Перайсці да зместу

Аляксандр Іосіфавіч Фядута

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 21:32, 19 красавіка 2021, аўтар (удзельнік выдалены) (выдаленае кароткае апісанне змен)
Аляксандр Іосіфавіч Фядута
Дата нараджэння 3 лістапада 1964(1964-11-03)[1] (59 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці літаратуразнавец, журналіст
Навуковая сфера філалогія і паліталогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар гуманітарных навук[d] (30 чэрвеня 2017)
Альма-матар
Партыя
Член у
Прэміі
Узнагароды

Аляксандр Іосіфавіч Фядута (3 лістапада 1964, Гродна) — беларускі палітычны аглядальнік і аналітык, літаратуразнавец, доктар філалогіі (PhD Phililogy)[3], сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў, Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтра, ганаровы член ПЭН-цэнтра Літвы, палітвязень, вязень сумлення[4].

Біяграфія

Вучыўся ў сярэдняй школе № 15 Гродна. Скончыў рускае аддзяленне філалагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (1986). У 1986—1991 гадах працаваў настаўнікам рускай мовы і літаратуры ў гродзенскай школе № 20.

У 1991 годзе перайшоў на камсамольскую работу, быў сакратаром ЦК ЛКСМБ па пытаннях студэнцкай моладзі, першым сакратаром ЦК Саюза моладзі Беларусі. Быў сябрам КПСС (1991), Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці (1993). Член Беларускага аб’яднання «Яблака» (з 1997), член яго палітсавета (з 2000).

Быў актывістам прэзідэнцкай выбарчай кампаніі А. Р. Лукашэнка (1994). Пасля перамогі А. Лукашэнкі на выбарах прызначаны (ліпень 1994) начальнікам упраўлення грамадска-палітычнай інфармацыі Адміністрацыі прэзідэнта. У снежні 1994 года ўзяў на сябе адказнасць за з’яўленне ў газетах «белых плям», якія сведчылі пра ўвядзенне ў Беларусі палітычнай цэнзуры, і ў пачатку студзеня 1995 года быў звольнены.

Працаваў у асноўных недзяржаўных выданнях, крытычных да ўладнага курсу: з сакавіка 1995 года — у «Белорусской деловой газете» і газеце «Имя», з 2000 — у газеце «Народная воля». З чэрвеня 1998 года — уласны карэспандэнт газеты «Московские новости» у Беларусі. Адзін з вядомых беларускіх палітычных аглядальнікаў і аналітыкаў. Спецыялізуецца ў жанры палітычнага партрэта. Шырокі рэзананс атрымалі яго цыклы «Личное дело» (газета «Имя») і «Политбюро» («Белорусская деловая газета»). Актыўны прыхільнік «бухарэсцкага працэсу».

У 2006 годзе журналістка «Белорусских новостей» Алена Наважылава выкрыла факты выкарыстання яе тэкстаў пад прозвішчам Фядуты ў амерыканскай газеце «Новое русское слово»[5]. У выніку Фядута папрасіў прабачэння ў Наважылавай і «Белорусских новостей»[6].

Аўтар кнігі «Лукашэнка. Палітычная біяграфія» (выйшла ў расійскім выдавецтве «Рэферэндум» у 2005 годзе). Гэта была першая палітычная біяграфія Аляксандра Лукашэнкі, напісаная членам яго першага перадвыбарчага штаба[7] .

Сустаршыня Грамадскага навукова-аналітычнага Цэнтра «Беларуская перспектыва» (1995—1998).

З 1999 года — прэзідэнт грамадскага аб’яднання «Сацыяльныя тэхналогіі».

Быў кіраўніком сайта bеlаrusfrее.оrg.

Намеснік старшыні грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» з моманту яе заснавання і да 10 студзеня 2014 г.[8][9]

Кандыдат філалагічных навук (1997), тэма дысертацыі: «Читатель в творческом сознании А. С. Пушкина». Працуе над доктарскай дысертацыяй, тэма «Праблема чытача ў літаратуры пушкінскай эпохі».

Захапляецца літаратурай, тэатрам, кіно, гульнёй у нарды.

Жанаты. Жонка — Марына Шыбко.

Храналогія пераследу

У час прэзідэнцкіх выбараў 2010 года працаваў у штабе кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева. Арыштаваны 20 снежня 2010 года ва ўласнай кватэры і змешчаны ў СІЗА КДБ.[10] 29 снежня яму прад’яўлена абвінавачанне па крымінальнай справе чч. 1 і 2 арт. 293 КК РБ (масавыя беспарадкі).[11]

30 сакавіка 2011 года абвінавачванне перафармуляванае на ч. 1 арт. 342 КК РБ (арганізацыя дзеянняў, што груба парушаюць гарамадзкі парадак, ці ўдзел у іх).

Філолагі Расіі і іншых краін звярнуліся да прэзідэнта і ўраду РФ у абарону свайго калегі.[12]

Пад іншым зваротам у абарону Фядуты і іншых арыштаваных літаратараў, дзеячаў мастацтва, журналістаў, навукоўцаў, адрасаваным Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы і іншым міждзяржаўным структурам, падпісаліся спявак Юрый Шаўчук, тэлевядучы Аляксандр Архангельскі, літаратуразнаўца Мікалай Багамолаў, паэты Міхась Айзенберг, Наталля Гарбанеўская і Цімур Кібіраў і дзесяткі іншых дзеячаў культуры і навукі Расіі, Літвы, Украіны, Эстоніі і іншых краін.[13]

11 студзеня 2011 года Міжнародная амністыя прызнала Фядуту вязнем сумлення.

8 красавіка 2011 г. адпушчаны пад падпіску аб нявыездзе.[14]

20 траўня 2011 г. судом Фрунзенскага раёна г. Мінска (суддзя Жанна Жукоўская) асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі ўмоўна.[15]

З 2013 года жыў і працаваў у Кіеве. У 2016 годзе вярнуўся ў Беларусь[16].

12 красавіка 2021 года разам з адвакатам Юрасем Зянковічам затрыманы ў Маскве[17]. У дачыненні да ніх распачата крымінальная справа па частцы 1 артыкула 357 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь («Змова або іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады»), якая прадугледжвае пакаранне пазбаўленнем волі на тэрмін ад васьмі да дванаццаці гадоў[18].

Узнагароды

Бібліяграфія

Творы

  • Федута А. И. Мой маленький Париж. — Минск: Лимариус, 2014. — 276 с. — 300 экз. — ISBN 9978-985-6968-42-9.
  • Федута А. И. Американские стихи. — Berlin: SAWADOWSKI-Verlag, 2012.

Працы

  • Федута А. И. Читатель в творческом сознании автора «Евгения Онегина» // Болдинские чтения. Горький, 1986. С. 94 — 106 (в соавторстве с Егоровым И. В.);
  • Федута А. И. Мир как воля и представление (Штрихи к психологическому портрету Александра Лукашенко) // Белоруссия и Россия: Общества и государства. М., 1998;
  • Федута А. И. Что такое «непротивление»? // Ненасiлле i Беларусь. Б.м., 1999;
  • Федута А. И. Читатель в творческом сознании А. С. Пушкина. Мн., 1999 (в соавторстве с Егоровым И. В.)
  • Федута А. И. Лукашенко: Политическая биография. / под ред. Будинаса Е. М.:, М., 2005. — 704 с. ISBN 5-98097-007-Х
  • Фядута А. I. Паэтычны аглядальнік: партрэты і рэцэнзіі / А. Фядута. — Мінск: Лімарыус, 2006.

Артыкулы

  • Фядута А. Перамога і параза здаровага сэнсу, або Вяртанне Булгарына // Фадзей Булгарын. Выбранае / Фядута А. (укладанне, прадмова і камэнтар). — Мінск: Беларускі кнігазбор, 2003. — С. 5—42. — 592 с. — (Беларускі кнігазбор). — 2000 экз. — ISBN 985-6638-97-6.
  • Фядута А. Установка на читателя и проблема «жанра» в русских мемуарах 1-й половины XIX века // Opus # 1-2: Русский мемуар. Соавторство. Сборник статей = Rusų memuaras. Bendraautorystė / Г. Михайлова, Н. Арлаускайте, А. Двоеглазов (сост.). — Вильнюс: Издательство Вильнюсского университета, 2005. — С. 68—79. — 266 с. — (Mokslo darbai. Literatūra = Научные труды: Литература 47 (5)). — ISBN 9986-19-792-9.
  • Федута А. Цензор оценивает историка (неизвестный отзыв о книге Т. Нарбутта // Беларусь і беларусы ў прасторы і часе. Зборнік да 75-годдзя прафесара Адама Мальдзіса / Пад рэдакцыяй Сяргея Запрудскага, Аляксандра Фядуты, Захары Шыбекі. — Мінск: Лімарыус, 2007. — С. 174—177. — 444 с. — 500 экз. — ISBN 978-985-6740-78-0.
  • Фядута А. У змаганні за Праўду // Аляксей Карпюк. Выбраныя творы / Укладанне, прадмова, камэнтар А. Фядуты. — Мінск: Кнігазбор, 2007. — С. 89—90. — 600 с. — (Беларускі кнігазбор). — 1000 экз. — ISBN 978-985-6852-15-5.
  • Федута А. И. Один из узлов нашей общей истории // Вильна 1823—1824: Перекрестки памяти / Составитель Федута А. И. — Минск: Лимариус, 2008. — С. 3—18. — 244 с. — 400 экз. — ISBN 978-985-6740-82-7.

Укладальнік

  • Выбранае / Булгарын Фадзей; Белаpускі кнігазбоp, т. 23. Уклад., прадм., камент. А. Фядуты. — Мінск: Беларускі кнігазбор, 2003. — 592 с.
  • Выбраныя творы / Аляксей Карпюк; Уклад., прадм., камент. А. Фядуты. Мінск, 2007. — 600 с. («Беларускі кнігазбор»: Серыя 1. Мастацкая літаратура)[21].
  • Вильна 1823—1824: Перекрестки памяти (Иоахим Лелевель. Новосильцов в Вильне; Иван Лобойко. Мои воспоминания). Уклад. Фядута А.; уступны артыкул, камэнтар: Лаўрынец П., Рэйтблат А., Фядута А. — Мн.: Лімарыюс, 2008. — 244 с.[22] — Зборнік прысвечаны «справе філаматаў», у склад зборніка ўвайшлоў нарыс вядомага польскага гісторыка Іаахіма Лялевеля «Навасільцаў у Вільні», успаміны прафэсара Івана Лабойкі (друкуюцца ўпершыню) — сучаснікаў «справы філаматаў». У Дадатках публікуюцца лісты Лабойкі да Лялевеля.
  • Калейдаскоп успамiнаў. У 2 т. / Пшацлаўскi Восiп; Уклад., прадм., камент. i iмён. паказальнiк Аляксандр Фядута. — Мінск: Лiмарыус, 2012. 376, 368 с. (Беларуская мемуарная бiблiятэка)
  • Поляки в Петербурге в первой половине XIX века / Сост., предисл., подгот. текста воспоминаний О. А. Пржецлавского и коммент. А. И. Федуты; пер. воспоминаний С. Моравского, Т. Бобровского и А.-Г. Киркора с польск. Ю. В. Чайникова. — М.: Новое литературное обозрение, 2010. — 912 с. — (Россия в мемуарах). — 1000 экз. — ISBN 978-5-86793-816-1.
  • Малiноўскi Мiкалай. Кнiга ўспамiнаў / Укладанне, прадмова, каментары i iмённы паказальнiк кандыдат фiлалагiчных навук Аляксандр Фядута; пераклад з польск. Я. М. Кiсялёва. — Мiнск: Лiмарыус, 2014. — 240 с. — (Беларуская мемуарная бiблiятэка). — 300 экз. — ISBN 978-985-6968-39-9.

Зноскі

  1. Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 20 мая 2024.
  2. https://actionnetwork.org/petitions/i-support-pen-belarus/ Праверана 3 жніўня 2021.
  3. Аляксандр Фядута атрымаў доктарскую ступень у Ягелонскім універсітэце // nashaniva.by, 02.07.2017
  4. https://amnesty.org.ru/node/1677/ Беларусь призывают освободить узников совести, задержанных в связи с протестами после выборов
  5. https://naviny.by/rubrics/society/2006/11/20/ic_articles_116_148731
  6. https://naviny.by/rubrics/society/2006/11/20/ic_news_116_262442
  7. https://zapraudu.info/aleksandr-feduta-absolyutnaya-vlast-kotoruyu-lukashenko-priobrel-sdelala-ego-zalozhnikom/
  8. https://novychas.by/hramadstva/fjaduta_sychodzicj_z_havary_pr Фядута сыходзіць з «Гавары праўду!»
  9. http://naviny.by/rubrics/society/2014/01/13/ic_articles_116_184228 Александр Федута оставил пост зампреда «Говори правду»
  10. https://euroradio.fm/ru/node/935825 Задержан Александр Федута
  11. http://www.belaruspartisan.org/politic/172433/ Александру Федуте предъявлено обвинение
  12. http://graniru.org/Politics/World/Europe/Belarus/m.184689.html Филологи разных стран выступили в защиту арестованного в Минске белорусского коллеги
  13. http://os.colta.ru/news/details/19451/ Открытое письмо в защиту арестованных в Белоруссии
  14. https://spring96.org/ru/news/42524 Александр Федута отпущен под подписку о невыезде
  15. http://naviny.by/rubrics/society/2011/05/20/ic_news_116_368283 Объявлены приговоры Некляеву, Рымашевскому, Дмитриеву, Федуте, Возняку и Положанко
  16. https://www.svaboda.org/a/fiaduta-plianuje-viarnucca-u-bielarus/28148669.html «Я стаміўся ад палітыкі, хочацца проста жыць…» — палітоляг Фядута плянуе вярнуцца ў Беларусь
  17. КДБ заявіў, што Аляксандр Фядута затрыманы
  18. «Подобных дел в истории суверенной Беларуси не было». В КГБ сообщили подробности по «делу о госперевороте»
  19. А. Фядута апошні з узнагароджаных «Знакам Гайдара» у гісторыі ВЛКСМ.
  20. http://www.svaboda.org/a/27292772.html Літанкета Свабоды: Аляксандар Фядута
  21. У «Беларускім кнігазборы» выйшаў зборнік твораў Аляксея Карпюка // Наша Ніва on-line: Культура / 16:46, 5 лютага 2008 — Эл.рэсурс nashaniva.by
    У кнізе: аповесці «Данута», «Развітанне з ілюзіямі», драма «Канец свету», у раздзеле Публіцыстыка — выступ на 5‑м з’ездзе пісьменнікаў у Мінску і «Перэпетыі пошукаў»; лісты да Янкі Брыля, Міхася Забэйды‑Суміцкага, Максіма Танка, Васіля Быкава, Пятра Машэрава, Міхаіла Гарбачова ды інш; успаміны пра А. Карпюка: Вольгі Іпатавай, Ніны Ляшчонак, урыўкі з успамінаў Барыса Клейна і Васіля Быкава.
  22. Выйшла кніга «Вильна 1823‑1824: Перекрестки памяти» // Наша Ніва on-line: Культура / 19:12, 4 чэрвеня 2008 — Эл.рэсурс nashaniva.by

Літаратура

  • Наша Ніва on-line: Культура — Эл.рэсурс nashaniva.by
  • Федута Александр // Кто есть кто в Беларуси. Хто ёсць хто ў Беларусі. Who’s who in Belarus / Складальнікі В. Голубеў, А. Кіжэ, А. Смольскі, В. Трыгубовіч, Г. Ахметава, В. Чуйко. — М.: Кніжны дом «Университет», 1999. — 176 с. ISBN 5-8013-0068-6
  • Федута Александр Иосифович // Кто есть кто в Республике Беларусь: Электронный справочник; БДГ on-line. — Эл. ресурс bdg.by
  • Тамковіч А. Жыццё пасля кратаў. − 2013. — С. 163—176 — ISBN 978-985-6025-25-2
  • Palitviazni.info — 2013. — С. 216—221

Спасылкі