Перайсці да зместу

Граматыка эсперанта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Граматыка эсперанта - граматыка планавай мовы эсперанта. З-за сваёй лагічнай структуры менш складаная, чым большасць граматык нацыянальных моў. Акрамя таго, простая сістэма суфіксаў і прыставак палягчае вывучэнне эсперанта: пры яе дапамозе магчыма на аснове знаёмых слоў самому ствараць новыя словы, зразумелыя для іншых, такім чынам адсутнічае неабходнасць вучыць шмат новых каранёў.

Фундаментальная граматыка эсперанта

[правіць | правіць зыходнік]

Aa, Bb, Cc, Ĉĉ, Dd, Ee, Ff, Gg, Ĝĝ,Hh, Ĥĥ, Ii, Jj, Ĵĵ, Ll, Mm, Nn, Oo, Pp, Rr, Ss, Ŝŝ, Tt, Uu, Ŭŭ, Vv, Zz.

Заўвага: тыпаграфіі, якія не падтрымліваюць літары ĉ, ĝ, ĥ ĵ, ŝ ŭ могуць замест іх ужываць h-сістэму: ch, gh, hh, jh, sh, u; ці x-сістэму: cx, gx, hx, jx, sx, ux.

Шаснаццаць правіл, якімі была апісана граматыка эсперанта ў першым падручніку мовы, у вольным перасказе выглядае так:

  1. Нявызначанага артыкля няма; ёсць толькі вызначаны артыкль (la)б аднолькавы для ўсіх родаў, склонаў і лічбаў. Заўвага: ужыванне дадзенага артыкля такое ж самае, як і ў іншых мовах. Людзі, для якіх ужыванне артыкля з’яўляецца складаным, маюць магчымасць першы час не ўжываць яго зусім.
  2. Назоўнікі маюць канчатак -o. Дзяля фарміравання множнага ліку дадаецца канчатак -j. Існуюць толькі два склона: назоўны і вінавальны: дзяля атрымання апошняга да слова ў назоўным склоне дабаўляецца канчатак -n. Астатнія склоны ўтвараюцца пры дапамозе прыназоўнікаў (родны склон — de, давальны — al)
  3. Прыметнікі канчаюцца на -a. Склон і лік як у назоўнікаў. Вышэйшая ступень ствараецца пры дапамозе слова pli, найвышэйшая ступень — plej, пры вышэйшай ступені ўжываецца злучнік ol.
  4. Фундаментальнымі (не скланяючыміся) лічэбнікамі з’яўляюцца: unu (адзін), du (два), tri (тры), kvar (чатыры), kvin (пяць), ses (шэсць), sep (сем), ok (восем), naŭ (дзевяць), dek (дзесяць), cent (сто), mil (тысяча). Дзесяткі і сотні ўтвараюцца пры дапамозе далучэння лічыльнікаў dudek (дваццаць), sescent (600). Для ўтварэння парадкавых лічэбнікаў дадаецца канчатак прыметніка; для памножных — суфікс -obl-, дзеля дробных -on-. Злучнік po ужываецца аналагічна з беларускім: po du pomoj (па два яблыкі). Акрамя таго лічэбнікі могуць ужывацца як назоўнікі (з дабаўленнем канчатка -о) і як прыслоўі (канчатак -е).
  5. Асабістыя займеннікі: mi (я), ci (ты, у сучаснай мове амаль не ужываецца), vi (ты, вы), li (ён), ŝi (яна), ĝi (яно, звычайна ўжываецца для аб’екта, жывёлы ці дзіцяці), si (зваротны займеннік 3-яй асобы), ni (мы), ili (яны), oni (адпавядае 3-яй асобе множнага ліка); прыналежныя займеннікі ўтвараюцца пры дапамозе дабаўлення канчатка прыметніка. Скланенне як у назоўніка.
  6. Дзеясловы не змяняюцца ні па асобам, ні па лікам. Формы дзеяслова: цяперашні час прымае канчатак -as; мінулы час -is; будучы час -os; умоўны склон -us; загадны склон -u; інфінітыў -i. Дзеепрыметнікі (утвораныя ад дзеясловаў прыметнікі ці прыслоўі): суфікс дзейных дзеепрыметнікаў сапраўднага часу -ant-; мінулага часу -int-; будучага часу -ont-; залежных дзеепрыметнікаў сапраўднага часу -at-; мінулага часу -it-; будучага часу -ot-.
  7. Прыслоўі канчаюцца на -е; ступені параўнання аднолькавыя з прыметнікамі.
  8. Усе прыназоўнікі самі па сабе патрабуюць назоўнага склона.
  9. Кожнае слова чытаецца так, як яно пішацца.
  10. Націск заўсёды робіцца на перадапошні склад.
  11. Складаныя словы ствараюцца простым злучэннем слоў (галоўнае слова пішацца ў канцы).
  12. Няма падвойнага адмаўлення. Гэта значыць варыянт neniu ne venis (ніхто не прыйшоў) будзе памылковым, а neniu venis (літаральна: ніхто прыйшоў) — правільным (у слове ніхто і так маецце не)
  13. Для ўказання кірунку да слоў дабаўляецца канчатак вінавальнага склона (sur tablo «на стале», sur tablon «на стол»).
  14. Усе прыназоўнікі маюць вызначанае пастаянннае значэнне. Калі з сэнса сказа немагчыма вызначыць неабходны прыназоўнік, тады ўжываецца не маючы ўласнага сэнсу прыназоўнік je (напрыклад, у параўнаннях: je du metroj pli altа «на два метры вышэй»). Таксама магчыма ўжываць вінавальны склон без прыназоўніка (du metrojn pli alta «на два метры вышэй»).
  15. Словы, якія большасць моў пазычылі з якой-небудзь адной, ужываюцца ў эсперанта без змен, «як ёсць», але прыймаючы толькі арфаграфію эсперанта. Пры наяўнасці аднакаранёвых слоў пазычаюцца толькі словаўтваральная аснова, а астатнія словы ўтвараюцца ад яе.
  16. Канчатак назоўніка -а і -о у артыкля могуць быць адкінуты і заменены апострафам (не вымаўляецца, ужываецца ў паэзіі).