Спесміла

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Спесміла (Spesmilo) — састарэлая дзесятычная міжнародная грашовая адзінка, якую прапанаваў увесці ў 1907 годзе эсперантыст Рэнэ дэ Сасюр. Спесміла выкарыстоўвалася да першай сусветнай вайны ў якасці разліковай адзінкі некалькімі брытанскімі і швейцарскімі банкамі, перш за ўсё «Эсперантыстскім чэкавым банкам» (Ĉekbanko esperantista).

Спесміла (літаральна «тысяча спеса») складаўся з 10 спесцэнта, ці 100 спесдэка, ці 1000 спеса, і раўнаваўся паводле кошта 0,733 грама золата, што ў той час складала палову Долара ЗША, ці два з паловай швейцарскага франка.

Сімвал спесміла Sm

Сімвал спесміла ўяўляў з сабе манаграму Sm.[1][2] Знак маецца ва Унікодзе (пачынаючы з версіі 5.2), дзе яму нададзены код нададзены код U+20B7[3]

У 1942—1993 эсперантысцкая арганізацыя Universala Ligo выкарыстоўвала іншую грашовую адзінку, стэла.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]