Тамара Віктараўна Габрусь: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Радок 25: | Радок 25: | ||
== Узнагароды == |
== Узнагароды == |
||
Узнагароджана [[Ганаровая грамата Міністэрства культуры Беларусі|Ганаровымі граматамі Міністэрства культуры Беларусі]] (2005), [[Ганаровая грамата Міністэрства інфармацыі Беларусі|Міністэрства інфармацыі Беларусі]] (2005), Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры (1989, 1995, 2005)<ref name="ХЕХ"/>. |
Узнагароджана [[Ганаровая грамата Міністэрства культуры Беларусі|Ганаровымі граматамі Міністэрства культуры Беларусі]] (2005), [[Ганаровая грамата Міністэрства інфармацыі Беларусі|Міністэрства інфармацыі Беларусі]] (2005), [[Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры|Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры]] (1989, 1995, 2005)<ref name="ХЕХ"/>. |
||
== Бібліяграфія == |
== Бібліяграфія == |
Версія ад 12:27, 1 студзеня 2019
Тамара Віктараўна Габрусь | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 кастрычніка 1945 (78 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | архітэктарка, гісторык архітэктуры, мастацтвазнаўца, гісторык |
Навуковая сфера | гісторыя архітэктуры[d][1], мастацтвазнаўства[1] і архітэктура[1] |
Месца працы |
|
Навуковая ступень | доктар мастацтвазнаўства (2002) і кандыдат архітэктуры (1979) |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
Тамара Віктараўна Га́брусь (нар. 2 кастрычніка 1945, Мінск) — беларускі гісторык архітэктуры і мастацтвазнавец. Кандыдат архітэктуры (1979), доктар мастацтвазнаўства (2002). Член-карэспандэнт Беларускай акадэміі архітэктуры.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1974, Саюза мастакоў Беларусі з 1999, Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2004[2].
Біяграфія
У 1968 скончыла з адзнакай архітэктурнае аддзяленне будаўнічага факультэта Беларускі політэхнічны інстытут (выкладчыкі У. М. Вараксін, В. М. Волчак, Н. М. Макляцова, І. І. Боўт)[2].
У 1968—1970 гадах архітэктар, старэйшы архітэктар інстытута «Белпрампраект». У 1969—1973 гадах у аспірантуры ІМЭФ АН БССР. У 1973—1974 гадах старэйшы архітэктар-рэстаўратар Спецыяльных навукова-рэстаўрацыйных вытворчых майстэрняў Міністэрства культуры БССР[2].
У 1974—1980 навуковы рэдактар па архітэктуры выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя». У 1979—1980 гадах в. а. загадчыцы рэдакцыі культуры і мастацтва; з 1980 года старэйшы навуковы супрацоўнік, з 2003 вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы НАНБ[2].
Член рэдкалегій часопісаў «Спадчына» і «Роднае слова». У 2003—2008 гадах член Рэспубліканскай мастацка-экспертнай рады па манументальным мастацтве пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь[2].
Творчасць
Асноўныя працы: праекты інжынерных карпусоў шэрагу прамысловых прадпрыемстваў у Мінску, Навагрудку, Брэсце (1968—1970, у аўтарскім калектыве); праекты кансервацыі палаца ў Ружанах і рэстаўрацыі музея-запаведніка «Радзіма Якуба Коласа» (1973—1974, у аўтарскім калектыве)[2].
Навуковая дзейнасць
Даследуе мастацтвазнаўчыя праблемы беларускага дойлідства эпохі феадалізму, мураваную архітэктуру і манументальнае мастацтва беларускага барока. Разам з Г. Галенчанкам увяла ў навуковы ўжытак і атрыбутавала першыя на тэрыторыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы архітэктурна-праектныя чарцяжы XVI ст. з Нясвіжа. Аўтар навуковых прац, сцэнарыяў да відэафільмаў, зборнікаў вершаў[3].
Аўтар 3-х манаграфій і больш за 300 артыкулаў і раздзелаў па гісторыі беларускага дойлідства ў айчынных і замежных навуковых зборніках і часопісах. Аўтарскія манаграфіі: «Страчаная спадчына», «Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока», «Ураджай», «Саборы помняць усё: готыка і рэнесанс у беларускім сакральным дойлідстве». Сааўтар калектыўных навуковых выданняў: «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» (1984—1987); «Гісторыя беларускага мастацтва» (1987—1988); «Скарына і яго эпоха» (1990); «Барока ў беларускай культуры і мастацтве» (1998); «Архітэктура Беларусі: Нарысы эвалюцыі ва ўсходнеславянскім і еўрапейскім кантэксце» (2005—2006). Аўтар і навуковы кансультант па архітэктуры энцыклапедычных выданняў[2].
Публікавалася ў Польшчы, Італіі, Германіі, Расіі, Украіне[2].
Узнагароды
Узнагароджана Ганаровымі граматамі Міністэрства культуры Беларусі (2005), Міністэрства інфармацыі Беларусі (2005), Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры (1989, 1995, 2005)[2].
Бібліяграфія
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Т. 1-7, 1979—1987 (у сааўтарстве)
- Гісторыя беларускага мастацтва. Т. 1-7, 1987—1994 (у сааўтарстве)
- Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. 1993 (у сааўтарстве)
- Скарына і яго эпоха. 1990
- Барока ў беларускай культуры і мастацтве. 1998, 2000 (у сааўтарстве)
- Мастацтва бачыць свет. Падручнік для сярэдняй школы. 2000
- Страчаная спадчына. 1997, 2003 (у сааўтарстве, аўтар-укладальнік)
- Саборы помняць усё: Готыка і рэнесанс у сакральным дойлідстве Беларусі. — Мн.: Беларусь, 2007. — 167 с.: іл. ISBN 978-985-01-0714-5
Зноскі
- ↑ а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ а б в г д е ё ж з Габрусь Тамара Викторовна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- ↑ Габрусь Тамара Віктараўна // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
Літаратура
- Габрусь Тамара Віктараўна // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Габрусь Тамара Викторовна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Нарадзіліся 2 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1945 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Супрацоўнікі Белпрампраекта
- Супрацоўнікі выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі»
- Супрацоўнікі ІМЭФ НАНБ
- Дактары мастацтвазнаўства
- Кандыдаты архітэктуры
- Выпускнікі архітэктурнага факультэта БНТУ
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Члены Беларускага саюза мастакоў
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Члены Беларускага саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў
- Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Постаці беларускага мастацтвазнаўства
- Архітэктары Беларусі
- Члены-карэспандэнты Беларускай акадэміі архітэктуры
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Члены Саюза мастакоў Беларусі