Другая кніга (эсперанта)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Другая кніга міжнароднай мовы
Dua libro de l' Lingvo Internacia
Dua Libro.png
Аўтар: Л. М. Заменгоф
Мова арыгінала: эсперанта
Выпуск: 1888 год
Старонак: 50
Носьбіт: кніга
Папярэдняя: Першая кніга міжнароднай мовы (Международный языкъ)
Наступная: Дабаўленне да другой кнігі міжнароднай мовы

Другая кніга, эсперанта (Dua Libro de l' Lingvo internacia) - другая кніга, выдадзенная для апісання міжнароднай мовы эсперанта, якая насіла ў той час назву Lingvo internacia, і першая кніга поўнасцю напісаная на эсперанта. Яна была апублікавана у Варшаве ў 1888 годзе доктарам Л. М. Заменгофам неўзабаве пасля апублікавання Першай кнігі. Другую кнігу першапачаткова планавалася выдаць у выглядзе 5-6 сшыткаў напрацягу 1888 года, з перыядычнасцю прыкладна 2 месяцы. Выдаючы кнігу, Заменгоф планаваў даць некаторыя матэрыялы для чытання і адказаць на пытанні аб мове, але ў 1888 годзе ён заняўся разгледжаннем прапаноў па рэфармаванню мовы, і кніга была зафіксавана ў сваёй канчатковай форме толькі к канцу года, калі павінны былі выйсці запланаваныя 5-6 тамоў. Пасля выдання Другой кнігі Заменгоф вырашыў, што няма патрэбы ў другіх запланаваных сшытках і замест гэтага выдаў Дабаўленне да Другой кнігі. Адзіная змена, якую ён зрабіў у мове напрацягу 1888 года, гэта змена карэлятаў часу (ĉian-ian-kian-tian-nenian:заўсёды-некалі-калі-тады-ніколі) на іх сучасную форму (ĉiam-iam-kiam-tiam-neniam). Другая кніга складаецца з прадмовы, двух падзелаў з заўвагамі да праекта эсперанта і 20 падзелаў с узорамі тэкста на эсперанта, сярод якіх зборы ўзораў сказаў на эсперанта, пераклад казкі "Цень" Андэрсэна, асобныя папулярныя прыказкі і некалькі вершаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Л.М. Заменгоф. Dua libro de l' Lingvo Internacia [1]/ - Варшава, 1888. - 50 с.