намесніка старшыні Мінскага гарвыканкама.
У 2016—2018 гг. быў намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю.
18 жніўня 2018 года прызначаны намеснікам Прэм’ер-міністра Беларусі[1]. 3 верасня 2020 года прызначаны старшынёй Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта[2].
Зноскі
- ↑ Александр Лукашенко сменил руководство Правительства, Премьер-министром назначен Сергей Румас (руск.) . Национальный центр правовой информации Республики Беларусь (18 жніўня 2018).
- ↑ belta.by
- Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Нарадзіліся ў 1972 годзе
- Нарадзіліся ў Клімавіцкім раёне
- Асобы
- Старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта
- Намеснікі прэм’ер-міністраў Беларусі
- Намеснікі старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта
- Кіраўнікі адміністрацый раёнаў Мінска