Гервяты: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя, перанесена: Віленскі павет| → Віленскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)| (2) з дапамогай AWB
Няма тлумачэння праўкі
Радок 9: Радок 9:
|шырыня герба =
|шырыня герба =
|шырыня сцяга =
|шырыня сцяга =
|выява = Gierviaty. Гервяты (2008).jpg
|выява = Church of the Holy Trinity in Gierviaty (1).jpg
|подпіс =[[Касцёл Найсвяцейшай Тройцы, Гервяты|Касцёл Найсвяцейшай Тройцы]]
|подпіс =[[Касцёл Найсвяцейшай Тройцы, Гервяты|Касцёл Найсвяцейшай Тройцы]]
|lat_dir =N|lat_deg = 54|lat_min = 41|lat_sec = 33
|lat_dir =N|lat_deg = 54|lat_min = 41|lat_sec = 33

Версія ад 18:58, 16 мая 2019

Вёска
Гервяты
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
1271
Вышыня цэнтра
148 м[1]
Насельніцтва
563 чалавекі (2014)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1591[2]
Паштовы індэкс
231213[2]
Аўтамабільны код
4
Гервяты на карце Беларусі ±
Гервяты (Беларусь)
Гервяты
Гервяты (Гродзенская вобласць)
Гервяты

Гервя́ты[3] (трансліт.: Hierviaty, руск.: Гервяты) — вёска ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці, на рацэ Лоша. Адміністрацыйны цэнтр Гервяцкага сельсавета.

Насельніцтва 563 чал. (2014). Знаходзяцца за 24 км на паўночны ўсход ад Астраўца, за 20 км ад чыгуначнай станцыі Солы; на аўтамабільнай дарозе Варняны — Жодзішкі.

Гервяты — былое мястэчка гістарычнай Віленшчыны. У 1990-я тут праводзіліся беларуска-літоўскія сустрэчы на высокім узроўні, навуковыя канферэнцыі гісторыкаў.

Гісторыя

Першы пісьмовы ўспамін пра Гервяты датуецца 1434. У 1536 біскуп віленскі Ян заснаваў тут драўляны касцёл Святой Тройцы. Пад 1563 Гервяты згадваюцца як мястэчка. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) мясцовасць увайшла ў склад Віленскага павета Віленскага ваяводства.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Гервяты апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце Віленскай губерні. Станам на 1796 у мястэчку было 49 двароў. У XIX — пачатку XX стст. Гервяты знаходзіліся ў валоданні Дамейкаў. На 1885 — 20 двароў. У 18991903 тут збудавалі мураваны Касцёл Святой Тройцы ў неагатычным стылі, адзін з найпрыгажэйшых у краі.

Падчасі Першай сусветнай вайны ў 1915 Гервяты занялі нямецкія войскі. Цягам 19191920 тут гаспадарылі польскае войска, бальшавікі. У 1920 мястэчка апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Віленскім павеце Віленскага ваяводства.

У 1939 Гервяты ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 сталі цэнтрам сельсавета Астравецкага раёна. Статус паселішча панізілі да вёскі. З 25 снежня 1962 да 6 студзеня 1965 Гервяцкі сельсавет уваходзіў у склад Смаргонскага раёна. Станам на 1970 у вёсцы было 132 двары, на 1993 — 200.

Насельніцтва

Інфраструктура

У Гервятах працуюць сярэдняя і няпоўная сярэдняя школы, дом культуры.

Турыстычная інфармацыя

Млын водны

Дзейнічае культурна-асветніцкі цэнтр. Праз Гервяты праходзіць турыстычны маршрут «Касцёлы Вілейскага края» (Ашмяны — Гудагай — Астравец — Варняны — Міхалішкі — Гервяты — Солы — Смаргонь)[5].

Славутасці

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  2. а б Белпошта
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  4. Валерый Шаблюк. Гервяты // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 518.
  5. Гервяты // к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9

Літаратура

Спасылкі