Нямецкая Вікіпедыя: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
MerlIwBot (размовы | уклад)
MerlIwBot (размовы | уклад)
др робат дадаў: map-bms:Wikipedia basa Jerman
Радок 59: Радок 59:
[[ko:독일어 위키백과]]
[[ko:독일어 위키백과]]
[[lt:Vokiškoji Vikipedija]]
[[lt:Vokiškoji Vikipedija]]
[[map-bms:Wikipedia basa Jerman]]
[[mk:Википедија на германски јазик]]
[[mk:Википедија на германски јазик]]
[[ms:Wikipedia bahasa Jerman]]
[[ms:Wikipedia bahasa Jerman]]

Версія ад 01:05, 11 чэрвеня 2012

Favicon Вікіпедыі Нямецкая Вікіпедыя
ням.: deutschsprachige Wikipedia
Лагатып раздзела
Скрыншот галоўнай старонкі раздзела
URL de.wikipedia.org (ням.)
Характар праекта дабрачынны
Тып сайта сеткавая энцыклапедыя
Рэгістрацыя неабавязковая
Мова нямецкая
Уладальнік Wikimedia
Пачатак працы 16 сакавіка 2001
Колькасць артыкулаў 2 904 224
Колькасць выяў 129 185
Колькасць старонак 8 004 678
Колькасць правак 242 801 235
Зарэгістраваных удзельнікаў 4 356 837
Актыўных удзельнікаў 17 868
Адміністратараў 174
Глыбіня 93,6
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нямецкая Вікіпедыя (ням.: Deutsche Wikipedia), раздзел Вікіпедыі на нямецкай мове. Другая па часе стварэння (16 сакавіка 2001) і па колькасці артыкулаў (звыш 1 000 000) пасля англійскай Вікіпедыі.

Пры напісанні артыкулаў выкарыстоўваецца стандартная нямецкая мова, для дыялектаў створаны асобныя раздзелы Вікіпедыі: алеманскі (als:), ніжненямецкі (nds:), люксембургскі (lb:), пенсільванскі нямецкі (pdc:), рыпуарскі (ksh:), баварскі (bar:).

Асаблівасць нямецкай Вікіпедыі — арыентацыя на якасць артыкулаў. Сярэдні памер артыкула перавышае 3000 байтаў або 430 слоў. Выдаляюцца кароткія артыкулы, амаль не выкарыстоўваюцца шаблоны тыпу {{stub}} ці {{cleanup}}. Добра развітая сістэма ўзнагарод для высокаякасных артыкулаў.

Шырокая прапаганда Вікіпедыі ў нямецкамоўных краінах спрыяе таму, што вялікая колькасць правак робіцца ананімамі. Адпаведна, у нямецкім раздзеле адносна многа ў параўнанні з іншымі Вікіпедыямі артыкулаў маюць абарону ад правак незарэгістраваных ці нядаўна зарэгістраваных удзельнікаў.

Вельмі развітыя боты, да распрацоўкі якіх прыцягнута мноства праграмістаў. Разам з тым у нямецкай Вікіпедыі практычна адсутнічаюць створаныя ботамі артыкулы.

Матэрыялы нямецкай Вікіпедыі выдаюцца на CD/DVD і ў друкаваным выглядзе, у тым ліку тэматычнымі серыямі.