Карл фон Фасбендэр

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Карл фон Фасбендэр
ням.: Karl von Fasbender
Karl von Fasbender (1852-1933).jpg
 
Дзейнасць: ваенны
Нараджэнне: 3 снежня 1852(1852-12-03)
Смерць: 13 мая 1933(1933-05-13) (80 гадоў)
 
Ваенная служба
Гады службы: 18721918
Прыналежнасць: Flag of Bavaria (lozengy).svg Баварыя
Flag of the German Empire.svg Германская імперыя
Званне:
Генерал пяхоты
Генерал пяхоты
Камандаваў: 4-я баварская пяхотная дывізія
І баварскі рэзервовы корпус
19-я армія
Бітвы: Першая сусветная вайна
 
Узнагароды:
Ордэн «Pour le Mérite»
Кавалер Вялікага крыжа Ваеннага ордэна Максіміліяна Іосіфа, Баварыя
Кавалер Ваеннага ордэна Максіміліяна Іосіфа (Баварыя)

Карл фон Фасбе́ндэр (ням.: Karl von Fasbender; 3 снежня 185213 мая 1933, г. Мюнхен) — германскі ваенны дзеяч, генерал ад інфантэрыі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Ваенную акадэмію (1888).

Службу пачаў ў 1875 годзе лейтэнантам баварскай арміі. У 1890 годзе быў камандзіраваны ў Вялікі Генштаб. З 1893 года выкладаў у Ваеннай акадэміі, з 1895 года служыў у штабе 4-й пяхотнай дывізіі ў Вюрцбургу. З 1897 года камандзір 3-га батальёна 10-га пяхотнага палка, з 1898 года — 1-га егерскага батальёна. У 1901 годзе прызначаны начальнікам ваенных устанаўленняў у Аўгсбургу. З 1902 года камандзір 3-га пяхотнага палка, з 1905 — 9-й пяхотнай брыгады. З 1907 года начальнік штаба баварскага АК. З верасня 1908 года камандзір 4-й баварскай пяхотнай дывізіі. 12 сакавіка 1912 года звольнены ў адстаўку.

Першая сусветная вайна[правіць | правіць зыходнік]

Пры мабілізацыі прызваны з адстаўкі і 2 жніўня 1914 года прызначаны камандзірам 1-га баварскага рэзервовага корпуса. 10 лістапада 1918 года прызначаны камандуючым 19-й арміяй на Заходнім фронце. 18 снежня армія была расфармаваная, а Фасбендэр выйшаў у адстаўку і вярнуўся ў Мюнхен.

13 верасня 1916 года узнагароджаны ордэнам Pour le Mérite.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]