Бой ля мыса Спартэль (1936)
Бой ля мыса Спартэль | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Іспаніі | |||
Дата | 29 верасня 1936 года | ||
Месца | Спартэль, Гібралтарскі праліў | ||
Вынік | перамога нацыяналістаў | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Бой ля мыса Спартэль адбыўся 29 верасня 1936 года паміж двума крэйсерамі нацыяналістаў і двума эсмінцамі рэспубліканцаў падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі. У выніку сутыкнення была прарвана рэспубліканская блакада Гібралтарскага праліва і нацыяналісты забяспечылі сабе шлях марскіх паставак з Іспанскага Марока.
Планы і сілы бакоў
[правіць | правіць зыходнік]У пачатку вайны рэспубліканскі флот Іспаніі меў лінкор «Хаймэ I», тры лёгкіх крэйсера, 14 эсмінцаў і пяць падводных лодак.
У ліпені мяцежнікі змаглі захапіць ваенна-марскую базу ў Фероле. Ім дастаўся стары лінкор «Эспанья» (былы «Альфонса XIII»), крэйсер «Альмірантэ Сервера», недабудаваныя крэйсеры «Канарыяс» і «Балеарэс», рамантуемы крэйсер «Навара», адзін эсмінец і некалькі тарпедных катэраў і шлюпаў.
Рэспубліканцы ўстанавілі блакаду берагавой лініі Іспанскага Марока і не дазвалялі нацыяналістам перакідваць іх войскі па моры. Недахоп караблёў і адсутнасць вопытных камандзіраў абмяжоўвалі эфектыўнасць блакады.
У верасні нацыяналісты завяршылі будаўніцтва найноўшага крэйсера «Канарыяс» і ўвялі яго ў строй. Поўным ходам ішла праца над аднатыпным «Балеарэсам». Нарэшце, у канцы верасня невялікая эскадра, у склад якой уваходзілі «Альмірантэ Сервера» і «Канарыяс», выйшла з Фероля, каб уступіць у бой з рэспубліканскім флотам і прарваць марскую блакаду.
Ход бою
[правіць | правіць зыходнік]29 верасня, неўзабаве пасля 6:30, нацыяналісты атакавалі эскадру рэспубліканскіх эсмінцаў, дыслакаваных у заходняй акваторыі праліва. Эсмінец «Гравіна» знаходзіўся недалёка ад мыса Спартэль, у той час як аднатыпны яму «Альмірантэ Фернандзіс» патруляваў ля берагоў Сеуты.
З «Канарыяса» заўважылі «Альмірантэ Фернандзіса», які патруляваў у моры Альбаран, і адкрылі агонь з 16 км (8,6 марскіх міль), уразіўшы эсмінец другім залпам. Рушыла ўслед перастрэлка і 40-хвілінны пераслед эсмінца. «Альмірантэ Фернандзіс», атрымаўшы шэсць трапленняў, выбухнуў і затануў у 18 марскіх мілях на поўдзень ад Калабураса. Трыццаць адзін марак з эсмінца быў выратаваны «Канарыясам», у той час як французскі лайнер «Кутубія» падабраў яшчэ 26, уключаючы яго камандзіра Хасэ Луіса Барбастра Хіменэса.
У гэты ж час крэйсер «Альмірантэ» пераследваў уздоўж Атлантычнага ўзбярэжжа Марока і двойчы паражаў «Гравіну». Ацалелы рэспубліканскі эсмінец сышоў у бок Касабланкі, дзе і схаваўся ў нейтральным порце, адкуль, пасля рамонту, здолеў сысці ў Картахену.
Вынікі
[правіць | правіць зыходнік]Гэты бой стаў вырашальным, дазволіўшы нацыяналістам адкрыць праліў для свайго суднаходства. Ля берагоў Марока і Андалузіі дамінуючую пазіцыю занялі марскія сілы мяцежнікаў.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Данилов С. Ю. Гражданская война в Испании (1936—1939). — М.: Вече, 2004. — 352 с. — ISBN 5-9533-0225-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Batalla Cabo Espartel [29 Septiembre 1936] [1]