Узброенае паўстанне ў Гранадзе (1936)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Узброенае паўстанне ў Гранадзе
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Іспаніі
Дата 20—23 ліпеня 1936 года
Месца Гранада
Вынік перамога паўстанцаў
Праціўнікі
Другая Іспанская Рэспубліка Другая Іспанская Рэспубліка Bandera del bando nacional 1936-1938.svg Паўстанцы-нацыяналісты

Узброенае паўстанне ў Гранадзе — частка падзей ліпеньскага путчу 1936 года ў Іспаніі, калі мяцежныя вайскоўцы ўзялі пад кантроль горад Гранада.

Бунт пачалі байцы гранадскага гарнізона а пяці гадзін раніцы 20 ліпеня, адразу пасля поспехаў іншых змоўшчыкаў у Мелільі і Севільі, якія паўстанцы-нацыяналісты захапілі яшчэ 17—18 ліпеня. Камандуючы гарадскімі воінскімі часцямі Мігель Кампінс быў вымушаны перайсці на бок путчыстаў, у той час як тым хутка ўдалося ўсталяваць кантроль над цэнтрам Гранады. Грамадзянскі губернатар Сезар Торэс Марцінес, камандзір мясцовай грамадзянскай гвардыі, мэр і старшыня савета былі арыштаваны. Паўстанцам таксама атрымалася заняць аэрадром Арміла і іншыя стратэгічныя кропкі[1].

Рабочыя і тыя, хто заставаліся вернымі ўраду, замацаваліся ў раёне Альбайсін. Супраціўлянцы былі дрэнна ўзброены і дэзарганізаваны, таму паўстанцы пры падтрымцы артылерыі пасля некалькіх дзён баёў здолелі захапіць аплот рэспубліканцаў у Грэнадзе[2].

Падчас гэтых падзей нацыяналісты разгарнулі рэпрэсіі супраць рэспубліканцаў. Многіх палонных забівалі. Дакладны лік ахвяраў палітычнага гвалту ў Грэнадзе невядомы[3].

Зноскі

  1. Gibson, 1981, pp. 89-98
  2. Thomas, 1976, p. 277
  3. Preston, 2013, pp. 247