Пражскі маніфест (эсперанта)
Выгляд
Пражскі маніфест, эсперанта ( па эсп. - Manifesto de Prago гэта дэкларацыя руха за міжнародную мову эсперанта, прадстаўленая падчас LXXXI Сусветнага Кангрэса эсперанцістаў у 1996 годзе у Празе.
Уводзіны
[правіць | правіць зыходнік]У пачатку Пражскага маніфестападпісаўшыя яго:
- звяртаюцца да ўсіх урадаў, міжнародных арганізацый, усіх людзей добрай волі;
- абвяшчаюць аб сааёй рашымасці і далей дзейнічаць у адпаведнасці з выкладенымі ніжэй мэтамі;
- прапануюць кожнай араганізацыі і кожнаму чалавеку далучыцца да сваёй дзейнасці.
Далей яны ўказваюць на не страчаную больш за стагоддзе існавання мовы актуальнасць і значэнне эсперанта для сучаснага грамадства
Склад маніфеста
[правіць | правіць зыходнік]Маніфест утрымлівае семь прынцыпаў руха эсперантыстаў, якія лічацца «асновапалагаючымі для справядлівага і эфектыўнага наладжвання міжнародных моўных зносін». Яны спрыяюць вырашэнню сучасных моўных праблем, звяртаючы асблівую ўвагу на моўную дэмакратыю і захаванне моўнай разнастайнасці.
| Моўная праблема | Вырашэнне яе пры дапамозе эсперанта | ||
|---|---|---|---|
| 1. Дэмакратычнасць | |||
| Сістэма зносін, якая даепастаянныя прывілегіі адным, але патрабуе ад іншых гады намаганняў для набыцця меньшых магчымасцяў, недэмакратычна ў сваёй аснове. | Эсперанта значна пераўзыходзіць усіх сваіх канкурэнтаў у сферы раўнапраўных міжнародных моўных зносін. | ||
| 2. Наднацыянальная адукацыя | |||
| Кожная нацыянальная мова прывязаная да пэўнай культуры і народу (народам). | Вывучэнне эсперанта дае веды аб свеце без межаў, у якім кожная краіна ўяўляецца родным домам. | ||
| 3. Педагагічная эфектыўнасць | |||
| Толькі невялікі працэнт з вывучаючых замежную мову авалодвае ёй. | Поўнае авалодванне эсперанта магчыма нават пры самастойным вывучэнні. | ||
| 4. Шматмоўе | |||
| Грамадства эсперантыстаў з'яўляецца адным з нешматлікіх сусветных грамадставў, усе члены якога без выключэння двухмоўны ці шматмоўны. | |||
| 5. Моўныя правы | |||
| Нераўнапраўнае распаўсюджванне ўлады паміж мовамі - крыніца пастаяннага моўнага ціску і непасрэлнагамоўнага прыгнёту для большасці насельніцтва планеты. | У асяроддзі эсперантыстаў, дзякуючы ўзаемнаму імкненню да кампрамісу, ствараецца прэцэдэнт для развіцця і вывучэння альтэрнатыўных спосабаў пераадолення моўнай няроўнасці і вырашэння моўных канфліктаў. | ||
| 6. Разнамоўе | |||
| Урады розных краін схільны разглядаць разнамоўе як перашкоду зносінам і развіццю. | Для грамадства эсперантыстаў разнамоўе з'яўляецаа пастаяннай і неад'емнай крыніцай багацця. | ||
| 7. Асвабаджэнне чалавека | |||
| Кожная з моў вызваляе і знявольвае ваіх носьбітаў, даючы ім магчымасць мець зносіны паміж сабой і шкодзячы зносінам з іншамоўнымі. | Эсперанта з'яўляецца праектам, які дазваляе кожнаму прыняць асабісты ўдзел у чалавечым грамадстве, заховаючы моцныя сувязі са сваімі культурнымі і моўнымі каранямі, але не абмяжоўваючыся імі. | ||
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Пражскі маніфест на сайце сусветнай асацыяцыі эсперанта Архівавана 6 жніўня 2011.
- Пражскі маніфест Архівавана 14 лістапада 2007.