Народны Сакратарыят Беларусі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 37: Радок 37:
|подпіс карты =
|подпіс карты =
}}
}}
'''Беларускі Народны Сакратарыят''' — выканаўчы орган, створаны ў [[Мінск]]у [[Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з'езда|Выканаўчым камітэтам Рады Усебеларускага з'езду]]. Стварэнне Сакратарыяту было абвешчана ў 1-й Устаўнай грамаце да народаў Беларусі. Народны сакратарыят быў утвораны [[20 лютага]] [[1918]] і прыступіў да выканання абавязкаў [[21 лютага]]. Пасада, раўназначная пасадзе [[міністр]]а, называлася '''народны сакратар'''.
'''Народны Сакратарыят Беларусі''' — выканаўчы орган, створаны ў [[Мінск|Менск]]у [[Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з’езда|Выканаўчым камітэтам Рады Усебеларускага з’езда]]. Стварэнне Сакратарыята было абвешчана ў [[Першая Устаўная грамата|Першай Устаўнай грамаце да народаў Беларусі]]. Народны сакратарыят быў утвораны [[20 лютага]] (ст. ст. 8 лютага) [[1918]] года і прыступіў да выканання абавязкаў [[21 лютага]]. Пасада, раўназначная пасадзе [[міністр]]а, называлася ''народны сакратар''.


== Гісторыя ==
Магчымасць склікання такога органа з'явілася пасля эвакуацыі [[Аблвыканкамзах]]а ў ноч на [[19 лютага]] [[1918]], пасля пераходу ў наступленне нямецкага войска ({{таксама}}: [[Брэсцкі мір]]). Сакратарыят абвясціў сябе вярхоўнай уладай у краі да «склікання на дэмакратычных асновах Устаноўчага Сходу Беларусі»
Магчымасць склікання такога органа з’явілася пасля эвакуацыі [[Аблвыканкамзах]]а ў ноч на [[19 лютага]] [[1918]], пасля пераходу ў наступленне нямецкага войска ({{таксама}}: [[Падзеі ў Мінску 19—21 лютага 1918 года]]). Сакратарыят абвясціў сябе вярхоўнай уладай у краі да «''склікання на дэмакратычных асновах Устаноўчага Сходу Беларусі''»


Першы склад Народнага Сакратарыята Беларусі: [[Язэп Якаўлевіч Варонка|Язэп Варонка]] (старшыня і адначасова народны сакратар замежных спраў, [[Палута Аляксандраўна Бадунова|Палута Бадунова]] (апекі), [[Гелій Белкінд]] (фінансаў), [[Яфім Яфімавіч Бялевіч|Яфім Бялевіч]] (юстыцыі), [[Тамаш Тамашавіч Грыб|Тамаш Грым]] (земляробства), [[Мойша Гутман]] (яўрэйскіх спраў), [[Канстанцін Барысавіч Езавітаў|Кастусь Езавітаў]] (вайсковых спраў), [[Павел Уладзіміравіч Злобін|Павел Здобін]] (вялікарускіх спраў), [[Аляксандр Карабач]] (пошты і тэлеграфа), [[Пётр Антонавіч Крачэўскі|Пётра Крачэўскі]] (кантролю), [[Іван Макрэеў]] (унутраных спраў), [[Віктар Рэдзька]] (шляхоў зносін), [[Іван Мікітавіч Серада|Іван Серада]] (народнай гаспадаркі), [[Аркадзь Антонавіч Смоліч|Аркадзь Смоліч]] (асветы), [[Васіль Іванавіч Захарка|Васіль Захарка]] (казначэй), [[Лявон Заяц]] (кіраўнік канцылярыі). Сябрамі ўрада былі пераважна прадстаўнікі [[Беларуская сацыялістычная грамада|Беларускай сацыялістычнай грамады]] (БСГ).
Сакратарыят быў першым урадам БНР і, фактычна, першым уласна беларускім урадам, аднак ён не быў фармальна прызнаны як паўнамоцны орган ані савецкай уладай у Маскве, ані нямецкай акупацыйнай уладай. У кастрычніку 1918 перайменаваны ў [[Рада Народных Міністраў БНР|Раду Народных Міністраў БНР]].


Народны Сакратарыят Беларусі працаваў у цяжкіх умовах нямецкай акупацыі. У апазіцыі да ўрада Народнага Сакратарыята былі прагерманскі настроеныя правыя, якія згуртаваліся ў [[Менскае беларускае прадстаўніцтва|Менскім беларускім прадстаўніцтве]]. 12 красавіка 1918 года правыя былі кааптаваныя ў склад [[Рада БНР|Рады Беларускай Народнай Рэспублікі]]. 25 красавіка 1918 года адбыўся раскол Рады БНР праз тэлеграму кайзеру Вільгельму II. БСГ распалася на [[Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў|Беларускую партыю сацыялістаў-рэвалюцыянераў]] (БПС-Р), [[Беларуская партыя сацыялістаў-федэралістаў|Беларускую партыю сацыялістаў-федэралістаў]] (БПС-Ф) і [[Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (1918—1924)|Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю]] (БСДП). У пачатку траўня сацыялісты-рэвалюцыянеры Бадунова, Грыб, Заяц і сацыял-дэмакрат Смоліч выйшлі з Народнага Сакратарыята. Быў створаны другі урад БНР, які больш вядомы як [[Рада пяцёх]]. Карыстаючыся адсутнасцю ў Менску бальшыні левых сябраў Рады БНР, правыя стварылі ў траўні 1918 года Народны Сакратарыят Беларусі альтэрнатыўны Радзе пяцёх. У яго склад уваходзілі [[Раман Аляксандравіч Скірмунт|Раман Скірмунт]] (старшыня), [[Кіпрыян Антонавіч Кандратовіч|Кіпрыян Кандратовіч]] (народны сакратар унутраных спраў), [[С. Хржантоўскі]] (казначэй, у чэрвені яго замяніў [[Тодар Вернікоўскі]]), [[Павел Паўлавіч Аляксюк|Павел Аляксюк]] і [[Радаслаў Казіміравіч Астроўскі|Радаслаў Астроўскі]] (сябры ўрада). Трэці ўрад спыніў існаванне ў чэрвені 1918 года (часам урад Рамана Скірмунта лічаць несфрамаваным, а трэцім завецца наступны ўрад Серады). У выніку кампрамісу паміж левымі і правымі Рада БНР сфармавала чацвёрты Народны Сакратарыят Беларусі, у склад якога ўваходзілі сябры БПС-Ф і БПС-Р: Іван Серада (старшыня), Васіль Захарка, Лявон Заяц, Тодар Вернікоўскі (народны сакратар гандлю і прамысловасці).
Першы Старшыня — [[Язэп Якаўлевіч Варонка|Язэп Варонка]], у ліпені [[1918]] — [[Раман Аляксандравіч Скірмунт|Раман Скірмунт]] (кабінет не быў сфармаваны), з 22 ліпеня — [[Іван Мікітавіч Серада|Іван Серада]], з кастрычніка 1918 — [[Антон Іванавіч Луцкевіч|Антон Луцкевіч]].

11 лістапада быў сфармаваныя новы ўрад пад кіраўніцтвам Антона Луцкевіча, перайменаваны ў [[Рада Народных Міністраў БНР|Раду Народных Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі]].


== Табліца ==
== Табліца ==
Радок 132: Радок 135:


== Гл. таксама ==
== Гл. таксама ==
* [[Урад БНР]]
*[[Урад Беларускай Народнай Рэспублікі|Урад БНР]]


== Літаратура ==
== Літаратура ==

Версія ад 04:47, 4 жніўня 2019

Народны Сакратарыят Беларусі
Агульная інфармацыя
Дата стварэння 20 лютага 1918
Папярэдняе ведамства Выканаўчы камітэт Рады Усебеларускага з'езда
Дата скасавання 11 кастрычніка 1918
Заменена на Рада Народных Міністраў БНР

Народны Сакратарыят Беларусі — выканаўчы орган, створаны ў Менску Выканаўчым камітэтам Рады Усебеларускага з’езда. Стварэнне Сакратарыята было абвешчана ў Першай Устаўнай грамаце да народаў Беларусі. Народны сакратарыят быў утвораны 20 лютага (ст. ст. 8 лютага) 1918 года і прыступіў да выканання абавязкаў 21 лютага. Пасада, раўназначная пасадзе міністра, называлася народны сакратар.

Гісторыя

Магчымасць склікання такога органа з’явілася пасля эвакуацыі Аблвыканкамзаха ў ноч на 19 лютага 1918, пасля пераходу ў наступленне нямецкага войска (Гл. таксама: Падзеі ў Мінску 19—21 лютага 1918 года). Сакратарыят абвясціў сябе вярхоўнай уладай у краі да «склікання на дэмакратычных асновах Устаноўчага Сходу Беларусі»

Першы склад Народнага Сакратарыята Беларусі: Язэп Варонка (старшыня і адначасова народны сакратар замежных спраў, Палута Бадунова (апекі), Гелій Белкінд (фінансаў), Яфім Бялевіч (юстыцыі), Тамаш Грым (земляробства), Мойша Гутман (яўрэйскіх спраў), Кастусь Езавітаў (вайсковых спраў), Павел Здобін (вялікарускіх спраў), Аляксандр Карабач (пошты і тэлеграфа), Пётра Крачэўскі (кантролю), Іван Макрэеў (унутраных спраў), Віктар Рэдзька (шляхоў зносін), Іван Серада (народнай гаспадаркі), Аркадзь Смоліч (асветы), Васіль Захарка (казначэй), Лявон Заяц (кіраўнік канцылярыі). Сябрамі ўрада былі пераважна прадстаўнікі Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ).

Народны Сакратарыят Беларусі працаваў у цяжкіх умовах нямецкай акупацыі. У апазіцыі да ўрада Народнага Сакратарыята былі прагерманскі настроеныя правыя, якія згуртаваліся ў Менскім беларускім прадстаўніцтве. 12 красавіка 1918 года правыя былі кааптаваныя ў склад Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. 25 красавіка 1918 года адбыўся раскол Рады БНР праз тэлеграму кайзеру Вільгельму II. БСГ распалася на Беларускую партыю сацыялістаў-рэвалюцыянераў (БПС-Р), Беларускую партыю сацыялістаў-федэралістаў (БПС-Ф) і Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (БСДП). У пачатку траўня сацыялісты-рэвалюцыянеры Бадунова, Грыб, Заяц і сацыял-дэмакрат Смоліч выйшлі з Народнага Сакратарыята. Быў створаны другі урад БНР, які больш вядомы як Рада пяцёх. Карыстаючыся адсутнасцю ў Менску бальшыні левых сябраў Рады БНР, правыя стварылі ў траўні 1918 года Народны Сакратарыят Беларусі альтэрнатыўны Радзе пяцёх. У яго склад уваходзілі Раман Скірмунт (старшыня), Кіпрыян Кандратовіч (народны сакратар унутраных спраў), С. Хржантоўскі (казначэй, у чэрвені яго замяніў Тодар Вернікоўскі), Павел Аляксюк і Радаслаў Астроўскі (сябры ўрада). Трэці ўрад спыніў існаванне ў чэрвені 1918 года (часам урад Рамана Скірмунта лічаць несфрамаваным, а трэцім завецца наступны ўрад Серады). У выніку кампрамісу паміж левымі і правымі Рада БНР сфармавала чацвёрты Народны Сакратарыят Беларусі, у склад якога ўваходзілі сябры БПС-Ф і БПС-Р: Іван Серада (старшыня), Васіль Захарка, Лявон Заяц, Тодар Вернікоўскі (народны сакратар гандлю і прамысловасці).

11 лістапада быў сфармаваныя новы ўрад пад кіраўніцтвам Антона Луцкевіча, перайменаваны ў Раду Народных Міністраў Беларускай Народнай Рэспублікі.

Табліца

Склад Сакратарыяту на 8(21).2.1918
Пасада Імя Партрэт Палітычная прыналежнасць
Народны сакратар замежных спраў Язэп Варонка БСГ, цэнтр
Народны сакратар унутраных спраў Іван Макрэеў ПС-Р, украінец
Народны сакратар асветы Аркадзь Смоліч БСГ, правы
Народны сакратар юстыцыі Яфім Бялевіч ПС-Р, левы
Народны сакратар народнай гаспадаркі Іван Серада беспартыйны
Народны сакратар шляхоў зносін Віктар Рэдзька ПС-Р
Народны сакратар фінансаў Гелій Белкінд ПС-Р, яўрэй
Народны сакратар сацыяльнай апекі Палута Бадунова БСГ, левая, «бястужаўка»
Народны сакратар вялікарускіх спраў Павел Злобін ПС-Р, правы, рускі
Народны сакратар пошты і тэлеграфу Аляксандр Карабач БСГ, цэнтр
Народны сакратар кантролю Пятро Крачэўскі БСГ, цэнтр
Народны сакратар земляробства Тамаш Грыб БСГ, левы
Народны сакратар ваенных спраў Кастусь Езавітаў БСГ
Народны сакратар без партфеля Мойша Гутман яўрэйская партыя С. С. і Е. С.
Кіраўнік справамі Лявон Заяц народны сацыяліст

Гл. таксама

Літаратура

  • Сідарэвіч А. Урады БНР і кабінэт Рамана Скірмунта // ARCHE Пачатак. № 4, 2008.
  • Турук Ф. Белорусское движение. — М., 1921.