Перайсці да зместу

Еўрапейскі саюз эсперанта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Еўрапейскі саюз эсперанта (эспер.: Eŭropa Esperanto-Unio) яднае нацыянальныя асацыяцыі эсперанта дзяржаў ЕС, праводзіць кожныя два гады кангрэсы ў Марыборы, Славенія. У ліпені–жніўні 2007 года на кангрэсе было 256 дэлегатаў з 28 краін, у тым ліку два члены Еўрапарламента: Малгажата Гандзлік з Польшчы і Людміла Новак са Славеніі.

У снежні 2009 года Еўрапейскі саюз эсперанта надрукаваў поўна-старонкавую аб’яву ў французскай газеце «Монд», якая заклікала да выкарыстання мовы эсперанта замест англійскай[1].

У 2011 годзе Прэзідэнтам Еўрапейскага саюза эсперанта быў Шон о Райн (Seán Ó Riain)[2].

Да 2012 года кангрэс Еўрапейскага Саюзу эсперантыстаў (KEEU) па-за Славеніяй збіраўся 11 раз. Тэмай кангрэса 2012 года было «вывучэнне мовы ў ЕС».

N°ДатаГорадКраінаУдзельнікіКраіны
102014-07-06/12РыжэкаСцяг Харватыі Харватыя146[3]21[3]
92012-07-16/20ГаліваСцяг Ірландыі Ірландыя15728[4]
82008-05-28/06-02Herzberg am HarzСцяг Германіі Германія400[5]23
72007-07-28/08-04МарыборСцяг Славеніі Славенія25629
62004-08-25/29БільбааСцяг Іспаніі Іспанія28424
52002ВеронаСцяг Італіі Італія
42000-04-27/05-01АстэдаСцяг Бельгіі Бельгія400
31997ШтутгартСцяг Германіі Германія
21995-06-02/06ПарыжСцяг Францыі Францыя> 400
11992ВеронаСцяг Італіі Італія

На кангрэсе 2011 года, што праходзіў у Капенгагене, былі прыняты наступныя рашэнні:

  • 2012 год быў абвешчаны «Годам Цібара Сэкеля» да 100-годдзя з дня яго нараджэння.
" Сэкель (Sekelj) быў не толькі бачным эсперантыстам, але і выключна паспяховым пісьменнікам, які напісаў больш за 20 кніг. Траціна яго кніг была напісана на эсперанта і перакладзена на многія мовы. Ён быў даследчыкам, географам, археолагам, этнографам, журналістам, рэжысёрам, вядомым эсперантыстам. Ён заснаваў каля дзесяці нацыянальных асацыяцый, галоўным чынам у Азіі і Паўднёвай Амерыцы. "
  • Была падтрымана ініцыятыва грамадзян ЕС спяваць еўрапейскі гімн на мове эсперанта.

Зноскі

  1. ↑ Europe marks 150th birthday of Esperanto creator. 15 снежня 2009. Архівавана з арыгінала 4 сакавіка 2016. Праверана 27 кастрычніка 2014.
  2. ↑ Murphy, Judy (21 кастрычніка 2011). Seán talks the talk in seven languages. Galway City Tribune. Праверана 14 мая 2013.
  3. 1 2 Zlatko Tišljar (2014). LA DEKA KONGRESO DE EUxROPA ESPERANTO-UNIO (PDF). Euxropa Bulteno (139). Архівавана (PDF) з арыгінала 2014-08-09. Праверана 2014-07-30.
  4. ↑ GALIVO/GALWAY/GAILLIMH 2012
  5. ↑ Сумесны кангрэс з Нямецкім саюзам эсперанта  (эсп.).