Баі за Лерыду

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баі за Лерыду
Асноўны канфлікт: Арагонская аперацыя (Грамадзянская вайна ў Іспаніі)
Горад пасля баёў.
Горад пасля баёў.
Дата з 31 сакавіка па 3 красавіка 1938 года
Месца Лерыда, Каталонія, Іспанія
Вынік перамога нацыяналістаў
Праціўнікі
Другая Іспанская Рэспубліка Рэспубліканцы Нацыяналісты
Камандуючыя
Валянцін Гансалес Хуан Ягуэ
Фернанда Барон
Сілы бакоў
10 000 чалавек 20 000 чалавек
Страты
4 000 забітых, параненых і палонных 2 000 забітых, параненых і палонных

Баі за Лерыду — эпізод Арагонскай аперацыі грамадзянскай вайны ў Іспаніі. Сутыкненні праходзілі з 31 сакавіка па 3 красавіка 1938 года і завяршыліся перамогай нацыяналістаў, якія ўзялі горад Лерыда. Лерыда стала першым важным каталонскім горадам, захопленым войскамі Франсіска Франка.

Сітуацыя[правіць | правіць зыходнік]

У ходзе Арагонскай аперацыі Франсіска Франка, разбіўшы войскі рэспубліканцаў на поўдзень ад ракі Эбра, прыступіў да выканання другой фазы наступлення. 22 сакавіка па Усходняй арміі Рэспублікі, саслабленай перакідкай часцей для стрымлівання прарыву ворага, нанеслі ўдары Наварскі корпус Сальчагі, Арагонскі корпус Маскарда і Мараканскі корпус Ягуэ. Апошні 23 сакавіка перасёк Эбра з поўдня, у Гела і Кінта, і рушыў у паўночным кірунку ўздоўж ракі Сягрэ. Войскі рэспубліканскага 10-га корпуса бязладна адступалі, атакаваныя з паветра тактычнай авіяцыяй нацыяналістаў. 25 сакавіка, пасля заваявання Фрагі, франкісты дасягнулі мяжы Арагона і Каталоніі.

У пяць гадзін вечара гэтага дня Лерыда падвергнулася бамбардзіроўцы авіяцыі нацыяналістаў, асабліва нямецкага легіёна «Кондар», якая мела на мэце дэмаралізаваць грамадзянскае насельніцтва. У выніку загінула каля чатырохсот чалавек.

Сілы бакоў[правіць | правіць зыходнік]

З поўначы да Лерыды падыходзілі войскі 150-й дывізіі нацыяналістаў, з захаду — 13-й, з паўднёвага захаду — 5-й. Каб супрацьстаяць франкісцкім сілам, рэспубліканская армія разгарнула 46-ю дывізію Валянціна Гансалеса «Эль Кампесіна». Дзякуючы ўключэнню падраздзяленняў (каля 8-9 батальёнаў) з 16-й і 27-й дывізій, у ёй было каля 10 000 чалавек. Рэспубліканская групоўка таксама мела дванаццаць танкаў Т-26 і дзесяць браневікоў, у асноўным мадэлі UNL-35, а таксама падтрымліваліся шаснаццаццю артылерыйскімі батарэямі. Падраздзяленні дывізіі былі размешчаны вакол горада, утвараючы абарончы перыметр.

Баі за горад[правіць | правіць зыходнік]

31 сакавіка франкісцкія войскі прыступілі да нападаў на абарончы перыметр вакол Лерыды. У гэты дзень і ў два наступных адбываліся жорсткія сутыкненні ў прыгарадах, падчас якіх нацыяналісты атрымліваюць істотную падтрымку сваёй артылерыі і авіяцыі.

2 красавіка падраздзяленні Ягуэ занялі стратэгічны пагорак Гардэны, і на наступны дзень жорсткія баі ішлі ўжо ў цэнтры Лерыды. Да пяці гадзін вечара атакуючыя войскі кантралявалі чыгуначную станцыю і раён Сэра-дэ-ла-Сеа-Вьеха.

Гансалес аддаў загад сваім часцям перасекчы раку Сягрэ і пакінуць горад. Пры адступленні рэспубліканскія войскі падпалілі некалькі будынкаў і ўзарвалі два масты — дарожны (Стары мост) і чыгуначны. Невялікая частка Лерыды, размешчаная на левым беразе ракі Сягрэ, засталася пад кантролем рэспубліканскай арміі.

Вынікі[правіць | правіць зыходнік]

Абодва бакі панеслі значныя страты. Паводле ацэнак, толькі адна 13-я франкісцкая дывізія страціла 950 чалавек, або 10% свайго складу. У 46-й рэспубліканскай дывізіі колькасць страт было нашмат вышэй, каля 40% асабістага складу.

Да канца снежня 1938 года, калі наступленне ў Каталоніі было адноўлена, Лерыда знаходзілася на лініі фронту і на працягу дзевяці месяцаў падвяргалася абстрэлам і бамбардзіроўкам з левага берага Сягрэ, кантраляванага рэспубліканцамі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • La batalla de Lleida (1938) [1]