Аляксандр Пятровіч Барсукоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Аляксандр Пятровіч Барсукоў
Сцяг Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектар па г. Мінску
з 29 кастрычніка 2020

Нараджэнне 29 красавіка 1965(1965-04-29) (57 гадоў)
Адукацыя
Ваенная служба
Званне
Узнагароды
ордэн «За службу Радзіме» II ступені ордэн «За службу Радзіме» III ступені медаль «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку» медаль «За бездакорную службу» I ступені медаль «За бездакорную службу» II ступені медаль «За бездакорную службу» III ступені Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Аляксандр Пятровіч Барсукоў (29 красавіка 1965, Веткаўскі раён, Гомельская вобласць, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектар па Мінску з 29 кастрычніка 2020 года, генерал-лейтэнант міліцыі (2020).

Намеснік Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь (2017—2020). Адзін з кіраўнікоў сілавых структур, якія прымалі ўдзел у падаўленні акцый пратэсту 2020 года.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 29 красавіка 1965 года ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці БССР.

З 1983 па 1985 год праходзіў тэрміновую ваенную службу ва Узброеных Сілах СССР.

На службе ў органах унутраных спраў з 1985 года.

У 1986 годзе працаваў сяржантам міліцыі ўзвода па абслугоўванні Цэнтральнага раёна Гомеля асобнага батальёна патрульна-паставой службы міліцыі УУС Гомеля, прымаў удзел у эвакуацыі мясцовых жыхароў і ахове правапарадку ў раёнах, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Да пераезду ў Мінск чатыры гады служыў следчым у АУС Веткаўскага райвыканкама[1].

У 1990 годзе скончыў Мінскую спецыяльную сярэднюю школу міліцыі імя М. В. Фрунзэ[2].

Пазней праходзіў службу на розных пасадах у АМАПе пры МУС Рэспублікі Беларусь.

У 1997 годзе скончыў Акадэмію МУС Рэспублікі Беларусь.

З 1999 па 2002 год працаваў намеснікам начальніка Цэнтральнага РУУС Мінска(бел. (тар.)) бел. — начальнікам міліцыі грамадскай бяспекі і спецыяльнай міліцыі.

З 2002 па 2007 год быў камандзірам палка патрульна-паставой службы міліцыі ГУУС Мінгарвыканкама, затым працаваў намеснікам начальніка УУС Мінскага аблвыканкама(бел. (тар.)) бел. — начальнікам міліцыі грамадскай бяспекі і спецыяльнай міліцыі.

З 2007 па 2011 год праходзіў службу ў розных кіруючых пасадах Галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі МУС, узначальваў Дэпартамент выканання пакаранняў МУС.

Неаднаразова асабіста каардынаваў разгоны акцый пратэсту ў Мінску[3]. Пасля жорсткага разгону ў Мінску акцыі пратэсту 19 снежня 2010 года па выніках правядзення прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2010 года Барсукоў заявіў, што падчас гэтых падзей пацярпела ў дзясяткі больш міліцыянтаў, чым дэманстрантаў[4].

C 21 кастрычніка 2011 года[5] па 10 лістапада 2017 года працаваў начальнікам ГУУС Мінгарвыканкама.

З 10 лістапада 2017 года[6] па 24 снежня 2019 года быў намеснікам міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

24 снежня 2019 года прызначаны намеснікам міністра ўнутраных спраў — начальнікам міліцыі грамадскай бяспекі[7].

З’яўляўся адным з кіраўнікоў, якія займаліся задушэннем масавых пратэстаў па выніках прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 года. Нягледзячы на шматлікія сведчанні[8][9] здзекаў, прыніжэнняў і катаванняў затрыманых у ходзе масавых пратэстаў, вечарам 13 жніўня Барсукоў заявіў, што «ніякіх здзекаў не было»[10].

З 29 кастрычніка 2020 года — памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектар па горадзе Мінску, прысвоена званне генерал-лейтэнант міліцыі.

Санкцыі ЕС, ЗША і іншых краін[правіць | правіць зыходнік]

Аляксандр Барсукоў неаднаразова станавіўся суб’ектам забароны на паездкі і замарожвання актываў Еўрапейскім Саюзам як частка Чорнага спісу Еўрасаюза[11]. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года у 2012 годзе Савет Еўрапейскага Саюза прызнаў Барсукова як начальніка ГУУС Мінгарвыканкама, які шэраг гадоў кіраваў дзеяньнямі міліцыі супраць вулічных пратэстоўцаў, адказным за рэпрэсіі супраць каля дзясятка мірных дэманстрантаў у Мінску, якія пазней былі асуджаны за парушэнне закона аб масавых мерапрыемствах[11][3]. Еўрапейскія санкцыі былі знятыя 15 лютага 2016 года[12].

31 жніўня 2020 года Барсукоў уключаны ў спіс асоб, на якіх накладзеная бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовы забарону на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Літву у сувязі з тым, што сваімі дзеяннямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае задушэнне мірных пратэстаў[13][14].

2 кастрычніка 2020 года Барсукоў быў зноўку ўключаны ў Чорны спіс Еўрасаюза. Савет Еўрапейскага Саюза прызнаў, што Барсукоў застаўся актыўным у рэжыме Лукашэнкі(бел. (тар.)) бел. як інспектар па гораду Мінску, адказным за кампанію рэпрэсій і запалохвання, якая праводзіцца сіламі МУС пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, у прыватнасці, за адвольныя арышты і жорсткае абыходжанне з мірнымі дэманстрантамі, а таксама за запалохванне і гвалт у дачыненні да журналістаў[15]. Акрамя таго, Барсукова ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія[16], Канада[17], Швейцарыя[18][19].

2 кастрычніка 2020 года ЗША ўключылі Барсукова ў санкцыйны спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб як аднаго з кіраўнікоў служб бяспекі, адказных за жорсткае падаўленне пратэстаў[20] [21].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 26 апреля — 34-я годовщина чернобыльской трагедии
  2. Президент назначил начальника ГУВД Мингорисполкома заместителем главы МВД, два зама уволены (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 20202020-09-27. Праверана 4 жніўня 2021.
  3. 3,0 3,1 COUNCIL DECISION 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus
  4. Начальник минской милиции, который лично руководил разгоном протестов, стал заместителем Шуневича
  5. Указ Президента Республики Беларусь от 21 октября 2011 года № 480 «О назначении А. П. Барсукова»
  6. Указ Президента Республики Беларусь от 10 ноября 2017 года № 400 «Об А. П. Барсукове»
  7. Указ Президента Республики Беларусь от 24 декабря 2019 года № 480 «Об А. П. Барсукове»
  8. Пострадавшие на протестах рассказывают о том, как получили ранения
  9. Поставили прохожего на колени и ОМОНовец со спины ударил его с разбегу
  10. В МВД Белоруссии отвергли обвинения в издевательствах над задержанными
  11. 11,0 11,1 Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС. Наша Ніва (11 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2017.
  12. Денис Лавникевич Батьке простили старые грехи(руск.) . Газета.ru (15 лютага 2016). Праверана 10 верасня 2021.
  13. Латвія, Літва і Эстонія ўключылі Лукашэнку і яшчэ 29 чыноўнікаў ў спіс пэрсон нон-грата. Поўны спіс / Радыё «Свобода», 31 жніўня 2020
  14. Лукашенко, ЦИК, силовики. Страны Балтии ввели санкции в отношении белорусских чиновников. TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 1 верасня 2020.
  15. Council Implementing Regulation (EU) 2020/1387 of 2 October 2020 implementing Article 8a(1) of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus // Official Journal of the European Union L 319 I
  16. CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK(англ.) . gov.uk(англ.) бел.. Праверана 25 снежня 2020.
  17. Consolidated Canadian Autonomous Sanctions List(англ.) . Міністэрства міжнародных спраў Канады(англ.) бел. (19 кастрычніка 2015). Праверана 29 чэрвеня 2021.
  18. Switzerland joins EU in sanctions against top Belarus officials(англ.) . Swissinfo (13 кастрычніка 2020). Праверана 13 верасня 2021.
  19. SECO: Ordinance on measures against Belarus(англ.) . Staatssekretariat für Wirtschaft (13 кастрычніка 2020). Праверана 13 верасня 2020.
  20. США ввели санкции против Белоруссии
  21. Treasury Sanctions Belarus Officials for Undermining Democracy
  22. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 кастрычніка 2012 года № 482 «Аб узнагароджанні медалём „За бездакорную службу“ I, II, III ступені»
  23. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 верасня 2014 года № 429 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь»