Junulara E-semajno
Junulara E-Semajno (JES, Моладзевы Э-тыдзень) - навагодняя моладзевая эсперанта-сустрэча, заснаваная Польскай і Нямецкай моладзевымі эсперанта-арганізацыямі. Першы JES адбыўся ў навагодні тыдзень з 2009 па 2010 у Закапанэ, другі - з 2010 па 2011 у Бурге (Шпрэвальд). JES была створана шляхам зліцця дзвюх пераднавагодніх моладзевых эсперанта-сустрэч: польскай Ago-Semajno (AS) і нямецкага Міжнароднага семінара (IS, Internacia Seminario). Сезон 2008/2009 стаў для абодвух мерапрыемстваў апошнім: для IS гэта быў 52-і сезон, для AS 7-ы. Згодна з ідэяй арганізатараў, JES будзе адбывацца штогод на працягу аднаго тыдня ў розных мясцінах Цэнтральнай Еўропы.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Літару [E] у абрэвіятуры JES звычайна расшыфроўваюць як "эсперанта", але яна можа таксама сімвалізаваць Еўропу і адукацыю (у эсперанта - Edukado). Таму найбольш блізкім па сэнсу будзе ўжыванне назвы Junulara E-Semajno замест Junulara Esperanto-Semajno. Акрамя таго, "JES" - гэта часціца, адпавядаючая беларускаму "Так". Існуе таксама і альтэрнатыўная назва JES - OS, як намёк на яе папярэднікаў: IS і AS. У эсперанта "is" - канчатак дзеяслова мінулага часу, "as" - цяперашняга часу, "os"- будучага часу.