Гісторыя эсперанта

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Гісторыя эсперанта - гісторыя развіцця штучнай мовы, распрацаванай у 1870-1880 гадах Лазарам Людвігам Заменгофам і ўпершыню апублікаванай у 1887 годзе. Колькасць гаворачых павялічвалася паступова, але мова не мела вялікай падтрымкі з боку улад ці міжнародных арганізацый, а падчас і наогул была забаронена.

Развіццё мовы да публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя эсперанта з мамента апублікавання да першага кангрэса[правіць | правіць зыходнік]

«Першая кніга», рускае выданне

Спачатку эсперанта-рух інаваў ў асноўным у Расійскай імперыі і Усходняй Еўропе, але хутка распаўсюдзіўся ў Заходнюю Еўропу і за яе межы: у Аргентыну ў 1889 годзе; у Канаду ў 1901 годзе; у Алжыр, Чылі, Японію, Мексіку і Перу ў 1903; у Туніс у 1904; у Аўстралію, ЗША, Гвінею, Індакітай, Новую Зеландыю, Танкін і Уругвай у 1905 годзе.

У першыя гады існавання мова ужывалася ў асноўным для публікацый Заменгофа і яго паслядоўнікаў, такіх як Антоні Грабоўскі, у шырокай перапісцы (цяпер амаль страчанай), а таксама ў часопісе "La Esperantisto", які выдаваўся напрацягу 1889-1895 гадоў, і толькі зрэдку падчас асабістых сустрэч.

У 1894 годзе пад націскам Вільгельма Трампетэра, выдаўца часопіса "La Esperantisto", і некаторых іншых вядучых эсперантыстаў, Заменгоф неахвотна прапанаваў радыкальную рэформу на галасаванне чытачоў. Ён прапанаваў скарачэнне алфавіта да 22 літар (за кошт устранення акцэнтаваных літар, і большасці іх гукаў), змены канчатка множнага ліка на -i, ужыванне пазіцыйнага вінавальнага склона замест канчатка -n, устранення розніцы паміж прыметнікамі і прыслоўямі, скарачэнне колькасці формаў дзеепрыметніка з шасці да дзвух, і замены табліцы карэлятаў больш лацінскімі словамі ці фразамі. Гэтыя рэформы былі адхілены большасцю эсперантыстаў, але некаторыя былі падхоплены падчас наступных рэформаў (такіх як Іда і крытыкамі мовы). У наступныя дзесяцігоддзі эсперанта распаўсюджваецца ў Заходняй Еўропе, галоўным чынам у Францыі. Да 1905 года выдавалася 27 эсперантамоўных журналаў[1].

У 1904 годзе адбылася малая міжнародная канферэнцыя, якая прывяла да Першага сусветнага кангрэса ў жніўні 1905 года щ горадзе Булонь-сюр-Мэр (Францыя). На кангрэс прыехалі 688 удзельнікаў 20 нацыянальнасцей. Падчас гэтага з'езда Заменгоф афіцыйна падаў у адстаўку з кіраўніцтва эсперанта-руха, паколькі ён не жадаў, каб асабістыя прадузятасці (антысемітызм) аб ім шкодзілі развіццю мовы. Ён прапанаваў дэкларацыю аснавапалагаючых прынцыпаў эсперанта-руха, якая была адобрана удзельнікамі кангрэса.

Гісторыя эсперанта пачынаючы з першага кангрэса[правіць | правіць зыходнік]

Старонка савецкага календара з перакладам назвы месяца на эсперанта (oktobro)
Канферэнцыя ў Лакарна, 1926

Сусветныя кангрэсы адбываюцца штогод, пачынаючы з 1905 года, Выключэннем з'яўляліся перыяды дзвух сусветных войнаў.

У маленькай дзяржаве Морэснэт, якая знаходзілася паміж Бельгіяй і Германіяй існавала значная колькасць эсперантамоўных асобаў сярод невялікага і шматмоўнага насельніцтва. Былі прапановы зрабіць эсперанта афіцыйнай мовай.

1920-я гады многімі гісторыкамі ацэньваюцца як перыяд росквіту эсперанта-руха. У пачатку дзесяцигоддзя былі прапановы прыняць эсперанта ў якасці рабочай мовы Лігі Нацый. Падчас Асамблеі Лігі Нацый у 1920 годзе гэта прапанова была пастаўлена на галасаванне. Дзесяць дэлегатаў падтрымалі гэту прапнову, але французсскі дэлегат прагаласаваў проціў. Яму не падабалася, што французская мова страчвае свае пазіцыі ў якасці міжнароднай і ён таксама бачыў у эсперанта пагрозу. Але, праз два года Ліга Нацый прапанавала дзяржавам-членам уключыць эсперанта ў свае вучэбныя планы.

У 1921 годзе на 3-ім Усерасійскім з'езде эсперантыстаў у Петраградзе быў заснаваны Саюз эсперантыстаў савецкіх рэспублік (Шаблон:Eo). У 1927 годзе ён быў пераіменаваны ў Саюз эсперантыстаў савецкіх рэспублік (СЭСР). Генеральным Савратаром СЭСР з 1921 па 1936 гады быў Э. К. Дрэзен.

У СССР эсперанта актыўна распаўсюджваўся ў 1920-я гады па прапанове Троцкага[2]; ён шырока вывучаўся як «мова сусветнай рэвалюцыі». Эсперанта актыўна выкарыстоўваўся ў сетцы «рабкораў» (рабочых карэспандэнтаў); на ім вялось радыёвяшсанне (у тым ліку і ўнутраннае). У той час нават надпісы на паштовых канвертах дубляваліся на рускай мове і эсперанта[3].

Але з сярэдзіны 1930-ых гадоў носьбіты эсперанта ў СССР падвяргаліся рэпрэсіям як «трацкісты», «шпіёны» і «тэрарысты»[4]. Нехта з актывістаў эсперантысцкага руха быў растраляны, іншыя адыйшлі ад актыўнай дзейнасці.

Як і ў СССР, у нацысцкай Германіі з сярэдзіны 1930-ых гадоў нацыянальныя эсперанта-арганізацыі былі распушчаны, а шмат хто з удзельнікаў эсперанта-руха фізічна знішчаны. Гітлер пісаў у "Майн кампф", што эсперанта быў створаны як універсальная мова дзяля аб'яднання яўрэйскіх дыяспар. Стварэнне Свабоднай ад яўрэяў Нацыянальнай Германскай эсперанта-лігі было недастатковым, каб уміратварыць нацыстаў. Вывучэнне эсперанта было забаронена ў нямецкіх лагерах для ваеннапалонных падчас Другой сусветнай вайны. Эсперантысты часам абыходзілі гэтую забарону, пераконваючы ахову, што яны вучаць італььянскую мову — мову саюзніка Германіі. З іншага боку фашысцкая Італія прыкладала вялікія намаганні для развіцця турызма праз лістоўкі на эсперанта і высока ацэньвала падабенства італьянскай мовы і эсперанта.

У салазарскай Партугаліі эсперанта праследваўся з 1936 года да рэвалюцыі гваздзік у 1974 годзе. Пасля грамадзянскай вайны ў Іспаніі франкісцкі рэжым праследваў анархістаў і каталонскіх нацыяналістаў, сярод якіх было распасюджана эсперанта, але ў 1950 гадах эсперанта-рух дазваляе[5] Франсіска Франка стаць ганаровым патронам Сусветнага кангрэса эсперанта ў Мадрыдзе.

Падчас халоднай вайны, асабліва ў 1950-ыя і 1960-ыя гады эсперанта рух быў збіты з панталыку, і меліся асцярогі з абодвух бакоў аб тым, што эсперанта можа ўжывацца дла варожай прапаганды. Але ў 1970 гады мова перажыла адраджэнне, і распаўсюдзілася ў новыя рэгіёны света, такія як Іран, дзе стала вельмі папулярна. Да 1991 года стала дастаткова афрыканскіх эсперантыстаў для правядзення Панафрыканскага кангрэса.

Мова прадаўжае распаўсюджвацца, хаця афіцыйна не прызнана ниводнай краінай, і з'яўляецца часткай дзяржаўных адукацыйных праграм толькі некаторых дзяржаў.

Гісторыя эсперанта у Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Адным з першых эсперантыстаў у Беларусі быў даследчык прыроды Уладзіслаў Дыбоўскі. Ён, разам з братам Бенядзіктам, сабраў вялікую, на той час бібліятэку выданняў на эсперанта. Эсперанта вывучылі ў той час Янка Маўр (1904 год), Цішка Гартны (1905-1906 гады). Эсперантысты былі ў Холмечы, каля Рэчыцы, Віцебску, Вільні.

Пасля рэвалюцыі эсперантысцкі рух ажывіўся. Эсперантысты не толькі прапагандуюць мову, але і пачынаюць яе выкладаць на курсах і ў гуртках.

У чэрвені 1921 года у Петраградзе адбыўся III Усерасійскі з'езд эсперантыстаў, які адначасова быў аб'яўлены I З'езам Саюза эсперантыстаў савецкіх краін (СЭСК) (пасля пераіменаваны ў Саюз Эсперантыстаў Саецкіх Рэспублік - СЭСР). У ЦК СЭСК быў абраны эсперантыст з Віцебска Б. Шабер. У 1924 ў Мінску была створана Цэнтральнае Бюро Беларускай Арганізацыі СЭСР. Ужо да I Усебеларускай канферэнцыі СЭСР, якая адбылася 28-29. 05.1925 у Мінску, ў БССР налічвалася 37 эсперантысцкіх гурткоў: у Мінску, Віцебску, Рэчыцы, Слуцку, Талочыне, Жлобіне, Смілавічах і інш.

У 1924 Цэнтральнае бюро Беларускай Арганізацыі СЭСР пачынае выпускаць "Інфармацыйныя лісты", што паспрыяла аб'яднаню эсперантыстаў у цэластную арганізацыю за максімальна кароткі срок.

Мінская радыёстанцыя пачала выпускаць у лютым 1926 года урокі міжнароднай мовы (45 мінут па панядзелках), і раз у месяц эсперантамоўныя перадачы па пісьмах эсперантысцкіх карэспандэнтаў. Курсы эсперанта на радыё вёў Янка Маўр. Колькасць перадач на эсперанта з цягам часу павялічылася да 10 у месяц у 1935 годзе. Пра гэтыя перадачы згадвае Кандрат Крапіва ў адным са сваіх апавяданняў.

Зм. Снежка склаў беларуска-эсперанцкі і эсперанта-беларускі слоўнікі, падручнік эсперанта на беларускай мове, пераклаў п'есу "Гута" Р. Кобеца на эсператна, але выдаць гэтыя кнігі не паспелі. Іх далейшы лёс невядомы.

На эсперанта перакладаліся творы Якуба Коласа, Янкі Купалы, П. Галавача, Цішкі Гартнага.

Падчас рэпрэсій у 1936 годзе шмат хто з актывістаў эсперанта-руху быў арыштаваны, вернуліся на радзіму адзінкі.

У заходняй Беларусі беларускі руэх эсперантыстаў развіваецца ў цеснай сувязі з Польскім Саюзам эсперантыстаў, але адчуаўся уплыў беларускіх паліычных і грамадскіх арганізацый. У Заходняй Беларусі да эсперанта далучыліся Максім Танк і Сяргей Новік-Пяюн.

Існавалі суполкі эсперантыстаў у Беластоке, Брэсце, Баранавічах, Пінску і іншых гарадах. Нярэдка можна было сустрэць эспераныстаў і ў заходнебеларускіх вёсках.

Адраджэнне эсперантысцкага руху на беларусі адбылося ў 1957 годзе, калі была заснаваны Саюз Эсперантыстаў Беларусі (СЭБ).

У студзені 1958 года Цэнтральнае Бюро СЭБ накіравала ў Савет Міністраў БССР пісьмо, з просьбай аб рэгістрацыісаюза і тлумачальнай запіскай. Адтуль пісьмо было накіравана ў ЦК КПБ. Адказу беларускія эсперантысты не дачакаліся. Існавалі эсперантысцкія гурткі у розных гарадах Беларусі.

У гады перабудовы была заснавана Асацыяцыя эсперантыстаў Рэспублікі Беларусь (AERoBo), праўленне размяшчалася ў Гродна, але ў сярэдзіне 1990-ых гадоў яна не прайшла перарагістрацыю ў Мінюсце[6].

Эвалюцыя мовы[правіць | правіць зыходнік]

Дыялекты, праекты рэформ і вытворныя мовы[правіць | правіць зыходнік]

Эсперанта, у адрозненне ад нацыянальных моў, не распаўся на рэгіянальныя дыялекты. Верагодна, гэта звязана з тым, што эсперанта для паўсядзённых зносін выкарыстоўвае малая колькасць людзей. Але, прынамсі, тры іншых фактара шкодзяць узнікненню дыялектаў: цэнтраімклівая сіла Fundamento, уплыў Plena vortaro и яго пераемнікаў, якія аб’ядноўваюць, а таксама транснацыянальныя амбіцыі эсперанта-таварыства. Слэнг і жаргон эсперантыстаў у пэўнай ступені існуюць, але іх імкнуцца пазбягаць, паколькі яны шкодзяць універсальным зносінам.

Але ў пачатку XX стагоддзя были прапанаваны шматликия рэформы. Амаль усе яны былі мертванароджанымі, але першы, Іда, дасягнуў значнага поспеху на працягу некалькіх гадоў. Іда быў прапанаваны ў Паоыжы ў кастрычніку 1907 года Дэоегацяй па прыняццю міжнароднай дапаможнай мовы. Асноўныя рэформы закранулі алфавіт, семантыку, набліжэнне некаторых асаблівасцяў да раманскіх моў, выдаленне дапасавання прыметнікаў, а таксама неабавязковае выкарыстанне вінавальнага склона. Першапачаткова шмат хкто з вядучых эсперантыстаў падтрымалі праект іда, але потым развіццё праекта замарудзілась і спынілась у сувязі са смерцю аднаго са стваральнікаў іда і наступнымі рэформамі мовы. Цяперашняя колькасць людзей, якія размаўляюць на іда ацэньваецца ў 250—5000 чалавек. Але гэтая мова была багатай крыніцай для слоўніка эсперанта.

Іншыя, больш мэтанакіраваныя праекты рэформаў, закранаюць толькі асаблівасці мовы, і атрымалі нязначную колькасць прыхільнікаў. Адным з такіх праектаў з'яўляецца «riism», які змяняе мову на меньш сэксісцкую ідадае ў яе гендэрна-нейтральныя займеннікі. Але большасць з гэтых праектаў з’яўляюцца спецыфічнымі для асобных нацыянальнасцяў (напрыклад «riism» для англамоўных).

Эсперанта прыпісваюць уплыў і натхненне на стварэнне больш позніх штучных моў, такіх як акцыдэнталь (1922) і навіяль (1928). але яны заўсёды адставалі ад эсперанта па папулярнасці.

Зноскі

Назва раздзела[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Адам Паўлюкавец. Мова эсперанта: практычны дапапможнік. Мн. 1991 "Навука і тэхніка". 160 с. Раздзел I Эсперанта на Беларусі с. 5-17
  • Эсперанто: 120 лет развития
  • Lins, Ulrivh. La Danĝera lingvo. Gerlingen. Germany: Bleicher Eldonejo, 1988
  • Privat, Edmond. The Life of Zamenhof. Babilieboro, Ontario: Esperanto Press, 1980
  • Zamenhof, L. L. Letero al N. borovko. 1895