Айран (напой)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Свежы айран (Стамбул, Турцыя)

Айран (азерб.: Ayran, башк.: Айран, балг.: Айрян, каз.: Айран, карач-балк. Айран, кірг.: Айран, татар.: Әйрән, турэцк.: Ayran, туркм.: aýran, узб.: Ayron, чувашск.: Уйран, абаз.-ХырчIвы) — кісламалочны прадукт, выраблены шляхам мяшанага (малочнакіслага і спіртавога) браджэння з выкарыстаннем заквасачных мікраарганізмаў тэрмафільных малочнакіслых стрэптакокаў, балгарскай малочнакіслай палачкі і дрожджаў з наступным даданнем солі, вады або без іх.[1] Акрамя Турцыі, дзе айран лічыцца нацыянальным напоем, яго можна сустрэць таксама ў Афганістане, Арменіі (пад назвай тан), Азербайджане, на Балканах, у Казахстане, Кыргызстане, Ліване, Сірыі і на ўсім Каўказе.[2]

Айран п'юць астуджаным і часта са смажаным мясам ці рысам,[3] асабліва ў летнія месяцы.[4]

Зноскі

  1. Постановление Совета Министров Республики Беларусь 25.03.2010 № 431. ТЕХНИЧЕСКИЙ РЕГЛАМЕНТ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ «Молоко и молочная продукция. Безопасность»
  2. Наконт папулярнасці ў Арменіі, Азербайджане, Казахстане і Кыргызстане глядзі Yildiz Fatih (2010). Development and Manufacture of Yogurt and Other Functional Dairy Products. CRC Press. p. 10. ISBN 9781420082081. Наконт Балкан глядзі Leslie Strnadel, Patrick Erdley (2012). Bulgaria (Other Places Travel Guide). Other Places Publishing. p. 58. ISBN 9780982261996.
  3. Turkish Buttermilk. www.kultur.gov.tr. Ministry of Culture and Tourism, Turkey. Праверана 5 October 2013.
  4. Gina Husamettin. Ayran – Turkish national beverage. balkon3.com. Праверана 5 October 2013.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]