Культура эсперанта
Культура эсперанта — культура, якая ўзнікла ў таварыстве эсперантыстаў за больш чым 100 гадоў існавання мовы[1][2][3].
Літаратура, фільмы і музыка
[правіць | правіць зыходнік]На эсперанта напісана больш за 120 арыгінальных раманаў, перакладзеных жа каля 25 000. Існуе эсперантамоўны часопіс Monato, у якім публікуюць навіны, папулярны сярод эсперантыстаў як Time і Newsweek. Таксама існуе часопіс для сляпых, Aŭroro, які выдаецца з 1920 года. Усяго газет і часопісаў, якія выдаюцца на эсперанта, каля 250[4].
Каналы на эсперанта магчыма ўбачыць па тэлевізару, вельмі часта можна пачуць аб гэтай мове па інтэрнэту і радыё. На эсперанта вяшчаюць:
- China Radio International
- Melbourne Ethnic Community Radio
- Radio Habana Cuba
- Radio Audizioni Italiane (RAI)
- Radio Polonia
- Radio F.R.E.I.
- Radio Vatican
У лістападзе 2005 года з'явіўся эсперантамоўны тэлевізійны канал Internacia Televidio. Большая частка музычных твораў на эсперанта з'яўляюцца перакладам народных песень. У 1964 годзе Джэкс-Луіс Мэй выпусціў поўнаметражны фільм Angoroj — першы арыгінальны фільм на эсперанта. У 1965 годзе быў выпушчаны фільм Incubus[5].
Таварыства
[правіць | правіць зыходнік]Таварыствы эсперантыстаў з'яўляюцца неад'емнай часткай кульруры эсперанта. Гэтая мова была створана для палягчэння ўзаемаразумення, салідарнасці і міра. Большая частка эсперантыстаў працягвае прытрымлівацца гэтых мэт. Акрамя таго, шмат хто з эсперантыстаў выкарыстоўвае мову як дзверы у вялікі свет, каб сустрэцца з людзьмі з іншых краін на роўных, а таксама для падарожжаў. Эсперанта-грамадства мае пэўны набор агульных фонавых ведаў.
Таксама сярод эсперантыстаў існуюць суместныя святы і агульнапрынятыя традыцыі. Найбольш распаўсюджанай урачыстасцю з'яўляецца Дзень Заменгофа[6].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Esperanto culture(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2014. Праверана 28 жніўня 2016.
- ↑ Johnson: Simple, logical and doomed (16 верасня 2013). Праверана 14 December 2014.
- ↑ Does esperanto have a cultire . Yearlyglot.com. Праверана 16 лютага 2015.
- ↑ Jukka Pietiläinen.Esperanto-gazetaro: historio, nuntempo kaj perspektivoj(недаступная спасылка)
- ↑ Ronald J. Glossop. THE CULTURE ESPERANTO (4 жніўня 2005). Праверана 16 december 2014.(недаступная спасылка)
- ↑ Esperanta Civito (эсп.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- radio.htm Радыё на эсперанта(недаступная спасылка)
- Esperanto kaj Turismo Архівавана 31 сакавіка 2022.