Агульская мова

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Агульская мова (агульск. Агъул чIал) — мова агулаў. Належыць да лезгінскай групы нахска-дагестанскіх моў. Адрозніваюць дыялекты: тпігскі (уласна агульская), керанскі (рычынскі), кашанскі (кушанскі), буркіханскі (кекхюнскі) і фіцінскі (прадстаўлены ў адным ауле). Распаўсюджаны ў Агульскім і Курахскім раёнах Дагестана. Колькасць носбітаў агульскай мовы - 29,3 тыс. чал. (2010). У 1990 годзе ў выніку сумеснай працы Ш. А. Мазанаева, Гасанавай С. Н. і Мазанаева І. А. створана пісьменнасць на аснове рускага алфавіту.

На агульскай мове выдаецца газета «Весткі Агула».