Квасевіцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Альбаўскі сельсавет)
Квасевіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Івацэвіцкі раён
Уключае 12 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Квасевічы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 1 035
Квасевіцкі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Квасе́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Квасевічы.

Колькасць двароў — 540, колькасць жыхароў — 1110.

Старшыня — Пропер Іван Іванавіч[1], кіраўнік спраў — Бабей Валянціна Фёдараўна[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Альбаўскі сельсавет у складзе Косаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Альба. З 20 верасня 1947 года ў складзе Івацэвіцкага раёна. 16 ліпеня 1954 года сельсавет перайменаваны ў Верашкоўскі, цэнтр перанесены ў вёску Верашкі[2]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Бярозаўскага раёна. У 1964 годзе ў склад сельсавета з Бялавіцкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Альшаніца, Квасевічы, Скураты і Хрышчановічы)[3]. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Івацэвіцкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Верашкоўскага сельсавета было 8 населеных пунктаў[4].17 лістапада 1980 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Квасевічы, сельсавет перайменаваны ў Квасевіцкі[5]. 17 верасня 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Косаўскага сельсавета з вёскамі Бялавічы, Заполле, Старажоўшчына і Хадоркі[6].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (8 населеных пунктаў) — 1035 чалавек[7], з іх 97,8 % — беларусы[8].

Зноскі

  1. а б Сайт раённай адміністрацыі(недаступная спасылка)
  2. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 25 лютага, 14 красавіка і 1 чэрвеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).
  4. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 22. — 248 с. — 10 000 экз.
  5. Рашэнне Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лістапада 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 36 (1662).
  6. Решение Брестского областного Совета депутатов от 17 сентября 2013 г. № 305 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Берёзовского, Ивацевичского, Малоритского, Пинского районов Брестской области
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.