Асейтунская кампанія (1936)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Асейтунская кампанія
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Іспаніі
Дата 13—31 снежня 1936
Месца Правінцыя Кордава, Арагон
Вынік перамога нацыяналістаў
Праціўнікі
Другая Іспанская Рэспубліка Рэспубліканцы
Інтэрнацыянальныя брыгады
Нацыяналісты
Камандуючыя
Фернанда Марцінес-Монхе,
Хуан Эрнандэс Сарабія
Гансала Кейпа дэ Льяна
Сілы бакоў
невядома 4 000
Страты
невядома невядома

Асейтунская кампанія праходзіла падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі ў 1936 годзе. У снежні нацыяналісты пачалі наступленне на Андухар. Яны занялі 2600 квадратных кіламетраў (1000 квадратных міль) і разграмілі рэспубліканскую армію пры Лаперы, але не змаглі захапіць Андухар.

Перадумовы[правіць | правіць зыходнік]

У снежні 1936 г. сілы генерала Гансала Кейпа дэ Льяна пачалі наступленне ў правінцыі Кордава, з мэтай захопу багатага аліўкавымі плантацыямі Андухара[1] і вызвалення абложанай грамадзянскай гвардыяй святыні Нуэстра-Сеньёра-дэ-ла-Кабеса[2].

Наступленне[правіць | правіць зыходнік]

13 снежня сілы нацыяналістаў у складзе 2000 рэкетэ і рэгуларэс (пазней 4000) пачалі наступленне. 22 снежня яны занялі гарады Педра-Абад і Вільяфранка. Іспанская рэспубліканская армія вырашыла пачаць контрнаступленне, каб спыніць прасоўванне праціўніка. Тут жа была арганізавана новая Паўднёвая армія пад камандаваннем генерала Фернанда Марцінес-Монхе. Адначасова на фронт Кордавы адпраўлена XIV-я інтэрбрыгада. 24 снежня 9-я рота гэтага падраздзялення (600 чалавек) была знішчана нацыяналістычнымі войскамі ў Вілья-дэль-Рыа (400 забітых), якія занялі Вілья-дэль-Рыа і Лаперу, а 25 снежняМантора. 27 снежня XIV-я інтэрбрыгада пачала атаку з мэтай вярнуць горад Лапера, але ў двухдзённых баях панесла цяжкія страты, і 29 снежня спыніла атакі. Да 31 снежня нацыяналісты занялі таксама горад Паркуна і спынілі сваё прасоўванне[3].

Наступствы[правіць | правіць зыходнік]

Нацыяналісты занялі 2600 квадратных кіламетраў (1000 квадратных міль) аліўкавых зямель (адсюль і «Асейтуна»), некаторыя гарады і гідраэлектрастанцыю[4]. Тым не менш яны не змаглі заняць Андухар, і 1 мая 1937-га рэспубліканская армія штурмавала свяцілішча Нуэстра-Сеньёра-дэ-ла-Кабеса[5].

Зноскі

  1. Antony Beevor, 2006, с. 196.
  2. Francisco Moreno Gómez, 2008, с. 789.
  3. Francisco Moreno Gómez, 2008, с. 778-806.
  4. Hugh Thomas, 2001, с. 476.
  5. Hugh Thomas, 2001, с. 611-612.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Hugh Thomas. The Spanish Civil War. — Modern Library, 2001. — 1136 с. — ISBN 978-0375755156.
  • Antony Beevor. The Battle for Spain: The Spanish Civil War 1936-1939. — Penguin Books, 2006. — 592 с. — ISBN 978-0143037651.
  • Francisco Moreno Gómez. 1936, el genocidio franquista en Córdoba. — ‎ Editorial Crítica, 2008. — ISBN 978-8474236866.