Леанід Ніканоравіч Дробаў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 65: Радок 65:
[[Катэгорыя:Мастацтвазнаўцы Беларусі]]
[[Катэгорыя:Мастацтвазнаўцы Беларусі]]
[[Катэгорыя:Дактары мастацтвазнаўства]]
[[Катэгорыя:Дактары мастацтвазнаўства]]
[[Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне раёнаў Беларусі]]

Версія ад 10:38, 28 лістапада 2021

Леанід Дробаў
«Аутапартрэт». Папера, вугаль, аловак. Другая палова 1940-х гг.
«Аутапартрэт». Папера, вугаль, аловак.
Другая палова 1940-х гг.
Дата нараджэння 6 жніўня 1926(1926-08-06) ці 1926[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 ліпеня 2002(2002-07-07) ці 2002[1]
Род дзейнасці мастак, мастацтвазнавец
Навуковая сфера мастацтвазнаўства[2], жывапіс[2], дэкаратыўна-прыкладное мастацтва[2] і Выяўленчае мастацтва Беларусі[3]
Месца працы
Навуковая ступень доктар мастацтвазнаўства
Альма-матар
Партыя
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь

Леанід Ніканоравіч Дробаў (6 жніўня 1926, в. Растаў, Акцябрскі раён, Гомельская вобласць — 7 ліпеня 2002, Мінск) — беларускі мастацтвазнавец і жывапісец. Доктар мастацтвазнаўства (1984), прафесар (1987).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і настаўніка. У 1940 годзе паступіў у Мінскае педагагічнае вучылішча імя Н. К. Крупскай. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны прыняў удзел у партызанскім руху ў складзе 752-га атрада 1-й Бабруйскай партызанскай брыгады. Са студзеня 1944 года мабілізаваны ў Чырвоную Армію, ваяваў у складзе 37-й гвардзейскай дывізіі 65-й арміі 2-га Беларускага фронту.

Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1956). Некаторы час працаваў выкладчыкам чарчэння і малявання. У 1958 годзе скончыў факультэт журналістыкі БДУ, паступіў у аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук БССР. З 1964 па 2002 гг. — загадчык аддзела выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

У 1965 годзе скончыў мастацкі факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута. Вучыўся ў І. Ахрэмчыка, А. Мазалёва, П. Крохалёва.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1964 года. Удзельнік мастацкіх выставак (з 1965).

Ганаровы грамадзянін Акцябрскага раёна[4]

Навукова-даследчыцкая дзейнасць

Сфера навуковых інтарэсаў — беларускі жывапіс XIX—XX стст., станаўленне стыляў і жанраў у беларускім мастацтве.

У 1962 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Живопись Белоруссии XIX — начала XX века», дзе быў даследаваны шлях беларускага жывапісу ад класіцызму да рэалізму.

Выдадзеная ў 1974 годзе кніга Л. Дробава «Живопись Белоруссии XIX — начала XX в.» (1974) была крокам наперад у вывучэнні развіцця беларускага мастацтва дарэвалюцыйнага перыяду, змяшчала ў сабе шмат фактычнага матэрыялу аб творчасці найвыдатнейшых майстроў выяўленчага мастацтва, якія паходзілі з беларускіх земляў. Пытанням развіцця савецкага мастацтва прысвечана манаграфія «Живопись Советской Белоруссии (1917—1975)», якая выйшла ў 1979 годзе. Гэтыя манаграфіі сталі асновай для распрацоўкі праграм па курсу мастацтвазнаўства ў вышэйшых навучальных установах БССР.

У 1983 годзе ў ленінградкім Інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Становление и развитие реализма в белорусской живописи XIX—XX вв.»

Як аўтар і член рэдкалегіі Л. Дробаў удзельнічаў у напісанні дзевяцітомнага выдання «История искусства народов СССР» (тамы 5-9, 1972—1982), за што атрымаў Залаты медаль Прэзідыума Акадэміі мастацтваў СССР (1982).

Навуковы кіраўнік аўтарскага калектыва і аўтар шматлікіх артыкулаў у шасцітомнай «Гісторыі беларускага мастацтва» (1987—1994).

Даследаваў творчасць выбітных беларускіх мастакоў. Пяру Л. Дробава належыць кніга «Беларускiя мастакi XIX стагоддзя» (1971), а таксама манаграфіі аб А. Мазалёве (1976), А. Шаўчэнку (1980), А. Бархаткове (1988), А Шыбневе (1991).

Мастакоўская творчасць

Л. Дробаў да канца свайго жыцця не выпускаў з рук алоўка і пэндзаля. Працаваў у жанрах тэматычнай карціны, партрэта, нацюрморта, але найбольш значнае месца ў яго творчасці займаў пейзаж.

Аўтар сюжэтна-тэматычных работ «Камбед» (1968), «Партызанская кухня» (1965), «Аўтапартрэт» (1972), «Успаміны аб юнацтве» (1973), «Прэлюдыя» (1983), партрэтаў П. Ф. Глебкі (1971), «Групавы партрэт беларускіх пісьменнікаў» (1987), пейзажаў «Крым. Гурзуф» (1970-я гг.), «Роднае Палессе», «На рацэ Пціч», «Старая дарога на Парэчча», серыі «Міншчына», «Віцебшчына» (усе 1990-я гг.) і інш.

Творы Л. Дробава знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава, Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі.

Узнагароды і прэміі

  • Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь 1996 года за работу па стварэнні шасцітомнай «Гісторыі беларускага мастацтва» (1987—1994) як навуковаму кіраўніку аўтарскага калектыва і аўтару шматлікіх артыкулаў.

Выбраная бібліяграфія

  • Беларускія мастакі XIX ст. Мн., 1971;
  • Искусство Белорусской ССР: [Альбом]. Л., 1972;
  • Живопись Белоруссии XIX — начала XX в. Мн., 1974;
  • Живопись Советской Белоруссии (1917—1975 гг.). Мн., 1979;
  • Сучасны беларускі партрэт. Мн., 1982.

Зноскі

  1. а б Czech National Authority Database Праверана 24 чэрвеня 2022.
  2. а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  3. Czech National Authority Database Праверана 22 ліпеня 2023.
  4. Почетные граждане Октябрьского района

Літаратура