Карл Сверкерсан: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Дзяржаўны дзеяч |імя = Карл VII Сверкерсан |парадак = 15 |выява = Karl-sverkersson.g...'
(Няма розніцы)

Версія ад 12:46, 8 снежня 2013

Карл VII Сверкерсан
шведск.: Karl VII.
Пячатка Карла Сверкерсана
Пячатка Карла Сверкерсана
15-ы Кароль Швецыі
1161 — 1167
Папярэднік Магнус Хенрыксен
Пераемнік Кнут Эрыксан

Нараджэнне 1130
Смерць вясна 1167
Вісінгсё
Месца пахавання Альвастра
Род Дом Сверкераў
Бацька Сверкер I
Маці Ульфільда Фінсан
Жонка Крысціна Стыгсдотэр Хвідэ
Дзеці Сверкер Карлсан
Веравызнанне каталіцтва
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Карл VII Сверкерсан (шведск.: Karl Sverkersson) — ярл Гёталанда1155) і кароль Швецыі ў 1160-1167 гг. Яго парадкавы нумар «сёмы» звязаны з наяўнасцю легендарных шведскіх конунгаў, пра якіх, аднак, нічога не вядома. Карл Сверкерсан быў першым шведскім каралём з імем Карл, які існаваў дакладна.

Біяграфія

Карл Сверкерсан быў супернікам Эрыка IX і кіраваў у Гёталандзе яшчэ падчас яго кіравання. У 1161 г. у бітве пры Эрэбру Карл разбіў Магнуса Хенрыксена.

Пасля смерці Магнуса Карл быў прызнаны каралём усёй Швецыі. Падчас кіравання Карла таксама было заснавана шведскае біскупства, у 1164 годзе першым біскупам стаў Стэфан з кляштара Альвастра.

Увесну 1167 года Карл быў забіты ў Вісінгсё, верагодна, людзьмі Кнута Эрыксана, і быў пахаваны ў кляштары Альвастра.

Сям'я

Карл быў у шлюбе з Крысцінай Стыгсдотэр Хвідэ, датчанкай, дачкой Стыга Хвіталедэра, жонка якога была сястрой Вальдэмара Вялікага. Вядомы толькі адзін сын Карла, Сверкер, які стаў каралём Швецыі пасля смерці Кнута Эрыксана.

Спасылкі

Шаблон:Royal-stub