Свантэ Стурэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Свантэ Стурэ
шведск.: Svante Sture
Svante Nilsson Regent of Sweden seal 1879.jpg

Нараджэнне 1460[1][2]
Смерць 2 студзеня 1512[3][1]
Бацька Nils Bosson Sture[d][1]
Жонка Mette Dyre[d][1]
Дзеці Стэн Стурэ Малодшы
Дзейнасць палітык, ваенны
Commons-logo.svg Свантэ Стурэ на Вікісховішчы

Свантэ Нільсан Стурэ (каля 1460 — 2 студзеня 1512) — рэгент Швецыі ў эпоху распаду Кальмарскай уніі, з 21 студзеня 1504 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бацька Свантэ належаў да роду Стурэ толькі па маці і даводзіўся блізкім сваяком Карлу VIII. Быўшы адным з галоўных прыхільнікаў Стурэ Старэйшага, ён вырашыў зыход бітвы пад Брункебергам, калі былі разбіты войскі дацкага караля Крысціяна II, што прынесла яму вялікую славу ў Швецыі. Памёр у 1494 годзе.

Свантэ Нільсан камандаваў у 1495 годзе войскамі, пасланымі супраць рускіх да Выбарга, і выцесніў апошніх з Фінляндыі, але затым самавольна пакінуў армію і зноў заняў месца ў дзяржаўным савеце, дзе выступіў заўзятым праціўнікам рэгента Стурэ Старэйшага.

Прымірыўшыся з апошнім, Свантэ Нільсан удзельнічаў у мецяжы 1501 года супраць дацкага караля Ганса. Пасля смерці Стурэ Старэйшага ён быў абраны рэгентам і ў саюзе з ганзейскімі гарадамі давёў да канца вайну з Даніяй на сушы і на моры.

Пасля яго смерці ў 1512 годзе рэгентам быў абраны яго сын Стэн Стурэ Малодшы.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 (unspecified title) Праверана 5 кастрычніка 2018.
  2. Pas L. v. Svante Nilsson Sture av Ekesiö // Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1019748559 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 кастрычніка 2015.
Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).