Планавая мова
Планавая мова - міжнародная штучная сацыялізаваная мова, ці мова створаная дзяля міжнародных зносін і ўжываемая на практыцы.
Узнікненне тэрміна планавая мова звязана з спробамі пазбегнуць эпітэта "штучная", які па-першае, недастаткова дакладны (паколькі элементы штучнасці маюць і стыхійна развіваючыяся нацыянальныя мовы), і па-другое, вельмі часта выклікае негатыўныя эмоцыі. Розныя інтэрлінгвісты прапаноўвалі іншыя варыянты, напрыклад:
- міжнародная мова (гэта значыць праз мэту мовы, яго прызначэнне), а таксама варыянты гэтай назвы (interlingua і іншыя)
- сканструяваная мова (анг. construkted language, ням. konstruiere Sprahe, эспер. konstruita lingvo)
- планавая мова (англ. planned language, ням. Plansprache, эспер planlingvo)
- дапаможная мова (англ. planned language, фр. langue auxiliare, эспер. helplingvo
Паступова першыя тры варыянты набылі больш вузкі і спецыфічны сэнс, а менавіта:
- міжнародная мова - мова, якая ужываецца для зносін паміж людзьмі з розных краін (натуральная ці штучная)
- cканструяваная мова - любая штучная мова, прызначаная для зносін паміж людзьмі (міжнародная ці не)
- планавая мова - штучная міжнародная мова (гэта значыць уваходзячая адначасова ў абедзве папярэднія групы).
У англамоўных крыніцах сустракаецца таксама тэрмін:
- занальна сканструяваная мова (zonal construkted language) - гэта значыць міжнародная сканструяваная мова створаная для пэўнай групы моў ці пэўнага рэгіёна, напрыклад для славян, для носьбітаў моў германскай групы, для еўрапейцаў, для поўначы Еўропы і г. д.
Што тычыцца тэрміна "дапаможны", то ён стаў для больш дакладнага вызначэння ролі міжнароднай мовы як дадатковага сродка зносін, не прызначанага для замены нацыянальных моў.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- С. Н. Кузнецов. Краткий словарь интерлингвистических терминов// Проблемы международного вспомогательного языка, с. 171-228. - М.: Наука, 1991.
- Д. Бланке. Проекты плановых языков и плановый язык// Там же, с. 63-69.