Мяшок Б’ельсы

З пляцоўкі Вікіпедыя
«Мяшок Б’ельсы»
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Іспаніі
Sobrarbe.png
Дата 14 красавіка16 чэрвеня 1938
Месца Б’ельса, Арагон, Іспанія
Вынік перамога нацыяналістаў
Праціўнікі
Другая Іспанская Рэспубліка Рэспубліканцы Flag of Spain (1938–1945).svg Нацыяналісты
Камандуючыя
Антоніа Бельтран Касанья Хасэ Ірурэтагаена
Сілы бакоў
7 000 14 000
Страты
невядома невядома
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Мяшок Б’ельсы» (ісп.: Bolsa de Bielsa) — супраціўленне акружаным у Арагонскіх Пірэнэях ля французскай мяжы рэспубліканскай 43-й дывізіі маёра Антоніа Бельтрана Касанья, якое мела месца з красавіка па чэрвень 1938 года падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі.

Ход падзей[правіць | правіць зыходнік]

9 сакавіка 1938 года войскі Франсіска Франка пачалі наступленне на Арагонскім фронце. Праз тры тыдні фронт паў, і франкісты занялі ўвесь рэспубліканскі Арагон, за выключэннем невялікага раёна на поўначы правінцыі Уэска, дзе 43-я дывізія на чале з маёрам Антоніа Бельтранам Касанья была акружана ў даліне вярхоўяў ракі Сінка.

Пазіцыі акружанай дывізіі праходзілі на захадзе па масіве Трэс-Сорарэс і Сірка-Гурунду, дзе прыкрываліся 130-й брыгадай, на поўдні — у Тэльі і Эскалона (72-я брыгада), на ўсходзе — па даліне Хістаін (102-я брыгада).

7000 рэспубліканскіх салдат, у якіх было ўсяго чатыры гарматы, на працягу двух месяцаў супраціўляліся 3-й Наварскай дывізіі генерала Хасэ Ірурэтагаена, якая мела 14000 салдат, трыццаць гармат і моцную падтрымку з паветра.

Нягледзячы на баявыя дзеянні, бамбардзіроўкі гарадкоў Б’ельса, Пінета, План, Парсан і ізаляцыю, змучаная рэспубліканская дывізія здолела пратрымацца да канца мая, калі стала ясна, што яна не зможа супрацьстаяць наступленню нацыяналістаў.

Пасля эвакуацыі каля 4000 мірных жыхароў, якія засталіся ў гэтым раёне, рэспубліканскія брыгады пачалі павольнае і планамернае адступленне да французскай мяжы, якую апошнія рэспубліканскія салдаты перайшлі ў Пуэрта-В’еха ў ноч з 15 на 16 чэрвеня.

Вынікі[правіць | правіць зыходнік]

Рэспубліканскае супраціўленне ў Б’ельсе, цалкам ізаляванае, без рэзерваў і боепрыпасаў, стала прыкладам гераізму для рэспубліканскіх войскаў на іншых участках фронту. Вызваленыя з лагера для інтэрнаваных 6889 салдат з дывізіі вярнуліся ў Іспаніі. З іх 411 салдат перайшлі ў раён, заняты франкістамі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]