Герман фон Айхгорн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герман фон Айхгорн
ням.: Hermann Emil Gottfried von Eichhorn
Нараджэнне 13 лютага 1848(1848-02-13)[1]
Смерць 30 ліпеня 1918(1918-07-30)[1] (70 гадоў)
Месца пахавання
Дзейнасць ваенны
Ваенная служба
Гады службы 18661918
Прыналежнасць  Прусія
 Германская імперыя
Род войскаў пяхота
Званне
Генерал-фельдмаршал
Генерал-фельдмаршал
Генерал-фельдмаршал
Камандаваў 18-я пяхотная брыгада
9-я пяхотная дывізія
XVIIІ корпус
10-я Армія
Heeresgruppe Eichhorn-Wilna
Heeresgruppe Eichhorn-Kiew
Бітвы
Узнагароды
Ордэн «Pour le Mérite»
Ордэн «Pour le Mérite»
Жалезны крыж 1-га класа
Жалезны крыж 1-га класа
Жалезны крыж 2-га класа
Жалезны крыж 2-га класа
Ордэн Чорнага арла
Ордэн Чорнага арла
Ваенны ордэн Святога Генрыха
Ваенны ордэн Святога Генрыха
Ордэн Чырвонага арла Вялікі крыж
Ордэн Чырвонага арла Вялікі крыж
Ордэн Кароны
Ордэн Кароны
Ордэн Святога Станіслава III ступені
Ордэн Святога Станіслава III ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ге́рман фон Айхго́рн (ням.: Hermann von Eichhorn, 13 лютага 1848, Брэслаў (Сілезія) — 30 ліпеня 1918, Кіеў) — нямецкі дзяржаўны і ваенны дзеяч, прускі генерал-фельдмаршал (24 снежня 1917).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1866 годзе паступіў у 2-і гвардзейскі пяхотны полк. Удзельнік аўстра-прускай вайны і франка-прускай вайны. Служыў у генеральным штабе. У 1901—1904 — камандзір 9-й дывізіі. З 1 мая 1904 камандзір XVIII армейскага корпуса. З 1912 года — генерал-інспектар 7-й вайсковай інспекцыі. Перад вайной выйшаў у адстаўку, у жніўні 1914 залічаны ў рэзерв.

Пасля пачатку Першай сусветнай вайны некаторы час заставаўся па-за справамі. 26 студзеня 1915 года прызначаны камандуючым сфарміраванай на Усходнім фронце 10-й арміяй, разгорнутай ад Цільзіта да Інстэрбурга. У склад 10-й арміі ўвайшлі XXXVIII і XXXIX рэзервовыя карпусы, XXI армейскі корпус, 5-я гвардзейская пяхотная і Кёнігсбергская ландверная дывізіі, а таксама Цільзіцкі атрад. Камандаваў арміяй у Мазурскай бітве, падчас свянцянскага прарыву.

18 жніўня 1915 года ўзнагароджаны ордэнам Pour le Mérite, а ўжо 28 верасня атрымаў да яго дубовыя галіны.

З 30 ліпеня 1916 года — камандуючы групы армій, у якую ўваходзілі 10-я і 8-я арміі. У сакавіку 1916 года паспяхова супрацьстаяў ўдару 2-й рускай арміі ў ходзе Нарачскай аперацыі ў напрамку на Свянцяны-Вілька-Мір. У канцы 1917 — пачатку 1918 года група армій Айхгорна дзейнічала ў Прыбалтыцы і Беларусі.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Расіі і заключэння Брэсцкага міру кіраваў акупацыяй Паўднёвай Беларусі, Украіны і Поўдня Расіі. C 31 сакавіка 1918 года — галоўнакамандуючы групы армій «Кіеў». Узначаліў адміністрацыю акупаваных абласцей Украіны (за выключэннем знаходзячыхся пад кіраваннем аўстра-венгерскай адміністрацыі частак Валынскай, Падольскай, Херсонскай і Екацерынаслаўскай губерняў), а таксама Крым, Таганрог, і паўднёвыя раёны Беларусі, Данской вобласці, часткі Варонежскай і Курскай губерняў.

30 ліпеня 1918 года быў забіты ў Кіеве эсерам Б. М. Данскім, якія кінуў у фельдмаршала бомбу побач з яго штаб-кватэрай на куце Екацярынінскай вуліцы і Ліпскага завулка. Разам з Айхгорном загінуў яго ад’ютант капітан Вальтэр фон Дрэслер. 1 жніўня было ўчынена развітанне з Айхгорнам і Дрэслерам ў кіеўскай кірхе св. Кацярыны, падчас якога эсэры планавалі замах на гетмана Скарападскага, але яно сарвалася. Цела фельдмаршала было ў той жа дзень адпраўлена ў Берлін з кіеўскага вакзала і 6 жніўня пахавана ў Берліне на могілках Інвалідэнфрыдхоф.

Падчас нямецкай акупацыі Кіева з лістапада 1941 па кастрычнік 1943 года імем Айхгорна была названая вуліца Хрэшчатык.

У мастацкай літаратуры[правіць | правіць зыходнік]

Уражанні кіяўлян ад забойства было апісана ў «Белай гвардыі» Міхаіла Булгакава:

Другая азнака прыйшла летам, калі Горад быў поўны магутнай пыльнай зелянінай, грымеў і грымеў і германскія лейтэнанты выпівалі мора содавай вады. Другая азнака была сапраўды жахлівай!

Сярод белага дня, на Мікалаеўскай вуліцы, якраз там, дзе стаялі ліхачы, забілі не каго іншага, як галоўнакамандуючага германскай арміяй на Украіне, фельдмаршала Айхгорна, недатыкальнага і гордага генерала, страшнага ў сваёй магутнасці, намесніка самога імператара Вільгельма! Забіў яго, само сабой зразумела, працоўны і, само сабой зразумела, сацыяліст. Немцы павесілі праз дваццаць чатыры гадзіны пасля смерці германца не толькі самога забойцу, але нават і рамізніка, які падвёз яго да месца здарэння. Праўда, гэта не ўваскрасіла ніколькі знакамітага генерала...

у рамане «Шукаць, заўсёды шукаць!» С. Р. Сяргеева-Цэнскага:

Першага жніўня ў Кіеве сярод белага дня на вуліцы быў забіты галоўнакамандуючы нямецкай арміі, якая заняла Украіну, фельдмаршал Айхгорн, а ўслед за тым пачалі свой адыход немцы, так як іх справы на Захадзе былі дрэнныя і наспявала германская рэвалюцыя. Разам з немцамі убрался і гетман Паўло, але застаўся Пятлюра з пятлюраўцамі, і шмат сталі казаць каля Лёні аб якім-то бацьку Махно, які з'явіўся ў Гуляй-поле.

і ў іншых творах.

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. а б Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]