Людміла Рублеўская: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Odri Tiffani (размовы | уклад) →Біяграфія: сучасная назва |
Artsiom91Bot (размовы | уклад) др →Спасылкі: аўтаматычнае выдаленне шаблона з дапамогай AWB |
||
Радок 65: | Радок 65: | ||
* [https://www.sb.by/author/153019-lyudmila-rublevskaya/ Калонка Людмілы Рублеўскай], літаратурнага аглядальніка газеты «[[Савецкая Беларусь (газета)|Савецкая Беларусь]]» |
* [https://www.sb.by/author/153019-lyudmila-rublevskaya/ Калонка Людмілы Рублеўскай], літаратурнага аглядальніка газеты «[[Савецкая Беларусь (газета)|Савецкая Беларусь]]» |
||
⚫ | |||
{{Пісьменнікі і паэты Беларусі}} |
|||
{{DEFAULTSORT:Рублеўская Людміла}} |
{{DEFAULTSORT:Рублеўская Людміла}} |
||
Радок 81: | Радок 81: | ||
[[Катэгорыя:Пісьменніцы Беларусі]] |
[[Катэгорыя:Пісьменніцы Беларусі]] |
||
[[Катэгорыя:Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў]] |
[[Катэгорыя:Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў]] |
||
⚫ |
Версія ад 21:49, 2 лютага 2020
Людміла Рублеўская | |
---|---|
| |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Людміла Іванаўна Шніп |
Дата нараджэння | 5 ліпеня 1965 (58 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Муж | Віктар Шніп |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменніца, паэтка, журналістка, літаратурная крытык |
Гады творчасці | з 1983 |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Залатое пяро[d] (2012, 2014) |
lir-book.by (бел.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Людміла Рублеўская, сапр.: Людміла Іванаўна Шніп (5 ліпеня 1965, Мінск) — беларуская паэтэса, пісьменніца, літаратурны крытык.
Біяграфія
Нарадзілася ў сям'і служачых. Скончыла аддзяленне архітэктуры Мінскага архітэктурна-будаўнічага тэхнікума (1984). Працавала ў канструктарскім бюро на ВА «Гарызонт» тэхнікам-архітэктарам. Вучылася на аддзяленні паэзіі Літаратурнага інстытута ў Маскве (1986—1987), затым перавялася на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ, які скончыла ў 1994 годзе. Працавала загадчыкам аддзела крытыкі ў часопісе «Першацвет», загадчыкам аддзела мовы ў газеце «Наша слова». З 1996 года працавала ў аддзеле крытыкі штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва», з 2002 — рэдактарам аддзела літаратуры. З 2003 года працуе аглядальнікам аддзела культуры газеты «СБ. Беларусь сегодня».
Творчасць
Дэбютавала вершам у 1983 (газета «Знамя юности»). Аўтар зборнікаў «Крокі па старых лесвіцах» (паэзія, 1990), «Адукацыя» (паэзія, 1990), «Замак месячнага сяйва» (паэзія), «Старасвецкія міфы горада Б» (проза, 2002), кнігі казак для дзяцей «Прыгоды мышкі Пік-Пік» (2000), аповесцей «Дзеці Гамункулуса» (2000), «Сэрца мармуровага анёла» (2001), «Пярсцёнак апошняга імператара» (2002), «Ночы на Плябанскіх Млынах» (2007), раманаў «Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію» (2007), «Сутарэнні Ромула» (2010), серыя раманаў «Авантуры Пранціша Вырвіча» (2012—2017), драматычных паэм «Пасля Цэзара», «Першы запавет» і інш. Друкуецца ў рэспубліканскіх выданнях.
Гісторыяцэнтрычныя творы Людмілы Рублеўская некаторыя беларускія крытыкі пахвальна параўноўваюць з «меладраматычнымі інтэрпрэтацыямі» мастацкіх ідэй Уладзіміра Караткевіча. Так, падзеі ў яе рамане «Золата забытых магіл» (2005) адбываюцца паралельна ў найбольш цікавыя для Караткевіча часы паўстання Кастуся Каліноўскага і ў наш час. А гераіня аповесці «Пярсцёнак апошняга імператара» (2005) спазнае трагічную і гераічную гісторыю свайго роду, які выяўляецца каралеўскім[1].
Прызнанне
Вонкавыя відэафайлы | |
---|---|
Выпуск праграмы «Дыяблог. Пра літаратуру» на тэлеканале «Беларусь 3» з удзелам Людмілы Рублёўскай. 15 кастрычніка 2015 |
Вонкавыя відэафайлы | |
---|---|
Выпуск праграмы «Суразмоўцы» на тэлеканале «Беларусь 3» з удзелам Людмілы Рублёўскай. 24 верасня 2018 |
- Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 1990 года)
- 2014 год — Лаўрэат прэміі «Залаты апостраф»
- 2017 год — Лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі, у намінацыі «Найлепшы празаічны твор» — за раман «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»[2]
Зноскі
- ↑ Алег Грушэцкі Беларускі дэтэктыў. Міфы і рэальнасць // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: Саюз пісьменнікаў Беларусі, 18 ліпеня 2014. — В. 4777. — № 28. — С. 6. — ISSN 0024-4686. Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2014.
- ↑ Ларыса Цімошык СЛОЎныя перавагі // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: РВУ «Звязда», 8 верасня 2017. — В. 4939. — № 36. — С. 4.
Літаратура
- Рублеўская Людміла // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
- Рублеўская Людміла // Дзеяслоў: Нашы аўтары — Эл.рэсурс dziejaslou.by
- Рублеўская Л. Па абодва бакі ад Кальварыі // З росных сцяжын: аўтабіяграфіі пісьменнікаў Беларусі. — Мн.: Літаратура і мастацтва, 2009. — С. 348—358.
- Грышчук Наста Не забі ў сабе падлетка, або Чаму людзям падабаюцца авантуры? // Літаратура і мастацтва : газета. — Мн.: РВУ «Звязда», 17 ліпеня 2015. — № 28. — С. 6.
Спасылкі
http://lir-book.by — сайт Л.Рублеўскай
- http://rubleuskaja.livejournal.com/ — блог Л. Рублеўскай у ЖЖ
- Выбраныя творы Л. Рублеўскай — Эл.рэсурс knihi.com
- Калонка Людмілы Рублеўскай, літаратурнага аглядальніка газеты «Савецкая Беларусь»
- Нарадзіліся 5 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1965 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага каледжа
- Выпускнікі Літаратурнага інстытута імя А. М. Горкага
- Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
- Супрацоўнікі газеты «Літаратура і мастацтва»
- Супрацоўнікі і аўтары газеты «Советская Белоруссия»
- Супрацоўнікі газеты «Звязда»
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Лаўрэаты Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі
- Лаўрэаты прэміі «Залаты апостраф»
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Лаўрэаты прэміі «Залатое пяро» Беларускага саюза журналістаў
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Лаўрэаты прэміі імя Францішка Багушэвіча
- Беларускамоўныя паэты
- Беларускамоўныя пісьменнікі
- Дзіцячыя пісьменнікі Беларусі
- Літаратурныя крытыкі Беларусі
- Літаратурныя крытыкі паводле алфавіта
- Людміла Рублеўская
- Паэты Беларусі
- Паэты паводле алфавіта
- Паэтэсы
- Пісьменнікі Беларусі
- Пісьменніцы Беларусі