Ненецкая мова

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ненецкая мова
Саманазва Ненэцяʼ вада
Краіны Расія
Рэгіёны Паўночная Еўропа, Паўночная Сібір
Афіцыйны статус Ямала-Ненецкая аўтаномная акруга, Ненецкая аўтаномная акруга
Агульная колькасць носьбітаў 21926
Статус 3 definitely endangered[d]
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі

Уральская сям'я

Самадыйскія мовы
Паўночная група
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97 нен 482
ISO 639-1
ISO 639-2
ISO 639-3 yrk
WALS nen і ntu
Ethnologue yrk
IETF yrk
Glottolog nene1249
Wikipedia-logo-v2.svg Вікіпедыя на гэтай мове

Нене́цкая мова (саманазва: ненэцяʼ вада) — самадыйская мова. Родная мова ненцаў. Агульная колькасць носьбітаў (2010 г.) - 21 926 чал.[1]

Ненецкая мова мае 2 асноўныя дыялектытундравы і лясны. На тундравым размаўляе большасць ненцаў. На лясным — невялікая група ў паўднёвых раёнах Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі. Для ненецкай мовы характэрны суфіксальная аглютынацыя, адрозненне трох лікаў, склонавае афармленне четырохчленнай серыі мясцовых склонаў ("дзе", "куды", "адкуль", "па якім месцы"), проціпастаўленне трох тыпаў дзеяслоўнага змянення (суб'ектнага, аб'ектнага і рэфлексіўнага), шырокае выкарыстанне канструкцый з нефінітнымі формамі дзеяслова, ужыванне пасляскладаў, прынцып "кіраваны член перад кіраўніком" як аснова парадку слоў, у большасці выпадкаў - забарона галосных у пачатку слова[2].

Пісьмовасць з 1932 г. на аснове лацінскай графікі. З 1937 г. — на аснове кірыліцы.

Ненецкая мова мае афіцыйны статус у Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе, Ненецкай аўтаномнай акрузе Расійскай Федэрацыі. Абмежавана выкарыстоўваецца ў сродках масавай інфармацыі. Выкладаецца ў школах.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]