Перайсці да зместу

Параўнанне эсперанта і інтэрлінгвы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Эсперанта і інтэрлінгва з’яўляюцца штучнымі мовамі, якія маюць розныя пункты гледжання на тое, якім павінна быць найлепшае вырашэнне для міжнароднай дапаможнай мовы. Хаця абедзве мовы класіфікуюцца як дапаможныя мовы, інтэлектуальныя базы эсперанта і інтэрлінгвы вельмі непадобныя, і магчыма сказаць, што кожная з моў з’яўляецца паспяховай, непадобнай да іншай мадэллю міжнароднай дапаможнай мовы, але сярод прыхільнікаў гэтых моў існуе схільнасць да крытыкі іншай мовы са свайго пункту гледжання (напрыклад, судзіць інтэрлінгву з пункту гледжання ідэалаў эсперанта і наадварот).

Інтэлектуальны фон

[правіць | правіць зыходнік]

Нельга сказаць, што ўсе прыхільнікі эсперанта ці прыхільнікі інтэрлінгвы маюць аднолькавыя ідэі: меркаванні, не падобныя да меркаванняў Л. Л. Заменгофа і Аляксандра Гоўда, таксама маюць вялікі ўплыў сярод эсперантыстаў і прыхільнікаў інтэрлінгвы. На думкі Заменгофа ўплывалі шматлікія ідэі XIX стагоддзя, ад пазітывізму да ўтапічнага інтэрнацыяналізму. Эсперанта, паводле думак Заменгофа, з’яўляецца тэарэтычна нейтральным інструментам для зносін, і гэта магло б быць карысным для распаўсюджвання ідэалістычных прынцыпаў: спачатку філасофіяй Заменгофа быў гамаранізм, а пасля філасофіяй стала ўнутраная ідэя эсперанта, гэтая ўнутраная ідэя таксама з’яўляецца важнай у многіх з пазнейшых абмеркаванняў мовы:

  • Еўрапейскі характар эсперанта з’яўляецца выпадковым, але нейкія ўласцівасці эсперанта магчыма знайсці і ва ўсходніх мовах.
  • Эсперанта ў ідэале з’яўляецца другой мовай для ўсіх, замяняючы ўсе іншыя мовы ў міжнародных зносінах.
  • Існуе супярэчнасць паміж фінвенкізмам, які прагназуе канчатковую перамогу эсперанта, і раўмізмам, прыхільнікі якога гавораць, што не трэба чакаць шырокага распаўсюджвання эсперанта ў хуткім часе, але трэба захоўваць сённяшні стан мовы.
  • Стварэнне ўнутранай культуры з’яўляецца важнай справай для многіх эсперантыстаў.

У сярэдзіне XX стагоддзя, калі Гоўд кіраваў развіццём інтэрлінгвы, ідэалы эсперанта ўжо выглядалі наіўнымі, Гоўд жа прапанаваў рамантычны і непазітыўны пункт гледжання: Мовы з’яўляюцца аспектам народнай культуры, а не інструментам для дасягнення мэты, ідэалогія не можа быць звязана з мовай, за выключэннем штучных выпадкаў. Гэта значыць, паводле яго пункту гледжання, міжнародная мова, заснаваная на мадэлі эсперанта, немагчымая, ці, што яшчэ горш, дасягнуць становішча з такой міжнароднай мовай магчыма толькі пад прымусам. Гоўд лічыў, што ўніверсальная мова павінна мець універсальную культуру, якая зараз не існуе і не з’яўляецца неабходнай.

З іншага боку, Гоўд лічыў, што іншы гатунак міжнароднай мовы, не ўніверсальны, і не нейтральны культурна, з’яўляецца магчымым.

Лёгкасць вывучэння супраць зразумеласці

[правіць | правіць зыходнік]

Эсперанта і інтэрлінгва вельмі адрозніваюцца па сваіх мэтах. Прызначэнне эсперанта — быць другой роднай мовай для ўсіх, якую кожны можа лёгка вывучыць; інтэрлінгва, наадварот, блізкая да індаеўрапейскіх моў, ці нават да кантралюемых моў. Хаця эсперанта лягчэй вывучыць, эсперантысты галоўным чынам маюць намер мець зносіны з іншымі эсперантыстамі; інтэрлінгву, наадварот, можа зразумець носьбіт мовы раманскай групы, калі ён гатовы зрабіць гэта.

Слоўнікавы склад

[правіць | правіць зыходнік]

Слоўнікавы склад абедзвюх моў галоўным чынам запазычаны з моў раманскай, германскай і славянскай груп.

Хаця большая частка словаў у эсперанта і інтэрлінгве запазычана з еўрапейскіх моў, яны бяруць словы таксама і з іншых моў, калі словы гэтых моў з’яўляюцца больш інтэрнацыянальнымі. У інтэрлінгве аддаюць перавагу этымалагічнай вернасці і запазычваюць слова, якое мае найбольш агульную форму ў прынамсі трох розных мовах (іспанскую і партугальскую мовы ў інтэрлінгве разглядаюць як адну). Эсперанта аддае перавагу рэгулярнасці і таму не прызнае формы словаў у еўрапейскіх мовах.

У эсперанта, каб стварыць новае слова, аддаюць перавагу зліццю двух ці большай колькасці каранёў, якія ўжо існуюць у эсперанцкім слоўніку, замест таго каб пазычаць слова ў іншых мовах. Інтэрлінгва не робіць гэтага.

Граматыка і словаўтварэнне

[правіць | правіць зыходнік]

Абедзве мовы маюць рэгулярную граматыку. Але інтэрлінгва не мае дапасавання прыметнікаў, не мае суфіксаў і прэфіксаў, таму граматычная структура яе назоўнікаў і прыметнікаў прасцейшая.

Карані словаў у інтэрлінгве базуюцца на так званых «кантралюемых мовах»: французскай, італьянскай, іспанскай, англійскай, нямецкай і рускай. Гэтыя мовы ўжываюцца з мэтай выбраць найбольш распаўсюджаныя словы. Эсперанцкія карані таксама пазычаюцца з тых жа самых моў, але ў эсперанта замест таго, каб ужываць словы з галоўных еўрапейскіх моў, ствараюць свае ўласныя словы з ужо існуючых каранёў.

Напрыклад, слова «malsanulejo» у эсперанта cкладзена з 4 розных каранёў (mal-san-ul-ej-o), у інтэрлінгве сінонімам гэтага слова з’яўляецца hospital, гэтае слова пазнаецца носьбітамі асноўных еўрапейскіх моў з-за падабенства з адпаведнымі словамі ў гэтых мовах (ісп.: hospital, англ.: hospital, фр.: hôpital). Наступная табліца дэманструе розніцу ў стварэнні словаў у эсперанта, інтэрлінгве, іспанскай і англійскай мовах.

Эсперанта Інтэрлінгва Іспанская мова Англійская мова
sana san sano, saludable healthy
sano sanitate salud health
malsana malade enfermo sick, unhealthy
malsano maladia enfermedad, afección, padecimento malady, illness, disease
malsanulejo hospital hospital hospital
saniĝi recovar recuperarse (de la enfemermedad), sanarse (de la enfermedad) to become healthy, recover
sanigi curar curar to make healthy, cure
malsaniĝi cader malade enfermar, desmejorar (en Salud) to become sick, fall ill

Арфаграфія эсперанта з’яўляецца цалкам фанетычнай і склалася пад уплывам арфаграфій моў раманскай групы. Інтэрлінгва, наадварот, ужывае арфаграфічную сістэму сваіх моў-крыніц (раманскія, германскія і славянскія мовы), з-за чаго арфаграфія інтэрлінгвы больш шырокая, чым арфаграфія эсперанта. Таму арфаграфія інтэрлінгвы не цалкам фанетычная, але разам з тым больш пазнавальная для носьбітаў моў-крыніц.

Напрыклад, эсперанцкае слова «Kontakto» і слова з інтэрлінгвы «Contacto» маюць адзін сэнс і вымаўляюцца аднолькава, але напісаны яны па-рознаму, таму што арфаграфія ў эсперанта прасцейшая: кожная літара мае сваю ўласную фанему. Інтэрлінгва не заўсёды ўжывае гэты закон, галоўным чынам з-за таго, што «c» і «g» маюць сільны і слабы гук. З-за гэтага інтэрлінгву цяжэй вывучыць тым, хто не валодае мовамі раманскай групы ці англійскай, але, з іншага боку, мова лягчэй чытаецца і разумеецца асобамі, якія валодаюць гэтымі мовамі.

Прыхільнікі інтэрлінгвы гавораць, што іх мова не толькі захоўвае натуральны выгляд заходніх моў, але таксама шматлікія і тонкія значэнні іх словаў. Інтэрлінгва натуральным чынам бярэ пачатак з моў раманскай, германскай і славянскай груп і таму валодае іх выразнасцю. З іншага боку, эсперантысты лічаць, што дзякуючы ўжыванню афіксаў і гібкаму парадку слоў, эсперанта з’яўляецца такой жа выразнай, як інтэрлінгва ці якая-небудзь натуральная мова, і разам з тым больш нейтральнай.

Колькасць носьбітаў

[правіць | правіць зыходнік]

Многія асобы, валодаючыя эсперанта, прызнаюць, што эсперанта — усяго толькі мова, створаная ў пазамінулым стагоддзі, якая мае больш за некалькі тысяч носьбітаў. Толькі адна іншая штучная мова пераўзышла гэты рэкорд: валапюк, які, магчыма, меў 200000 носьбітаў у 1890 годзе. Хаця адсутнічаюць пэўныя падлікі, звычайна колькасць носьбітаў эсперанта ацэньваюць паміж 200000 і 3 мільёнамі асоб. Колькасць асоб, размаўляючых на інтэрлінгве, значна меншая, чым размаўляючых на эсперанта: звычайна лічыцца, што іх недзе паміж 100 і 1500.

Трэба адзначыць, што сапраўдную колькасць носьбітаў штучнай мовы цяжка падлічыць, таму што цяжка дакладна ведаць, якая асоба з’яўляецца носьбітам пэўнай штучнай мовы, а якая не: ці толькі тыя, хто вольна размаўляюць на гэтай мове, ці толькі тыя асобы, якія часта размаўляюць на мове. Эсперанта з’яўляецца адзінай штучнай мовай, што мае носьбітаў, для якіх гэтая мова з’яўляецца роднай. Іх колькасць — паміж 200 і 2000.