Кнут I Эрыксан
Выгляд
| Кнут I Эрыксан | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Кнут I | |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Карл Сверкерсан | ||||||
| Пераемнік | Сверкер Карлсан | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне | 1150 | ||||||
| Смерць | 8 красавіка 1196 | ||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Род | Дом Эрыкаў[d] | ||||||
| Бацька | Эрык IX Святы | ||||||
| Маці | Крысціна | ||||||
| Жонка | Сесілія Ёхансдотэр | ||||||
| Дзеці | Эрык X і Sigrid Knutsdotter[d] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
Кнут I Эрыксан (шведск.: Knut Eriksson; ?-8 красавіка 1196) — кароль Швецыі ў 1167—1196 гг. Сын Эрыка Святога і Крысціны (магчыма ўнучкі Інгэ Старэйшага).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Кнут Эрыксан дзесяць гадоў знаходзіўся ў выгнанні і вярнуўся ў Швецыю пасля забойства (магчыма, ім і арганізаванага) Карла Сверкерсана ў 1167 годзе. У гэтым жа годзе ён становіцца каралём Швецыі і пачынае барацьбу з сынамі Сверкера I Колем і Бурыслевам. Толькі ў 1173 годзе пасля перамогі над імі Кнут становіцца паўнапраўным каралём ўсёй Швецыі.
Падчас праўлення Кнута ў 1180 для абароны ад марскіх піратаў была пабудавана крэпасць Кальмар, а ў 1187 для абароны ад эстаў — Стакгольм.